ПАРАФІЯ СВЯТОГА ЛІНУСА У ПЕЛЯСЕ

 

Адрас:


в. Пеляса
Воранаўскі р-н
Гродзенская вобл.
231379

Тэл.: (8-01594) 2-40-82

 

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

 

Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.00, 10.00
Св. Імша ў будні — 8.00

Адпуст:   23 верасня

 

Пробашч парафіі: святар Леонід Лыдыш


З гісторыі парафіі

 

Парафія створана ў 1925 г., касцёл пабудаваны ў 1935 г., асвечаны 23.09.1935 г., зачынены ў 1962 г., вернуты, адбудаваны і асвечаны ў 1989 г.

 

 

Пеляскі касцёл св. Лінуса

ПЕЛЯСКІ КАСЦЁЛ СВ. ЛІНУСА (Воранаўскага р-н, в. Пеляса) – помнікам архітэктуры эклектыкі са стылізаванымі элементамі готыкі. Пабудаваны ў 1910-х – 1935 гг. Першапачаткова драўляны. Матэрыял – бутавы камень і цэгла. Уяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку са званіцай пад шатровым пакрыццём. Ёсць арган. Побач з будынкам касцёла ўстаноўлены драўляныя крыжы са скульптурамі, выкананыя ў традыцыйнай для літоўскай драўлянай пластыцы формах, невялікія драўляная і каменная капліцы (1990 і 2000 гг.). Адзін з цэнтраў нацыянальнага і духоўнага жыцця літоўскага насельніцтва Гродзенскай вобл. Касцёл Св. Лінуса звязаны з пяцістогадовай канфесійнай гісторыі літоўцаў Пелясы і наваколля. Першы касцёл у Пелясе быў пабудаваны ў першай палове XVI ст., у сярэдзіне XVI ст. касцёл становіцца цэнтрам Пеляскай парафіі. Знік ў 2-й палове XVI ст. падчас барацьбы каталікоў і пратэстантаў. Пасля забароны набажэнства па-літоўску ў Радуньскім касцёле ў 1912 г., ў Пелясе быў пабудаваны невялікі драўляны касцёл (1917 г., існаваў да 1932 г.), у якім набажэнствы адбываліся па-літоўску і які паступова стаўся цэнтрам рэлігійнага жыцця літоўцаў Пелясы і навакольных населеных пунктаў. Дэкрэтам Віленскага архібіскупа Ю. Матулевіча ў 1926 г. была заснавана Пелясская каталіцкая літоўская парафія. У 1935 г. быў пабудаваны каменны касцёл. Пры савецкай ўладзе быў закрыты, памяшканне выкарыстоўвалася для гаспадарчых патрэб калгаса. Набажэнствы былі адноўлены з 1989 г., касцёл быў асвечаны Віленскім архібіскупам Ю Сцяпанавічусам 23.09.1989 г. у дзень і ў імя Св. Лінуса. Знаёмства з касцёлам можа ўваходзіць ў тэматычныя падарожжа па каталіцкіх касцёлах Гродзеншчыны, па Пелясе як аднаму з цэнтраў культуры літоўцаў. У касцёле штогод адзначаецца дзень Св. Лінуса (Лін, Адэадат; лац. Linus), другога пасля апостала Пятра біскупа Рыма (60-е – 70-е гг. I ст. н.э.), прыняўшага пакутніцкую смерць і пахаванага ў Рыме каля Пятра (Ватыкан, сабор Св. Пятра). Паколькі Св. Лінус ўшаноўваецца як святы хрысціянамі розных канфесій, касцёл ў Пелясе можа быць месцам адпаведных паломніцтваў.