НАВIНЫ

29 верасня, у свята св. арханёла Міхала, апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы ў новым рэкалекцыйным доме ў Росі (Ваўкавыскі дэканат). Іерарх асвяціў таксама алтар.

На святой Імшы, якую ўзначаліў гродзенскі ардынарый, у новай прыгожай капліцы сабраліся духоўныя і свецкія асобы, якія прыбылі, каб быць сведкамі гэтай незвычайнай падзеі. Вітаючы ўсіх прысутных, кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі, адзначыў, што рэалізацыя гэтага праекту і будаўніцтва дома “Міласэрнасць” стала магчымым дзякуючы ахвярнасці многіх людзей, якія матэрыяльна і духоўна падтрымлівалі гэтую справу. Святар выказаў удзячнасць усім ахвярадаўцам, а таксама будаўнікам, якія былі задзейнічаны пры ўзвядзенні будынка.

У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што кожны чалавек адчувае, як нялёгка ісці за Хрыстом, як цяжка ўвасабляць у жыццё ідэалы Яго Евангелля, як многага каштуе заўсёды і ў кожнай сітуацыі слухаць голас уласнага сумлення, пазбягаць зла і выбіраць дабро. “Часта чалавек адчувае спакусу пайсці лёгкім шляхам, па лініі найменшага супраціву, шукання кампрамісу са злом і абірання фальшывых каштоўнасцяў”, – дадаў іерарх.

Біскуп адзначыў, што ў гэтым штодзённым змаганні са злом чалавек, аднак, не самотны, яму спадарожнічае Хрыстус, які падтрымлівае сваёй ласкай.

Кажучы пра новы рэкалекцыйны дом і капліцу, якая была асвечана ў гэты дзень, іерарх выказаў пажаданне, каб яны служылі аднаўленню духоўнага жыцця вернікаў і духавенства, якія будуць сюды прыбываць.

чытать далей
29 верасня. Святыя Міхал, Габрыэль і Рафал, Арханёлы

Сёння свята ў Міхалішках. (Астравецкі дэканат). Урачыстая Імша ў 18.00 гадзін.


Арханёл Міхал — Апякун Касцёла ў Беларусі — мае шмат розных найменняў: Князь Анёлаў, Анёл Справядлівасці, Ахоўнік Раю, Абаронца Хрыстовага Касцёла, Князь Душаў, Пасланнік Бога, які перадае людзям Божыя наказы. Імя Міхал (габрэйск. Міхаэль), што азначае хто як Бог?, некалькі разоў узгадваецца ў Святым Пісанні, а асабліва ў Апакаліпсісе святога Яна Багаслова (Ап 12, 7-12), дзе апісваецца змаганне Анёлаў Божых на чале з Арханёлам Міхалам і ўзбунтаваных супраць Бога анёлаў сатаны. 

У Евангеллі гаворыцца яшчэ пра аднаго Арханёла — Габрыэля, які прадказаў святару Захарыі нараджэнне сына — святога Яна Хрысціцеля, а Панне Марыі звеставаў нараджэнне Езуса Хрыста. Арханёл Рафал згадваецца ў старазапаветнай кнізе Тобія. Ён ахоўвае людзей ад хваробаў і ранаў, лечыць іх, а таксама апякуецца і спрыяе тым, хто ў дарозе. Акрамя таго, Арханёл Міхал лічыцца апекуном вайскоўцаў, Габрыэль — паштароў, а Рафал — медыкаў. 


Малітва да святога Арханёла Міхала,
апекуна Беларусі

Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.

У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.

Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.

Дуалізм гневу на практыцы выяўляецца ў тым, што ў залежнасці ад акалічнасцяў і спосабу праяўлення гнеў можа быць несправядлівым, знішчальным, грэшным або зусім наадварот — справядлівым, добрым, ахоўным.

Гнеў — надзвычай складанае пачуццё. Напэўна, таму вельмі многія людзі маюць з ім вялікія праблемы.

Гісторыкам добра вядомая постаць імператара Феадосія І Вялікага і звязанае з ім трагічнае здарэнне. Пад уплывам буйных эмоцый, разгневаны на жыхароў Тэсалонікаў, ён загадаў сваім жаўнерам усіх іх пазабіваць. Мяркуецца, што пад уплывам імпульсіўнага рашэння імператара загінула каля 10 тысяч чалавек. Рэакцыяй на гэтыя забойствы было рашэнне біскупа, святога Амброзія, які забараніў імператару пераступаць парог міланскай катэдры, пакуль той не выкупіць грэх пакаяннем. Імператар не толькі падпарадкаваўся загаду біскупа, але і ўстанавіў закон, які забараняў у будучыні суддзям і кіраўнікам аддаваць загады ў гневе. Аднак пакаянне імператара, хоць і было справядлівым і важным, не вярнула жыццё 10 тысячам забітых.

Гнеў — магутная сіла. Ён узнікае як рэакцыя на пэўнае зло, успрынятае больш ці менш суб’ектыўна. З-за шырокага дыяпазону, на адным канцы якога знаходзіцца аб’ектыўнае зло, а на другім — суб’ектыўная фрустрацыя, выкліканая абмежаваннем нашага самаўпраўства, гнеў можна акрэсліць як пачуццё дуалістычнай прыроды. Дуалізм гневу на практыцы выяўляецца ў тым, што ў залежнасці ад акалічнасцяў і спосабу праяўлення гнеў можа быць несправядлівым, знішчальным, грэшным або зусім наадварот — справядлівым, добрым, ахоўным.

чытать далей
ЯК КАСЦЁЛ СТАВІЦЦА ДА САМАГУБЦАЎ?

Як Касцёл ставіцца да самагубцы? Што адбываецца з яго душой пасля смерці? Міхаіл, 28 гадоў

На працягу стагоддзяў Касцёл прытрымліваўся меркавання, што самагубцы нявартыя адпаведнага хрысціянскага пахавання. З перспектывы даўніх часоў можна сказаць, што ў чымсьці ён меў рацыю. Перш за ўсё ў тым, што чалавек не з’яўляецца ані аўтарам, ані гаспадаром свайго жыцця. Не асоба дае сабе жыццё, таму не мае права і яго ў сябе адбіраць. Гэта фундаментальная ісціна, якая вынікае з таго, што чалавек з'яўляецца стварэннем, а Бог - Творцам, сапраўдным гаспадаром жыцця і смерці.

Таксама некалі ў гісторыі Касцёла існавала практыка пахавання самагубцаў па-за хрысціянскімі могілкамі. Часам падобнае стаўленне да чалавека, які адабраў сабе жыццё, можна спаткаць і ў некаторых сучасных парафіях. Ці з’яўляецца такі падыход добрым, хрысціянскім?

З упэўненасцю можна сказаць, што сёння Касцёл у значнай меры адышоў ад даўняй практыкі асуджэння самагубцаў. Бо такое стаўленне з’яўляецца неэтычным і амаральным. Зрабіць падобную выснову можна хаця б за таго, што кажа адносна гэтай тэмы медыцына, асабліва псіхалогія: “У большай ступені самагубствы звязаны з псіхічнымі засмучэннямі. Часцей за ўсё здзяйсняюць суіцыд асобы, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, шызафрэніі і алкагалізму. Часам само грамадства стварае ўмовы, якія спрыяюць узнікненню з'явы самагубства. Вылучаюць тры прычыны здзяйснення суіцыду: супраць грамадства (эгаістычнае самагубства), дзеля грамадства (альтруістычнае самагубства) і самагубства, якое здзяйсняюць у момантах крызісу (самагубства анамічнае)". (Слоўнік псіхалогіі, Arthur Reber. Варшава, 2008).

З вышэй прыведзенай інфармацыі вынікае, што часта суіцыд мае месца ў выпадках, калі чалавек знаходзіцца не ў поўнай свядомасці і нават робіць гэта не на добраахвотнай аснове. У такіх сітуацыях адсутнічае наяўнасць цяжкага граху. Касцёл жа на тэмат пахавання самагубцаў кажа: “Асобам, якія перад самагубчай смерцю выказвалі прыхільнасць да веры, маюць права на каталіцкае пахаванне, якое павінна цэлебравацца без усялякіх зменаў у літургічнай цырымоніі”.

Бачна, як з цягам часу Касцёл змяніў сваю пазіцыю. Ён пачаў чэрпаць інфармацыю з прыродазнаўчых навук, дзякуючы чаму больш пазнаваць чалавека, развівацца і змяняцца. Нельга сказаць, што Касцёл закрыты ў сваім навучанні, хаця б на падставе дадзенага прыкладу.

Самагубцы таксама маюць шанс на збаўленне. І калі нам гэта кажа навука Касцёла, мы таксама павінны не асуджаць, але маліцца ў інтэнцыі збаўлення чалавека, які паквапіўся на сваё жыццё.

16 ЛІСТАПАДА РАСПАЧНЕЦЦА І СІНОД ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

16 ЛІСТАПАДА РАСПАЧНЕЦЦА І СІНОД ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

sinod 116 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай заступніцы дыяцэзіі, распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.

Аб гэтым было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая адбылася 25 верасня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне.

Дыяцэзіяльны Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла.

sinod 3

Ён з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама нагодай да ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці.

Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода абраны кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

Кс. Юрый Марціновіч

Папа: у выпадку даказаных сэксуальных злачынстваў супраць малалетніх апеляцыя немагчымая

Абсалютную нецярпімасць Царквы да сэксуальных злоўжыванняў супраць малалетніх пацвердзіў Папа Францішак на аўдыенцыі членам Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

 

Аўдыенцыя адбылася з нагоды адкрыцця пленарнай сесіі гэтага ватыканскага дэпартамента, які дзейнічае пры Кангрэгацыі веравучэння. У сваёй прамове Святы Айцец падкрэсліў, што Касцёл занадта позна ўсвядоміла існуючую праблему, а «калі ўсведамленне прыходзіць позна, сродкі для вырашэння праблемы таксама позняцца». Гэта прыводзіць да таго, што многія распачатыя працэсы «стаяць на месцы», і Кангрэгацыі веравучэння даводзіцца звяртацца па дапамогу да іншых спецыялістаў.


Папа адзначыў, што ў выпадку доказы учыненых злоўжыванняў не можа быць пададзена апеляцыя, і «не ў сілу непрыязнасці, а проста-проста таму, што чалавек, які здзейсніў гэтае злачынства, хворы: калі ён раскаецца і атрымае прабачэнне, то праз два гады зноў упадзе ». Па гэтай прычыне Святы Айцец заявіў, што ён ніколі не падпіша памілаванне ў падобных выпадках.

 

Акрамя прамоўленае прамовы, Папа ўручыў членам Камісіі тэкст, у якім дзякуе ім за праведзеную працу. Ён выказвае боль і сорам за злачынствы святароў і піша, што «дужа верыць у місію, прысвечаную самым слабым»: «Мы адчулі пакліканне, якое, несумненна, зыходзіць ад нашага Госпада Ісуса Хрыста: распачаць евангельскую місію абароны ўсіх уразлівых дзяцей і дарослых». Паколькі сэксуальныя злоўжыванні з'яўляюцца цяжкім злачынствам і грахом, Папа Францішак пацвярджае абавязацельства Царквы па прыняцці самых жорсткіх мер у дачыненні да правініліся.

 

Папа падкрэслівае неабходнасць цеснага супрацоўніцтва Кангрэгацыі веравучэння з Кангрэгацыяй евангелізацыі народаў, з тым каб практыка абароны малалетніх распаўсюджвалася і на падведамныя ёй місіянерскія тэрыторыі. «Абарона непаўналетніх, - сказаў у сваю чаргу старшыня Папскай камісіі кардынал Шон О'Мелли, - з'яўляецца, безумоўна, адным з самых высокіх прыярытэтаў Касцёл нашага часу».

радыё Ватыкана

Святыя Косма і Дам’ян, мучанікі. Сёння свята ў Астраўцы. Святая Імша ў 13.00 гадзін

Браты-блізняты Косма і Дам’ян жылі ў ІІІ ст. у Сірыі або ў Аравіі і былі хрысціянамі.

Там яны мелі медыцынскую практыку і лячылі людзей бясплатна, імкнучыся пры гэтым навяртаць душы пацыентаў да Хрыста. З дзеянняў братоў-лекараў найбольш вядомай з’яўляецца аперацыя па замене ампутаванай нагі белага чалавека нагою памерлага маўра. Калі пры імператары Дыяклетыяне пачаўся жорсткі пераслед хрысціянаў, братоў-лекараў схапілі і пасля страшэнных катаванняў адсеклі ім галовы, так і не прымусіўшы адрачыся ад веры. Гэта адбылося каля 303 г. у сірыйскім горадзе Кірасе.

Святыя Косма і Дам’ян шырока ўшаноўваюцца ва ўсім свеце як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі. Ужо ў VI ст. успамін святых братоў быў уключаны ў Рымскі Канон, і ў гэты ж час у Рыме ў іх гонар была асвечана базыліка. Святыя Косма і Дам’ян з’яўляюцца апекунамі лекараў, хірургаў, студэнтаў-медыкаў і фармацэўтаў. Іх дапамогі просяць пры ракавых захворваннях. Успамін 26 верасня.

Ўсіх нашых лекараў ўручаем апецы Святых і просім благаслаўлення ў вельмі нам усім патрэбнай і выратавальнай службе. Шчасця Вам!

Меркаванне хрысціян: ці патрэбна вывучаць у школе Біблію?

Яшчэ ў мінулым годзе вучні шостага класа беларускіх школ вывучалі Біблію ў якасці міжпрадметнага матэрыялу. Паводле сёлетніх рэформаў у галіне адукацыі, у школьнікаў цяпер не будзе магчымасці вывучаць Біблію на ўроках. Карэспанднты партала Krynica.info запыталі ў беларусаў, ці патрэбна, на іх погляд, вучням знаёміцца са Святым Пісаннем у школах.

05 (2) - копия

Арцём, інжынер-метролаг: Я лічу, што тое, што прыбралі вывучэнне Бібліі ў межах беларускай літаратуры, – неабачлівы крок. Біблія вучыць мысліць, спрыяе духоўнай асвеце. Кнігі Святога Пісання навучаюць і высокай маралі, і жыццёвай мудрасці. Без гэтага чалавеку немагчыма жыць, гэта насамрэч базавыя патрэбы. Хіба ж не біблійны светапогляд увесь час фармаваў маральныя нормы розных народаў і краінаў? Дзецям важна паказаць, што свет развіваецца не толькі па матэрыяльных законах. Біблія вучыць прыгожа гаварыць і пісаць. Кнігі Бібліі можна лічыць літаратурнымі творамі высокай         якасці. Там і паэзія псальмаў з класнымі літаратурнымі прыёмамі, і прыпавесці з глыбокімі, разважаннямі, таксама хронікі, летапісы… Чым не матэрыял па  вывучэнні розных жанраў і стыляў літаратуры? Думаю, што настаўнікам гэтыя аспекты магчыма асвоіць у той ці іншай ступені, каб пазнаёміць дзяцей з Бібліяй. А вось што да функцыі Бібліі як важнай часткі евнагелізацыі – дык гэта ўважаю за справу Царквы. Дзеці могуць вывучаць Біблію на нядзельных школках. Мяркую, што гэтым павінны займацца духоўныя асобы з багаслоўскай адукацыяй.

krynica.info

чытать далей
Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах

Новым дырэктарам катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах стаў кс. Юрый Дрозд.

 

Святар з’яўляецца магістрам гісторыі і тэалогіі, у каледжы выкладае экуменізм і літургіку. Вучыўся ў БДПУ імя М. Танка і Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Вучыцца ў дактарантуры Экуменічнага інстытута Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

Папярэдні дырэктар каледжа — кс. Павел Рудзьман — нясе пастырскае служэнне ў парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вострабрамскай у Баранавічах.

 

catholic.by

ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫ КАНЦЛЕР ГРОДЗЕНСКАЙ КУРЫІ

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў канцлерам кс. д-ра Аляксандра Мацкевіча, які да гэтага часу быў натарыусам Гродзенскай курыі.

 

Рашэнне аб намінацыі было аб’яўлена падчас Рады святароў 25 верасня.
Да сённяшняга дня на працягу 25-ці гадоў абавязкі канцлера выконваў кс. прэлат Антоній Ханько.

Даведка
Ксёндз Аляксандр Мацкевіч нарадзіўся 27 верасня 1977 г. Паходзіць з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя. Святарскія пасвячэнні атрымаў 10 лістапада 2001 г. У 2002–2010 гг. вывучаў біблійную тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Мае доктарскую ступень. Выкладае Святое Пісанне ў гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі, на катэхетычных курсах пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі.

Кс. Юрый Марціновіч

grodnensis.by

Папа Францішак: Бог жадае ўсім даць аднолькавую ўзнагароду — збаўленне

«Бог жадае ўсім даць аднолькавую ўзнагароду — збаўленне, вечнае жыццё», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 24 верасня.

 

Разважаючы над евангельскім тэкстам гэтай нядзелі (гл. Мц 20, 1–16) пра «гаспадара вінаградніку, які прадстаўляе Бога», і наймае групу работнікаў, на світанні і ў наступныя гадзіны дня, Пантыфік звярнуў увагу на тое, як гаспадар узнагародзіў кожнага з іх.

«Напрыканцы дня гаспадар распараджаецца, каб усім далі па дынары: нават тым, якія працавалі ўсяго некалькі гадзін, — сказаў Папа. — Вядома, работнікі, нанятыя першымі, наракаюць, таму што бачаць, што ім заплацілі столькі ж, як і тым, якія працавалі менш за іх. Аднак гаспадар нагадвае ім, што яны атрымалі тое, на што дамаўляліся; калі ж ён жадае быць шчодрым да іншых, ім не варта зайздросціць».

«Насамрэч, гэтая “несправядлівасць” гаспадара павінна выклікаць у слухачоў прыпавесці пераход на іншы ўзровень, таму што Езус хоча казаць не пра праблему працы і справядлівай платы, а пра Божае Валадарства! Яго пасланне такое: у Божым Валадарстве няма беспрацоўных, але ўсе пакліканыя рабіць сваю частку працы; і ўсіх напрыканцы чакае ўзнагарода, якая — на нашае шчасце! — паходзіць з Божай, а не з чалавечай справядлівасці, а менавіта: збаўленне, якое Езус Хрыстус набыў для нас сваёю смерцю і ўваскрасеннем», — патлумачыў Пантыфік.

Гэтай прыпавесцю, як дадаў Святы Айцец, «Езус жадае адкрыць нашыя сэрцы для логікі любові Айца: бескарыслівай і шчодрай». «Чалавечым думкам часта ўласцівы эгаізм і імкненне да асабістай выгоды, а нашыя вузкія і пакручастыя сцежкі нельга параўнаць з шырокімі і простымі шляхамі Пана. Ён дзейнічае з міласэрнасцю — пра гэта нельга забывацца», — нагадаў папа Францішак.

«Езус жадае, каб мы сузіралі позірк гэтага гаспадара, — працягваў Пантыфік. — Гэта позірк, поўны ўважлівасці, добразычлівасці; гэта позірк, які кліча, які заклікае падняцца, вырушыць у дарогу, таму што ён жадае жыцця для кожнага з нас, жадае поўнага жыцця, занятага, вольнага ад пусткі і бяздзейнасці. Бог нікога не выключае і жадае, каб кожны дасягнуў сваёй паўнаты. Гэта любоў нашага Бога; нашага Бога, які з’яўляецца Айцом. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя дапаможа нам прыняць у нашым жыцці логіку любові, якая вызваляе нас ад саманадзейнасці, што мы заслугоўваем узнагароды ад Бога, і ад дрэннага меркавання пра іншых».

“Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе, клічце Яго, пакуль Ён блізка!”

 

Дарагія браты і сёстры!

Прыпавесць, пачутая намі сёння ў Евангеллі, якая распавядае аб работніках у вінаградніку, перш за ўсё адкрывае нам вялікую Божую дабрыню і міласэрнасць і ўказвае на патрэбу пастаяннай працы і актыўнасці чалавека ў імкненні да збаўлення. На гэтым шляху мы не можам быць бяздзейснымі.

Распачынаецца чарговы тыдзень працы, вучобы дзяцей і моладзі. Напэўна, для нас усе гэтыя штодзённыя праблемы хоць і складаныя, але важныя. Яны нас больш ці менш цікавяць. Можа, часам непакояць. Добра было б, каб кожны з нас задумаўся і паразважаў у кантэксце сённяшняга Евангелля, ці ўспрымаем мы сённяшні напамін Хрыста і як яго ўспрымаем.

«Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?» Гэтае пытанне Хрыстус сёння задае кожнаму з нас: дзецям, бацькам, настаўнікам, выхавацелям - усім нам. Справа ў тым, што неаднойчы шмат хто з нас вядзе вельмі актыўнае жыццё, займаецца рознага роду працай, аднак здараецца так, што мы не займаемся тым, чым займацца павінны. І прыходзіць час, калі мы становімся занепакоенымі і забеганымі менавіта з-за гэтай мітусні. І так насамрэч атрымоўваецца, што стаім бяздзейсна, бо не робім крок наперад, мітусімся, стоячы на месцы.

чытать далей

 “Хвала Хрысту! Паводле якога прынцыпу ксяндзоў і манахінь пераводзяць з адной парафіі ў іншую? Як і чаму прымаюцца такія рашэнні?” Марына.

 

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды:

– Хвала навекі!  Дарагая Марына!

Змена месца служэння душпастыраў ці законных сясцёр з’яўляецца чымсьці звычайным у практыцы Касцёла на працягу стагоддзяў. Пераводзіць з аднаго месца служэння на іншае можа дыяцэзіяльны біскуп ці найвышэйшы настаяцель канкрэтнай манаскай супольнасці, якому святар падчас святарскага пасвячэння абяцаў паслухмянасць. Бо менавіта біскуп ці настаяцель канкрэтнай манаскай супольнасці адказвае за адпаведную арганізацыю душпастырства і падбор асоб на  месцы служэння.

Няма нейкіх сталых правіл наконт пераводу святара. Кананічнае права дазваляе пэўную свабоду ў гэтым сэнсе. Можна сказаць, што галоўнай прычынай зменаў з’яўляюцца душпастырскія патрэбы вернікаў. З пераводам аднаго святара ўтвараецца ланцуг зменаў. Безумоўна, спадарожнічае гэтаму ўзрушэнне сярод вернікаў парафіі, якія прызвычаіліся да свайго душпастыра і хацелі б затрымаць яго ў сябе як мага даўжэй. Але ці гэта не эгаізм з іх боку? Найлепшы святар і толькі для іх! 
На справу пераводу святара трэба паглядзець са звышнатуральнага пункту гледжання, а не толькі выключна людскога.

чытать далей

Святар нарадзіўся ў 1986 годзе ў вёсцы Гаўці на Гродзеншчыне. Пра сябе ён адразу расказвае такую цікавую гісторыю: “Я нарадзіўся на Вялікдзень. Мой тата прыехаў дамоў з касцёла а асвечанымі стравамі. А мама толькі пакаштавала – і адразу ў радзільню” (усміхаецца)!

З Гаўцяў да Солаў кіламетраў восем, таму ў касцёл будучы святар ездзіў то роварам, то машынай з бацькамі.

Першыя ўражанні ад касцёла ў маленькага хлопчыка Вадзіма былі такія: “У касцёле праходзіла чыясьці Першая Камунія. На адной з амбон былі змешчаны словы песні. І стаяла такая доўгая ўказка.А я падумаў, што калі хтосьці з дзяцей будзе сябе дрэнна паводзіць, то манахіня паб’е гэтай палкай. Таму я сядзеў ціха-ціха падчас святой Імшы, а калі сястра брала ўказку у рукі, нават не паварочваўся ні ўлева, ні ўправа”.

Больш пазнаваць Касцёл Вадзім пачаў, калі праходзіў падрыхтоўку да Першай Камуніі ў 1994 годзе. Тады ў вёскуГаўці прыязджалі айцы-кармеліты. Дзеці вучыліся і ў школе, і ў клубе, ад якіх нічога не засталося зараз, і ў дамах вернікаў.

Гледзячы на гэта ўсё, хлопчыку таксама хацелася быць падобным да ксяндзоў. Ён пачаў гуляць, нібы адпраўляючы святую Імшу, перавязваўся нейкімі рамянямі, нібы святарскай стулай. У 9-ым класе юнак вырашыў стаць міністрантам.

Святар ўспамінае пра сваё жаданне пайсці ў кляштар: “Пасля 10-га класа я быў на рэкалекцыях, якія праводзілі айцы-кармеліты ў Нарачы. Прыехаўшы дамоў, я сказаў бацькам, што збіраю рэчы і іду ў кляштар. Але прайшоў час, і я вырашыў інакш”…

“Пастаянна адчуваў, што мне хочацца служыць. Ужо ў 11-м класе размаўляў пра гэта са сваім пробашчам. Ён даў мне кніжку з біяграфіямі святых. Цікава было, як Бог іх клікаў. Так паволі прачыналася і маё пакліканне”. 

catholicnews.by

чытать далей