НАВIНЫ

5 кастрычніка Святая Фаўстына Кавальская, нявінніца

Фацімскае аб’яўленне і аб’яўленне Божай міласэрнасці маюць шмат супольных рыс. Прыгадваюць, што адзіным ратункам з’яўляецца рэанімацыя веруючага сэрца. Сутнасць абодвух аб’яўленняў – скіраваны да людзей заклік, каб паклапаціліся аб збаўленні сваім і цэлага свету. Бо чалавек, адварочваючыся ад Стварыцеля, набліжаецца да катастрофы, скіроўваючы самога сябе на асуджэнне.


“Скажы збалеламу чалавецтву, няхай прытуліцца да Майго міласэрнага сэрца, а Я напоўню яго спакоем”, – гаворыць Езус с. Фаустыне. “Сэрцы Езуса і Марыі хочуць праз вас аказаць свету веліч міласэрнасці”, – кажа Анёл дзецям з Фацімы. У абодвух пасланнях бачым заклік, каб свет звярнуўся да Бога. Ратунак – у адкрыцці сэрца наноў. І фацімскае пасланне, і “Дзённік” с. Фаустыны – гэта зварот да людзей, каб у Сэрцы Езуса і Сэрцы Марыі адшукалі самы дасканалы ўзор і ў той жа час сілу да абавязковай перамены, да навяртання.
    Як пастушкі, так і манахіня мелі бачанне пекла. Св. Фаустына ў “Дзённіку” запісвае: “Сёння я была ў глыбінях пекла, заведзеная туды Анёлам”, – пасля чаго пералічвае, у чым заключаюцца пякельныя мукі. Усё апісанне заканчвае словамі: “Пішу аб гэтым згодна з Божым наказам, каб ніводная душа не сцвярджала, што пекла няма, альбо што ніхто там не быў і не ведае, як у ім. Я, сястра Фаустына, па Божым загадзе была ў бездані пекла для таго, каб расказваць душам і сведчыць, што пекла існуе”. Яе асабістым адказам на гэтае бачанне было павелічэнне стараннасці: “Калі я апамяталася, не магла супакоіцца ад спалоху, як страшна там пакутуюць душы. Таму яшчэ больш горача малюся аб навяртанні грэшнікаў, пастаянна прашу Божай міласэрнасці для іх”. †
На старонках “Дзённіка” манахіня шматразова паўтарае, што прагне ратаваць канаючыя душы, якія знаходзяцца над безданню, бо не паядналіся з Усемагутным. Піша: “Ужо перад самай пагібеллю міласэрны Бог дае душы тое яснае ўнутранае імгненне, што, калі хоча, яна мае магчымасць вярнуцца да Бога”. І дадае: “Але няраз душы настолькі ўпартыя, што свядома выбіраюць пекла; робяць дарэмнымі ўсе малітвы, якія іншыя душы ўзносяць за іх да Пана, і нават усе Божыя намаганні”.
    Фацімскія дзеці ўбачылі пекла 13 ліпеня 1917 года. 
    З успамінаў: “Здавалася, што бляск пранікае праз зямлю, і мы ўбачылі нібы мора агню. У гэтым агні былі паглынуты дэманы і душы, як празрыстыя распаленыя да чырвані вуглі, чорныя ці карычневыя, падобныя да людзей, захопленыя пажарышчам, узнесеныя полымем, якое выпаўзае з іх саміх разам з клубамі дыму, што валяць ва ўсе бакі...”. Дзеці моцна спалохаліся. Але страх хутка змяніўся гарачым жаданнем ратаваць душы ад асуджэння. Пастушкі, як і с. Фаустына, прагнулі пакутаваць, прымаць цярпенні, у пэўным сэнсе браць на сябе кару за грахі іншых, каб ратаваць іх ад пекла.
   

Як пастушкі з Фацімы, так і св. Фаустына паходзілі з бедных сялянскіх сем’яў. Што праўда, святая з Польшчы падчас аб’яўленняў ужо не была дзіцём – належала да бяднейшай групы манахінь, якія займаліся фізічнай працай. Завіхалася на кухні, у садзе, у шпіталі, на прахадной.


    Пасля таго, як Марыя паказала дзецям з Фацімы пекла, навучыла іх малітве, якую да сёння прамаўляем пасля кожнай таямніцы ружанца: “О, мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць”. Гэта, па сутнасці, малітва аб Божай міласэрнасці. Яна з’яўляецца даверлівым далучэннем да жадання Стварыцеля, каб усе душы трапілі ў Неба.
    Так на пачатку ХХ стагоддзя з Партугаліі і Польшчы – 2-юх супрацьлеглых старон Еўропы – плыло тое самае пасланне Божай міласэрнай любові. З аднаго боку Езус указваў на сваё Сэрца як крыніцу сакрамантаў, а з іншага – Марыя скіроўвала позірк на сваё Беззаганнае Сэрца як прыклад абсалютнага з’яднання з Богам, з Хрыстом.

30 верасня, Мінск, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы

Касцёл любіць Еўропу і верыць у яе будучыню: Еўропа — гэта не толькі пэўная зямля, а духоўнае заданне. На пленарным пасяджэнні, якое прайшло ў Беларусі, у Мінску, мы пацвердзілі свой абавязак з энтузіязмам удзельнічаць у шляху кантынента, які мае штосьці вялікае, чым можа падзяліцца з усімі ў парадку ўзаемасувязі.

Заданне нашай Рады ў тым, каб развіваць лучнасць паміж пастырамі ў розных краінах і знаходзіць шляхі, каб голас Пана Езуса зноў загучаў у сэрцы «еўрапейскага чалавека», культуры і грамадства: годнасць чалавечай асобы дзе ж яшчэ можа знайсці для сябе больш надзейную апору, калі не ў Езусе Хрысце, Сыне Божым, які стаўся чалавекам? Гэта — унікальны ўнёсак хрысцінства ў еўрапейскую тоеснасць, і два тысячагоддзі міласэрнасці, мастацтва, культуры з’яўляюцца жывым таго сведчаннем.

З найлепшымі пачуццямі мы далучаемся да пажадання Святога Айца Францішка «новага і адважнага ўздыму для гэтага ўзлюбленага кантыненту». Мы не можам застацца ў баку ад гэтага ўздыму, усведамляючы, што з’яўляемся пасланцамі радаснай навіны. Пасланне, за якое мы нясём адказнасць перад светам, узнёслае і магутнае, але мае слабыя прылады. Хрыстова Евангелле — гэта спрадвечная крыніца гісторыі Еўропы, яе гуманнай цывілізацыі, дэмакратыі, правоў і абавязкаў чалавека. Гэта таксама іх найбольш надзейная гарантыя!

Нягледзячы на штуршкі, якія намагаюцца ізаляваць, мы верым у гэтае адзінства духоўных і этычных ідэалаў, якія заўсёды з’яўляюцца душою і лёсам Еўропы. Таксама, як мы верым і ў няспынны шлях паяднання, які з’яўляецца часткай не толькі гісторыі, але і жыцця, які вядзе да павагі і да належнага прызнання розных традыцый і рэлігій без аніякага экстрэмізму.

чытать далей
Важная еднасць, а не ўніфікацыя: Прэзідыум РКБЕ – пра будучыню хрысціянскай Еўропы
 

Прэзідыум Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) на чале з кардыналам Анджэло Баньяска падвялі вынікі працы пленарнага пасяджэння.

Іерархі адзначылі, што пасля першага дня, падчас якога абмяркоўвалася тэма моладзі, асноўная ўвага была прысвечана будучыні Еўропы.

Як дадаў арцыбіскуп Познаньскі Станіслаў Гандэцкі, нагадваючы словы папы Францішка, з развіццём тэхнічнага прагрэсу духоўныя каштоўнасці перасталі мець такое значэнне, якое мелі раней.

«Людзі адзінокія, гэта вядзе да іх ізаляцыі. Трывожныя знакі сучаснасці — тэрарызм, міграцыйны крызіс — усё гэта вынікае з непавагі да хрысціянскіх і маральных каштоўнасцяў, якія мелі вялікае значэнне ў грамадстве раней», — сказаў іерарх.

Будучыня Еўропы залежыць ад вяртання да сваіх каранёў

Арцыбіскуп Гандэцкі параўнаў Еўропу з дрэвам, якое мае карані, камель, галіны, і расце, бо ёсць зямля, вада, паветра і сонца.

«Вада для нас — гэта еднасць. Сімвал гэтага — кожнае сужэнства. Бо плоднасць магчымая толькі ў сужэнстве, а не калі жывём паасобку. Паветра — гэта культура. Дзякуючы ёй супольнасць стане больш чалавечнай. Сонца для нас, хрысціян — гэта Святы Дух, які выцягвае дрэвы ўгару».

Паводле слоў польскага біскупа, будучыня Еўропы — шматпалярная Еўропа, куды хрысціяне «глядзяць з надзеяй і без расчаравання».

«Калі кожны ў еўрапейскім доме зробіць свой унёсак, карысны для агульнага дабра, тады еўрапейскае дрэва нанова заквітнее і нанова будзе прыносіць плады», — упэўнены віцэ-старшыня РКБЕ арцыбіскуп Вестмінстэрскі Вінсэнт Нікалс.

Якое месца Беларусі ў вобразе супольнай Еўропы?

Паводле слоў англійскага іерарха, гісторыя беларускага Касцёла з 1990-х да нашых часоў — гэта гісторыя аднаўлення.

«У Беларусі не пакінулі месца, куды б гэтае дрэва магло б распасціраць свае галіны, яны ўсе былі абсечаныя. Але дзякуючы караням, якія заставаліся ў зямлі і захоўвалі жыццёвую моц, вера захавалася», — дадаў арцыбіскуп.

Важная еднасць, а не ўніфікацыя

Кіраўнік РКБЕ кардынал Анжэло Баньяска, адказваючы на пытанне пра агульную Еўропу, адзначыў, што Еўропу зможа выратаваць вяртанне да духоўных каранёў.

«Калі казаць пра мару айцоў заснавальнікаў агульнай Еўропы, яны мелі на ўвазе еднасць, а не ўніфікацыю, — падкрэсліў кардынал. — Не штосьці аднолькавае, што будзе навязана, але павага да рознага на гэтым сумесным шляху наперад».

Паводле слоў іерарха, менавіта духоўнае адзінства дапаможа Еўропе быць самой сабой.

«Гэта высокая і моцная ідэя, але яна знаходзіцца ў слабых руках простых людзей. І мы, біскупы, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб не даць памерці гэтай ідэі, і такім чынам вяртацца да сапраўдных еўрапейскіх каранёў».

На думку кардынала, поўная свабода — горшая за самую суровую вязніцу. «Праз моцную секулярызацыю сёння ўсё цяжэй і цяжэй жыць хрысціянскімі ідэаламі. Але ў цэнтры паслання Касцёла — заўсёды чалавек. І яго тугу па Богу можа заглушыць, але знішчыць — ніколі».

catholic.by

Рэцэпт шчасця нашага суседа пробашча касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы кс. Андрэя Горбача і размова пра шчасце з Аленай Севасцьян. Ад верасня Алена Севасцьян арганістка Гервяцкага касцёла Найсвяцейшай Троіцы

29 верасня, у свята св. арханёла Міхала, апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы ў новым рэкалекцыйным доме ў Росі (Ваўкавыскі дэканат). Іерарх асвяціў таксама алтар.

На святой Імшы, якую ўзначаліў гродзенскі ардынарый, у новай прыгожай капліцы сабраліся духоўныя і свецкія асобы, якія прыбылі, каб быць сведкамі гэтай незвычайнай падзеі. Вітаючы ўсіх прысутных, кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі, адзначыў, што рэалізацыя гэтага праекту і будаўніцтва дома “Міласэрнасць” стала магчымым дзякуючы ахвярнасці многіх людзей, якія матэрыяльна і духоўна падтрымлівалі гэтую справу. Святар выказаў удзячнасць усім ахвярадаўцам, а таксама будаўнікам, якія былі задзейнічаны пры ўзвядзенні будынка.

У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што кожны чалавек адчувае, як нялёгка ісці за Хрыстом, як цяжка ўвасабляць у жыццё ідэалы Яго Евангелля, як многага каштуе заўсёды і ў кожнай сітуацыі слухаць голас уласнага сумлення, пазбягаць зла і выбіраць дабро. “Часта чалавек адчувае спакусу пайсці лёгкім шляхам, па лініі найменшага супраціву, шукання кампрамісу са злом і абірання фальшывых каштоўнасцяў”, – дадаў іерарх.

Біскуп адзначыў, што ў гэтым штодзённым змаганні са злом чалавек, аднак, не самотны, яму спадарожнічае Хрыстус, які падтрымлівае сваёй ласкай.

Кажучы пра новы рэкалекцыйны дом і капліцу, якая была асвечана ў гэты дзень, іерарх выказаў пажаданне, каб яны служылі аднаўленню духоўнага жыцця вернікаў і духавенства, якія будуць сюды прыбываць.

чытать далей
29 верасня. Святыя Міхал, Габрыэль і Рафал, Арханёлы

Сёння свята ў Міхалішках. (Астравецкі дэканат). Урачыстая Імша ў 18.00 гадзін.


Арханёл Міхал — Апякун Касцёла ў Беларусі — мае шмат розных найменняў: Князь Анёлаў, Анёл Справядлівасці, Ахоўнік Раю, Абаронца Хрыстовага Касцёла, Князь Душаў, Пасланнік Бога, які перадае людзям Божыя наказы. Імя Міхал (габрэйск. Міхаэль), што азначае хто як Бог?, некалькі разоў узгадваецца ў Святым Пісанні, а асабліва ў Апакаліпсісе святога Яна Багаслова (Ап 12, 7-12), дзе апісваецца змаганне Анёлаў Божых на чале з Арханёлам Міхалам і ўзбунтаваных супраць Бога анёлаў сатаны. 

У Евангеллі гаворыцца яшчэ пра аднаго Арханёла — Габрыэля, які прадказаў святару Захарыі нараджэнне сына — святога Яна Хрысціцеля, а Панне Марыі звеставаў нараджэнне Езуса Хрыста. Арханёл Рафал згадваецца ў старазапаветнай кнізе Тобія. Ён ахоўвае людзей ад хваробаў і ранаў, лечыць іх, а таксама апякуецца і спрыяе тым, хто ў дарозе. Акрамя таго, Арханёл Міхал лічыцца апекуном вайскоўцаў, Габрыэль — паштароў, а Рафал — медыкаў. 


Малітва да святога Арханёла Міхала,
апекуна Беларусі

Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.

У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.

Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.

Дуалізм гневу на практыцы выяўляецца ў тым, што ў залежнасці ад акалічнасцяў і спосабу праяўлення гнеў можа быць несправядлівым, знішчальным, грэшным або зусім наадварот — справядлівым, добрым, ахоўным.

Гнеў — надзвычай складанае пачуццё. Напэўна, таму вельмі многія людзі маюць з ім вялікія праблемы.

Гісторыкам добра вядомая постаць імператара Феадосія І Вялікага і звязанае з ім трагічнае здарэнне. Пад уплывам буйных эмоцый, разгневаны на жыхароў Тэсалонікаў, ён загадаў сваім жаўнерам усіх іх пазабіваць. Мяркуецца, што пад уплывам імпульсіўнага рашэння імператара загінула каля 10 тысяч чалавек. Рэакцыяй на гэтыя забойствы было рашэнне біскупа, святога Амброзія, які забараніў імператару пераступаць парог міланскай катэдры, пакуль той не выкупіць грэх пакаяннем. Імператар не толькі падпарадкаваўся загаду біскупа, але і ўстанавіў закон, які забараняў у будучыні суддзям і кіраўнікам аддаваць загады ў гневе. Аднак пакаянне імператара, хоць і было справядлівым і важным, не вярнула жыццё 10 тысячам забітых.

Гнеў — магутная сіла. Ён узнікае як рэакцыя на пэўнае зло, успрынятае больш ці менш суб’ектыўна. З-за шырокага дыяпазону, на адным канцы якога знаходзіцца аб’ектыўнае зло, а на другім — суб’ектыўная фрустрацыя, выкліканая абмежаваннем нашага самаўпраўства, гнеў можна акрэсліць як пачуццё дуалістычнай прыроды. Дуалізм гневу на практыцы выяўляецца ў тым, што ў залежнасці ад акалічнасцяў і спосабу праяўлення гнеў можа быць несправядлівым, знішчальным, грэшным або зусім наадварот — справядлівым, добрым, ахоўным.

чытать далей
ЯК КАСЦЁЛ СТАВІЦЦА ДА САМАГУБЦАЎ?

Як Касцёл ставіцца да самагубцы? Што адбываецца з яго душой пасля смерці? Міхаіл, 28 гадоў

На працягу стагоддзяў Касцёл прытрымліваўся меркавання, што самагубцы нявартыя адпаведнага хрысціянскага пахавання. З перспектывы даўніх часоў можна сказаць, што ў чымсьці ён меў рацыю. Перш за ўсё ў тым, што чалавек не з’яўляецца ані аўтарам, ані гаспадаром свайго жыцця. Не асоба дае сабе жыццё, таму не мае права і яго ў сябе адбіраць. Гэта фундаментальная ісціна, якая вынікае з таго, што чалавек з'яўляецца стварэннем, а Бог - Творцам, сапраўдным гаспадаром жыцця і смерці.

Таксама некалі ў гісторыі Касцёла існавала практыка пахавання самагубцаў па-за хрысціянскімі могілкамі. Часам падобнае стаўленне да чалавека, які адабраў сабе жыццё, можна спаткаць і ў некаторых сучасных парафіях. Ці з’яўляецца такі падыход добрым, хрысціянскім?

З упэўненасцю можна сказаць, што сёння Касцёл у значнай меры адышоў ад даўняй практыкі асуджэння самагубцаў. Бо такое стаўленне з’яўляецца неэтычным і амаральным. Зрабіць падобную выснову можна хаця б за таго, што кажа адносна гэтай тэмы медыцына, асабліва псіхалогія: “У большай ступені самагубствы звязаны з псіхічнымі засмучэннямі. Часцей за ўсё здзяйсняюць суіцыд асобы, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, шызафрэніі і алкагалізму. Часам само грамадства стварае ўмовы, якія спрыяюць узнікненню з'явы самагубства. Вылучаюць тры прычыны здзяйснення суіцыду: супраць грамадства (эгаістычнае самагубства), дзеля грамадства (альтруістычнае самагубства) і самагубства, якое здзяйсняюць у момантах крызісу (самагубства анамічнае)". (Слоўнік псіхалогіі, Arthur Reber. Варшава, 2008).

З вышэй прыведзенай інфармацыі вынікае, што часта суіцыд мае месца ў выпадках, калі чалавек знаходзіцца не ў поўнай свядомасці і нават робіць гэта не на добраахвотнай аснове. У такіх сітуацыях адсутнічае наяўнасць цяжкага граху. Касцёл жа на тэмат пахавання самагубцаў кажа: “Асобам, якія перад самагубчай смерцю выказвалі прыхільнасць да веры, маюць права на каталіцкае пахаванне, якое павінна цэлебравацца без усялякіх зменаў у літургічнай цырымоніі”.

Бачна, як з цягам часу Касцёл змяніў сваю пазіцыю. Ён пачаў чэрпаць інфармацыю з прыродазнаўчых навук, дзякуючы чаму больш пазнаваць чалавека, развівацца і змяняцца. Нельга сказаць, што Касцёл закрыты ў сваім навучанні, хаця б на падставе дадзенага прыкладу.

Самагубцы таксама маюць шанс на збаўленне. І калі нам гэта кажа навука Касцёла, мы таксама павінны не асуджаць, але маліцца ў інтэнцыі збаўлення чалавека, які паквапіўся на сваё жыццё.

16 ЛІСТАПАДА РАСПАЧНЕЦЦА І СІНОД ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

16 ЛІСТАПАДА РАСПАЧНЕЦЦА І СІНОД ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

sinod 116 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай заступніцы дыяцэзіі, распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.

Аб гэтым было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая адбылася 25 верасня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне.

Дыяцэзіяльны Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла.

sinod 3

Ён з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама нагодай да ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці.

Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода абраны кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

Кс. Юрый Марціновіч

Папа: у выпадку даказаных сэксуальных злачынстваў супраць малалетніх апеляцыя немагчымая

Абсалютную нецярпімасць Царквы да сэксуальных злоўжыванняў супраць малалетніх пацвердзіў Папа Францішак на аўдыенцыі членам Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

 

Аўдыенцыя адбылася з нагоды адкрыцця пленарнай сесіі гэтага ватыканскага дэпартамента, які дзейнічае пры Кангрэгацыі веравучэння. У сваёй прамове Святы Айцец падкрэсліў, што Касцёл занадта позна ўсвядоміла існуючую праблему, а «калі ўсведамленне прыходзіць позна, сродкі для вырашэння праблемы таксама позняцца». Гэта прыводзіць да таго, што многія распачатыя працэсы «стаяць на месцы», і Кангрэгацыі веравучэння даводзіцца звяртацца па дапамогу да іншых спецыялістаў.


Папа адзначыў, што ў выпадку доказы учыненых злоўжыванняў не можа быць пададзена апеляцыя, і «не ў сілу непрыязнасці, а проста-проста таму, што чалавек, які здзейсніў гэтае злачынства, хворы: калі ён раскаецца і атрымае прабачэнне, то праз два гады зноў упадзе ». Па гэтай прычыне Святы Айцец заявіў, што ён ніколі не падпіша памілаванне ў падобных выпадках.

 

Акрамя прамоўленае прамовы, Папа ўручыў членам Камісіі тэкст, у якім дзякуе ім за праведзеную працу. Ён выказвае боль і сорам за злачынствы святароў і піша, што «дужа верыць у місію, прысвечаную самым слабым»: «Мы адчулі пакліканне, якое, несумненна, зыходзіць ад нашага Госпада Ісуса Хрыста: распачаць евангельскую місію абароны ўсіх уразлівых дзяцей і дарослых». Паколькі сэксуальныя злоўжыванні з'яўляюцца цяжкім злачынствам і грахом, Папа Францішак пацвярджае абавязацельства Царквы па прыняцці самых жорсткіх мер у дачыненні да правініліся.

 

Папа падкрэслівае неабходнасць цеснага супрацоўніцтва Кангрэгацыі веравучэння з Кангрэгацыяй евангелізацыі народаў, з тым каб практыка абароны малалетніх распаўсюджвалася і на падведамныя ёй місіянерскія тэрыторыі. «Абарона непаўналетніх, - сказаў у сваю чаргу старшыня Папскай камісіі кардынал Шон О'Мелли, - з'яўляецца, безумоўна, адным з самых высокіх прыярытэтаў Касцёл нашага часу».

радыё Ватыкана

Святыя Косма і Дам’ян, мучанікі. Сёння свята ў Астраўцы. Святая Імша ў 13.00 гадзін

Браты-блізняты Косма і Дам’ян жылі ў ІІІ ст. у Сірыі або ў Аравіі і былі хрысціянамі.

Там яны мелі медыцынскую практыку і лячылі людзей бясплатна, імкнучыся пры гэтым навяртаць душы пацыентаў да Хрыста. З дзеянняў братоў-лекараў найбольш вядомай з’яўляецца аперацыя па замене ампутаванай нагі белага чалавека нагою памерлага маўра. Калі пры імператары Дыяклетыяне пачаўся жорсткі пераслед хрысціянаў, братоў-лекараў схапілі і пасля страшэнных катаванняў адсеклі ім галовы, так і не прымусіўшы адрачыся ад веры. Гэта адбылося каля 303 г. у сірыйскім горадзе Кірасе.

Святыя Косма і Дам’ян шырока ўшаноўваюцца ва ўсім свеце як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі. Ужо ў VI ст. успамін святых братоў быў уключаны ў Рымскі Канон, і ў гэты ж час у Рыме ў іх гонар была асвечана базыліка. Святыя Косма і Дам’ян з’яўляюцца апекунамі лекараў, хірургаў, студэнтаў-медыкаў і фармацэўтаў. Іх дапамогі просяць пры ракавых захворваннях. Успамін 26 верасня.

Ўсіх нашых лекараў ўручаем апецы Святых і просім благаслаўлення ў вельмі нам усім патрэбнай і выратавальнай службе. Шчасця Вам!

Меркаванне хрысціян: ці патрэбна вывучаць у школе Біблію?

Яшчэ ў мінулым годзе вучні шостага класа беларускіх школ вывучалі Біблію ў якасці міжпрадметнага матэрыялу. Паводле сёлетніх рэформаў у галіне адукацыі, у школьнікаў цяпер не будзе магчымасці вывучаць Біблію на ўроках. Карэспанднты партала Krynica.info запыталі ў беларусаў, ці патрэбна, на іх погляд, вучням знаёміцца са Святым Пісаннем у школах.

05 (2) - копия

Арцём, інжынер-метролаг: Я лічу, што тое, што прыбралі вывучэнне Бібліі ў межах беларускай літаратуры, – неабачлівы крок. Біблія вучыць мысліць, спрыяе духоўнай асвеце. Кнігі Святога Пісання навучаюць і высокай маралі, і жыццёвай мудрасці. Без гэтага чалавеку немагчыма жыць, гэта насамрэч базавыя патрэбы. Хіба ж не біблійны светапогляд увесь час фармаваў маральныя нормы розных народаў і краінаў? Дзецям важна паказаць, што свет развіваецца не толькі па матэрыяльных законах. Біблія вучыць прыгожа гаварыць і пісаць. Кнігі Бібліі можна лічыць літаратурнымі творамі высокай         якасці. Там і паэзія псальмаў з класнымі літаратурнымі прыёмамі, і прыпавесці з глыбокімі, разважаннямі, таксама хронікі, летапісы… Чым не матэрыял па  вывучэнні розных жанраў і стыляў літаратуры? Думаю, што настаўнікам гэтыя аспекты магчыма асвоіць у той ці іншай ступені, каб пазнаёміць дзяцей з Бібліяй. А вось што да функцыі Бібліі як важнай часткі евнагелізацыі – дык гэта ўважаю за справу Царквы. Дзеці могуць вывучаць Біблію на нядзельных школках. Мяркую, што гэтым павінны займацца духоўныя асобы з багаслоўскай адукацыяй.

krynica.info

чытать далей