НАВIНЫ

Расклад набажэнстваў ва ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў ў Гервятской парафіі

1 лістапада -  Ўрачыстасці Усіх Святых

10.00 Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00 Св. Імша

15.00 Св. Імша (на літоўскай мове) капліца ў Гірах

18.00  НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

2 лістапада - Ўспамін усіх памерлых вернікаў

10.00  Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00  ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ і  СВЯТАЯ ІМША

14.00  Св. Імша (капліца ў Завельцах)

18.00  НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

3 – 4 лістапада - Актава Ўспаміну ўсіх памерлых 

10.00  ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ і  СВЯТАЯ ІМША 

18.00  НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

5 лістапада – Нядзеля - Актава Ўспаміну ўсіх памерлых 

10.00  Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00  Св. Імша

14.00  Св. Імша (капліца ў Завельцах)

18.00  НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

6 – 8 лістапада - Актава Ўспаміну ўсіх памерлых 

10.00  ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ і  СВЯТАЯ ІМША 

18.00  НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

 

У касцёле ўжо прымаюцца запіскі за памерлых.

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі.

Урачыстасць Усіх Святых. Успамін усіх памерлых вернікаў

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі. Таксама вернікі падаюць спісы з прозвішчамі і імёнамі памерлых блізкіх і сяброў, якія зачытваюцца перад набажэнствамі ў кожнай парафіі.

Падчас набажэнстваў на могілках, якія ўзначальвае святар, традыцыйна адбываецца працэсія, што складаецца з пяці стацый. На кожнай з іх чытаецца малітва за памерлых: І стацыя — за духавенства, ІІ стацыя — за бацькоў і продкаў, ІІІ стацыя — за сваякоў і дабрадзеяў, IV стацыя — за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, V стацыя — за ўсіх памерлых і за душы, якія церпяць у чыстцы. На заканчэнне святар асвячае могілкі і новыя помнікі. Вернікі запальваюць на магілах свечкі — сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові.

«Пра неабходнасць маліцца за памерлых гаворыцца ў Святым Пісанні, да гэтага заклікае Езус Хрыстус, — нагадаў а. Сяргей Трысцень OCD, пробашч мінскай парафіі Божага Цела і Маці Божай Шкаплернай. — Тое, што мы можам даць памерлым, — гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі. Актава ўспаміну ўсіх памерлых — асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці».

Успамін усіх памерлых вернікаў быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

Ў свеце налічваецца 415 656 каталіцкіх святароў
 

Інфармацыйнае агенцтва Fides апублікавала даныя з «Кнігі касцёльнай статыстыкі» — статыстычнага штогодніка, які ўтрымлівае падрабязныя звесткі пра сённяшні стан каталіцтва.

Зробленыя даследаванні адлюстроўваюць стан Касцёла на 2015 год. На гэты год колькасць католікаў у свеце склала 1 млрд 300 млн чалавек, што складае 17,7 працэнтаў насельніцтва ўсяго свету.

Колькасць ахрышчаных у Каталіцкім Касцёле ў 2015 годзе стала на 12,5 працэнтаў больш, чым у 2014 годзе. «Самым каталіцкім кантынентам» свету з’яўляецца Амерыка — тут згодна з «Кнігай касцёльнай статыстыкі» жывуць 982,2 млн чалавек, з якіх 63,6 працэнты з’яўляюцца католікамі.

Статыстыка:

  • Амерыка (982,2 млн чалавек) — 63,6 працэнты католікаў
  • Еўропа (716 млн чалавек) — 39,9 працэнтаў католікаў
  • Афрыка (1,1 млрд) — 19,4 працэнты католікаў
  • Азія (4,3 млрд чалавек) — 3,24 працэнты католікаў
  • Акіянія (38,7 млн чалавек) — 26,36 працэнтаў католікаў

Пры гэтым колькасць католікаў на амерыканскім кантыненце ў параўнанні з 2014 годам зменшылася на 0,08 працэнта. Аднак гэты паказчык знаходзіцца ў межах статыстычнай пагрэшнасці.

На другім месцы па колькасці католікаў знаходзіцца Еўропа. Сярод 716 млн еўрапейцаў да Каталіцкага Касцёла належыць 285 мільёнаў, або 39,9 працэнтаў. Эксперты адзначаюць, што ў Еўропе другі год запар назіраецца зніжэнне колькасці католікаў на 0,21 працэнт.

Сярод 1,1 млрд жыхароў Афрыкі членамі Каталіцкага Касцёла з’яўляецца 222 млн чалавек. Гэта складае 19,4 працэнты насельніцтва пры росце ў параўнанні з папярэднім годам на 0, 12 працэнтаў. У Азіі (насельніцтва каля 4,3 млрд чалавек) католікі складаюць толькі 3,24 працэнты насельніцтва, або 141 млн чалавек. У Акіяніі (38,7 млн чалавек) католікамі з’яўляюцца 10,2 млн чалавек — 26,36 працэнтаў. Гэта на 0,24 працэнты больш, чым у папярэднім годзе.

Такім чынам, Еўропа з’яўляецца адзіным населеным кантынентам свету, дзе колькасць католікаў зніжаецца.

Кананічная стуктура Каталіцкага Касцёла. Статыстыка 2015 года

Паводле «Кнігі касцёльнай статыстыкі», у 2015 годзе ў Каталіцкім Касцёле налічвалася 3 006 кананічных падраздзяленняў — дыяцэзій, вікарыятаў, апостальскіх прэфектур і іншых: у Амерыцы — 1 091, у Еўропе — 758, у Афрыцы і Азіі — па 538, у Акіяніі — 81.

Колькасць каталіцкіх біскупаў у свеце ў 2015 годзе павялічылася на 67 чалавек і дасягнула 5 304, тады як колькасць святароў зменшылася на 136 чалавек — у 2015 годзе ў свеце налічвалася 415 656 святароў.

Акрамя гэтага, у свеце налічвалася 351 797 свецкіх місіянераў і 3 122 653 каталіцкіх катэхізатараў. Каталіцкі Касцёл забяспечвае дзейнасць 216 548 школ у розных краін свету. У іх вучыцца больш за 60 мільёнаў чалавек. Акрамя таго, амаль 5, 5 мільёнаў хлопцаў і дзяўчат наведваюць каталіцкія інстытуты падчас вучобы ў старэйшых класах і ўніверсітэтах.

Ва ўсім свеце дзейнічае каля 118 тысяч каталіцкіх грамадскіх і дабрачынных інстытутаў — шпіталі, дзіцячыя дамы, дамы для састарэлых і г.д.

Гэтыя аб’яднанні і фонды ў 2016 годзе прадаставяць мясцовым касцёльным арганізацыям грантавую падтрымку ў памеры 134 млн долараў. Гэтыя грошы пойдуць на будаўніцтва капліц, арганізацыю семінараў, на адукацыйныя, душпастырскія і іншыя праграмы. catholic.by

Протаіерэй Бародзін: «Я рэдка сутыкаўся з тым, каб мужчыны спавядаліся ў граху аборту»
 

 

У сучасных мужчын разбурана жаданне быць бацькам, таму большасць з іх гатовыя да граху аборту. А многія памылкова лічаць, што адказнасць за аборт нясуць толькі жанчыны. Такія думкі выказаў протаіерэй Фёдар Бародзін з Расіі ў інтэрв’ю для pravmir.ru.

«Я рэдка сутыкаўся з тым, каб мужчыны спавядаліся ў граху аборту»

«За свае 25 гадоў святарства я рэдка сутыкаўся з тым, каб мужчыны спавядаліся ў граху аборту. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся не так даўно — мне давялося прымаць споведзь у аднаго мужчыны ў гадах, які вельмі горача каяўся аб забітых дзецях. Гэта было не проста пакаянне ў тым, што ён учыніў грэх, у яго словах гучала горыч ад таго, што цяпер у яго маглі б быць жывыя дзеці, а іх няма...» — адзначыў протаіерэй.

«Большасць мужчын жывуць так, што яны да гэтага граху гатовы. Яны на яго згодныя. І яны пра яго нават не думаюць. Яны лічаць, што адказнасць за ўчыненне гэтага граху на іх не ўскладаецца, — працягваў праваслаўны святар. — На жаль, ...у большасці мужчын разбурана жаданне быць бацькам. У юнацтве гэтае разбурэнне асабліва моцнае».

Як падкрэсліў протаіерэй, «у кожным аборце, у кожным пакінутым з жонкаю дзіцяці кожны мужчына губляе самую вялікую каштоўнасць на зямлі».

Эгаізм заўсёды караецца адзінотай

На думку протаіерэя, часцей за ўсё такіх мужчын чакае самотная старасць або старасць «сярод людзей, для якіх ты будзеш цяжарам». «А гэта ўсё роўна ўнутраная адзінота, — дадаў протаіерэй Фёдар. — Як святар я бачу, што ўсё менш і менш застаецца сем’яў, дзе людзей ва ўзросце любяць, дзе ім рады, нягледзячы на іх немачы і нават старэчую дэменцыю. Дзе іх прысутнасць у доме складае вось гэтую радасць і паўнату жыцця, калі ёсць усе пакаленні. Бо насамрэч стары — гэта чалавек, які павінен валодаць такім досведам жыцця, якім не валодаюць маладыя. Кожны павінен ім дзяліцца, несці мір у сям’ю, таму што ён ужо пераадолеў палкасць. Але гэтага ўсё больш няма. Цяпер усё больш і больш старых, якія вядуць сябе безразважна і становяцца страшным цяжарам для сваіх дзяцей і ўнукаў. І гэта — шмат у чым наступствы зробленых абортаў. Забойства — як кіслата, яно спальвае ўсё. У тым ліку душу самога чалавека».

«Эгаізм амаль заўсёды ўвогуле караецца адзінотай у лёсе чалавека. Чым больш чалавек любіць сябе, чым больш ён эгаістычны, тым цяжэй з ім жыць і тым менш людзей жадаюць з ім жыць», — заключыў святар.

На Страшным Судзе адказнасць за забітых дзяцей аднолькавая для бацькі і маці

«Калі сям’я адважылася на такі страшны грэх, (...) то за гэта таксама давядзецца плаціць», — падкрэсліў протаіерэй і нагадаў, што, калі прыходзяць згрызоты сумлення з прычыны граху аборту, такія сем’і могуць дапамагаць іншым, асабліва шматдзетным.

«Калі б мужчыны ў нашай краіне каяліся ў здзяйсненні абортаў столькі ж, колькі жанчыны, то, напэўна, заўтра мы б ужо жылі ў цалкам іншай краіне, дзе ў такой колькасці не забіваюць дзяцей, якія яшчэ не паспелі нарадзіцца. Але тое, што зараз адбываецца з нашымі мужчынамі, — гэта катастрофа», — заключыў протаіерэй Фёдар Бародзін.

Папа Францішак пра смяротнае пакаранне
 

Ахоўваць спадчыну веры і праўды, атрыманую ад Айцоў, і працягваць апостальскую дзейнасць з радасцю і міласэрнасцю, ідучы новымі шляхамі, заклікаў Папа Францішак 11 кастрычніка 2017 года падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Ватыкане з нагоды 25-годдзея падпісання Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі “Fidei depositum”, якая суправаджала выпуск Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.

Звяртаючыся да сабраных на мерапрыемстве кардыналаў, біскупаў, дыпламатаў, тэолагаў, экспертаў па катэхізацыі, святароў, кансэкраваных асоб і семінарыстаў, Пантыфік заўважыў, што сёння недастаткова знайсці новую мову, каб казаць аб вечнай веры, але трэба “выказаць тое новае ў Хрыстовым Евангеллі, што, хоць і заключана ў Божым слове, яшчэ не выйшла на свет”.

Па словах Святога Айца, “уся сутнасць дактрыны і вучэння” павінна быць скіравана да бясконцай любові Бога. Заўсёды і ва ўсім павінна выяўляцца любоў Пана. У гэтым кантэксце ён пажадаў, каб у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла належнае і адпаведнае месца заняла тэма смяротнага пакарання. “Трэба з рашучасцю сцвердзіць, што асуджэнне на смяротнае пакаранне – гэта нечалавечая мера, якая прыніжае, у пэўным сэнсе пераследуе чалавечую годнасць. Само па сабе яно супрацьлеглае Евангеллю, таму што рашэнне спыніць чалавечае жыццё, заўсёды святое ў вачах Творцы, апошнім і сапраўдным суддзёй і гарантам якога з’яўляецца толькі Бог, прымаецца свядома”, — сказаў Папа.

Пантыфік пажадаў, каб у ніводнага чалавека, нават забойцы, не забіралася яго годнасць, таму што Бог – гэта Айцец, Які заўсёды чакае вяртання свайго сына, які, ведаючы, што ўчыніў памылку, просіць прабачэння і пачынае новае жыццё. “Ніхто, такім чынам, не можа быць пазбаўлены не толькі жыцця, але і магчымасці маральнага і экзістэнцыяльнага адкуплення”, — падкрэсліў ён.

Папа прызнаў, што ў мінулым зварот да гэтай “крайняй і нечалавечай меры” быў прадыктаваны адсутнасцю “грамадскай сталасці і інструментаў абароны”. Так адбывалася і ў Папскай дзяржаве, пагарджаючы першаснасцю міласэрнасці над справядлівасцю, сказаў Францішак.

“Прымем на сябе адказнасць за мінулае і прызнаем, што гэтыя сродкі дыктаваліся больш легалістычным, чым хрысціянскім мысленнем. Клопат аб захаванні непарушнасці ўлады і матэрыяльных багаццяў прывёў да пераацэнкі каштоўнасці закона, перашкаджаючы пранікаць глыбей у разуменні Евангелля. У той час, быццё нейтральнымі перад новымі патрабаваннямі ў абароне асабістай годнасці сёння зробіць нас яшчэ больш вінаватымі”, — лічыць Пантыфік.

Святы Айцец адзначыў, што тут няма супярэчнасці з мінулым вучэннем Касцёла, бо Касцёл заўсёды бараніў чалавечае жыццё ад пачатку да натуральнай смерці, аднак, менавіта “гарманічнае развіццё дактрыны” патрабуе “пакінуць аргументы, якія здаюцца безумоўна супрацьлеглымі новаму разуменню рэчаіснасці”. На заканчэнне сваёй доўгай прамовы Папа Францішак падкрэсліў, што “скарб веры” не з’яўляецца нечым “статычным”, а Святы Дух працягвае прамаўляць да Касцёла, які павінен уважліва Яго слухаць.

Ватыканскае радыё

Папа склікае Спецыяльную Асамблею Сінода Біскупаў
 

Францішак абвясціў аб скліканні Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай рэгіёну Пан-Амазонія. Аб гэтым ён заявіў 15 кастрычніка 2017 г. на заканчэнне кананізацыйнай св. Імшы ў Ватыкане. Форум пройдзе ў кастрычніку 2019 г.

“Галоўная мэта гэтага склікання заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтай часткі Божага Народу, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ліку па прычыне крызісу амазонскіх лясоў, “лёгкіх”, якія маюць надзвычайную важнасць для нашай планеты”, — сказаў Папа.

Пантыфік даручыў заступніцтва за гэту касцёльную падзею кананізаваным ім 15 кастрычніка святым, “каб з павагай да прыгажосці стварэння, усе народы зямлі праслаўлялі Бога, Пана Сусвету, і будучы асветленымі Ім, крочылі шляхамі справядлівасці і міру”.

Спецыяльная Асамблея Сінода Біскупаў, прысвечаная рэгіёну Пан-Амазонія пройдзе ў Ватыкане ўпершыню. Папярэднія Спецыяльныя Асамблеі былі прысвечаны Нідэрландам (1980 г.), Еўропе (1991 г. і 1999 г.), Афрыцы (1994 г. і 2009 г.), Лівану (1995 г.), Амерыцы (1997 г.), Азіі (1998 г.), Акіяніі (1998 г.) і Блізкаму Усходу (2010 г.).

Ватыканскае радыё

Папа Францішак пра важнасць святарскага братэрства
 

Божаму народу трэба бачыць, што яго святары паважаюць адзін аднаго і жывуць як браты, падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для супольнасці святароў Папскага пабожнага бразільскага калегіума (Pontificio Collegio Pio Brasiliano), а таксама законніц і супрацоўнікаў, якія дапамагаюць рабіць гэту структуру “маленькай часткай Бразіліі ў Рыме”.

Сустрэча прайшла 21 кастрычніка 2017 года ў Ватыкане і была прымеркавана да 300-годдзя адшукання цудадзенай фігуркі Маці Божай з Апарэсіды, апякункі гэтай лацінаамерыканскай краіны, якое адзначаецца сёлета.

У прамове Святы Айцец нагадаў пра важнасць прабывання ў гасцінным асяроддзі, калі знаходзішся далёка ад дома і маеш настальгію. “Такім чынам асяроддзе дапамагае таксама пераадолець цяжкасці адаптацыі да сітуацыі, у якой душпастырская дзейнасць больш не з’яўляецца галоўным заняткам на працягу дня. Вы больш не пробашчы і парафіяльныя вікарыі, але святары-студэнты. І гэты новы статус можа пагражаць стварэннем нераўнавагі паміж чатырма стаўпамі, на якіх трымаецца жыццё прэзбітэра: духоўным вымярэннем, акадэмічным, чалавечым і душпастырскім”, — сказаў Папа.

Папа Францішак заклікаў святароў, каб вучоба, якая ў актуальны перыяд іх жыцця становіцца галоўным заняткам, не прыводзіла да занядбання іншых вымярэнняў. “Неабходна клапаціцца пра духоўнае жыццё праз штодзённую св. Імшу, штодзённую малітву, “lectio divina”, асабістую сустрэчу з Панам, малітву на Ружанцы. Таксама трэба клапаціцца пра душпастырскае жыццё: па магчымасці вітаецца і раіцца ажыцяўленне якой-небудзь апостальскай дзейнасці. Адносна чалавечага вымярэння, трэба, перш за ўсё, пазбягаць, каб перад абліччам пэўнай пустаты, створанай самотнасцю – бо зараз менш карыстаецеся суцяшэннем Божага народа, чым калі былі ў дыяцэзіі, – гублялася касцёльная і місійная перспектыва вучобы”, — сказаў ён.

Па словах Святога Айца, занядбанне гэтых вымярэнняў адчыняе дзверы для некаторых “хваробаў”, якія могуць адолець святара-студэнта, сярод якіх “акадэмізм” і спакуса ператварэння вучобы ў сродак для ўласнага самасцвярджэння. “У абодвух выпадках прыходзіш да гашэння веры, якую мы пакліканы захоўваць, як св. Павел прасіў Цімафея: “Беражы гэты дэпазіт веры, пазбягай бязбожнага пустаслоўя, а таксама супярэчнасцяў фальшывага пазнання, ідучы за якім, некаторыя адышлі ад веры”. Не забывайцеся, калі ласка, што перш чым настаўнікамі і навукоўцамі, вы з’яўляецеся і павінны заставацца святарамі, пастырамі Божага народа!”, — падкрэсліў Францішак.

У якасці самага эфектыўнага сродку ад парушэння раўнавагі паміж фундаментальнымі стаўпамі святарскага жыцця Папа назваў святарскае братэрства. “На практыцы гэта значыць ведаць, што першым аб’ектам нашай душпастырскай любові павінен быць наш брат у святарстве: “Насіце цяжары адзін аднаго і так выканаеце закон Хрыстовы”. Трэба маліцца разам, раздзяляць радасці і выклікі акадэмічнага жыцця; дапамагаць тым, хто пакутуе ад настальгіі; разам здзейсняць прагулкі; жыць як сям’я, па-братэрску, нікога не пакідаючы асобна, уключаючы тых, хто перажывае цяжкасці або, магчыма, меў годныя ганьбавання паводзіны, таму што “святарскае братэрства не выключае нікога”, — нагадаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што бразільскі народ, якія перажывае цяжкі перыяд сваёй гісторыі, мае патрэбу ў сведчанні адзінства паміж святарамі, а таксама ў тым, каб бачыць у іх знак надзеі перад абліччам сацыяльных праблем і карупцыі. “Бразільцы маюць патрэбу ў тым, каб бачыць духавенства паяднаным, братэрскім і салідарным, у якім святары разам пераадольваюць перашкоды, не паддаючыся спакусе самарэкламавання і кар’ерызму. Я ўпэўнены, што Бразілія пераадолее свой крызіс і спадзяюся, што вы будзе галоўнымі дзеючымі асобамі ў гэтым”, — пажадаў Папа.

Ватыканскае радыё

 

 

Споведзь — адна з найважнейшых таямніц. Што неабходна для таго, каб плённа і глыбока яе перажыць? 10 парадаў а. Дарыюша Пюркоўскага SJ дапамогуць нам у гэтым.

1. Падчас споведзі Бог прабачае нам усе правіны

У прыпавесці пра марнатраўнага сына бацька прабачае сыну ўсе правіны, хоць той ніводнай з іх не назваў. Але сын раскаяўся і шчыра папрасіў аб прабачэнні. Падчас споведзі нам адпускаюцца ўсе грахі, не толькі названыя намі, але і тыя, пра якія выпадкова забыліся, пра якія не здагадваемся, якіх не бачым.

Вызнаванне грахоў — неабходны элемент споведзі, аднак Божае прабачэнне не залежыць ад таго, ці ўсё мы сказалі (калі мы толькі чагосьці не стаілі), а найперш ад жалю за грэх і імкнення выправіцца. Іншых умоў няма.

Тое ж самае і з малітвай: Езус не кажа нам мучыць Айца пастаянным нагадваннем Яму пра нашы патрэбы, бо Ён і так іх ведае. Шчырасць, кантакт, давер і адкрыццё таго, што ў нас на сэрцы, — найважнейшае ў размове з Богам.

2. Варта спавядацца ў аднаго святара

Калі дазваляюць абставіны, варта мець аднаго спаведніка. Такая практыка дапамагае ў сістэматычнай працы над сабой, бо тады святар у цэлым знаёмы з сітуацыяй пэнітэнта. Святара зусім не здзіўляе, што чалавек змагаецца з тымі ж самымі цяжкасцямі і грахамі. Наадварот, спаведнік зможа дапамагчы нам глыбей пабачыць прычыны і крыніцу граху, заганныя ўчынкі, раны і абставіны, якія мы самі не заўважаем.

чытать далей
Папа Рымскі да святароў-студэнтаў: «Вучоба не павінна ператварацца ў сродак самасцвярджэння».catholic.by
 

Божаму народу трэба бачыць, што яго святары паважаюць адзін аднаго і жывуць як браты. Пра гэта гаварыў Папа Рымскі падчас аўдыенцыі для супольнасці святароў Папскага пабожнага бразільскага калегіума.

Сустрэча прайшла 21 кастрычніка ў Ватыкане і была прымеркавана да 300-годдзя адшукання цудадзенай фігуркі Маці Божай з Апарэсіды, апякункі Бразіліі.

У прамове Святы Айцец падкрэсліў, як важна пераадолець адаптацыю, калі святар больш не выконвае толькі душпастырскія абавязкі, але і з’яўляецца студэнтам: «Вы больш не пробашчы і парафіяльныя вікарыі, але святары-студэнты. І гэты новы статус можа пагражаць стварэннем нераўнавагі паміж чатырма стаўпамі, на якіх трымаецца жыццё прэзбітэра: духоўным вымярэннем, акадэмічным, чалавечым і душпастырскім», — сказаў Папа.

Папа Францішак заклікаў святароў, каб вучоба, якая ў актуальны перыяд іх жыцця становіцца галоўным заняткам, не прыводзіла да занядбання іншых вымярэнняў.

«Неабходна клапаціцца пра духоўнае жыццё праз штодзённую св. Імшу, штодзённую малітву, “lectio divina”, асабістую сустрэчу з Панам, малітву на Ружанцы. Таксама трэба клапаціцца пра душпастырскае жыццё: па магчымасці вітаецца і раіцца ажыцяўленне якой-небудзь апостальскай дзейнасці.

Адносна чалавечага вымярэння, трэба, перш за ўсё, пазбягаць, каб перад абліччам пэўнай пустаты, створанай самотнасцю  гублялася касцёльная і місійная перспектыва вучобы», — зазначыў Пантыфік.

Па словах Святога Айца, занядбанне гэтых вымярэнняў адчыняе дзверы для некаторых «хваробаў», якія могуць адолець святара-студэнта, сярод якіх «акадэмізм» і спакуса ператварэння вучобы ў сродак для ўласнага самасцвярджэння.

«У абодвух выпадках прыходзіш да гашэння веры, якую мы пакліканы захоўваць, як св. Павел прасіў Цімафея: “Беражы гэты дэпазіт веры, пазбягай бязбожнага пустаслоўя, а таксама супярэчнасцяў фальшывага пазнання, ідучы за якім, некаторыя адышлі ад веры”. Не забывайцеся, калі ласка, што перш чым стаць настаўнікамі і навукоўцамі, вы з’яўляецеся і павінны заставацца святарамі, пастырамі Божага народа!», — падкрэсліў папа Францішак.

Святарскае братэрства не выключае нікога

У якасці самага эфектыўнага сродку ад парушэння раўнавагі паміж фундаментальнымі стаўпамі святарскага жыцця Папа назваў святарскае братэрства.

«На практыцы гэта значыць ведаць, што першым аб’ектам нашай душпастырскай любові павінен быць наш брат у святарстве: “Насіце цяжары адзін аднаго і так выканаеце закон Хрыстовы”.

Трэба маліцца разам, раздзяляць радасці і выклікі акадэмічнага жыцця; дапамагаць тым, хто пакутуе ад настальгіі; разам здзяйсняць прагулкі; жыць як сям’я, па-братэрску, нікога не пакідаючы асобна, уключаючы тых, хто перажывае цяжкасці або, магчыма, меў годныя ганьбавання паводзіны, таму што святарскае братэрства не выключае нікога», — нагадаў Папа.

Святы Айцец: глухата да Божага слова – шлях да амаральнасці

Не паддацца глупству, якое заключаецца ў няздольнасці слухаць Божае слова і вядзе да амаральнасці, заклікаў Папа Францішак 17 кастрычніка 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Ён нагадаў, што Езус са смуткам плакаў, калі выбраны Богам народ аддаваў перавагу ілюзіям, ідалам ці ідэалогіям.

У гаміліі Папа заўважыў, што ў літургічных урыўках, якія чыталіся падчас св. Імшы, двойчы гучала слова “неразумныя”. Хрыстус скіроўваў яго да фарысеяў (Лк 11,37-41), а св. Павел да язычнікаў (Рым 1,16-25). Апостал Народаў ужываў яго таксама да галатаў (Гал 3,1), таму што дазволілі падмануць сябе “новымі ідэямі”. Францішак падкрэсліў, што гэта слова, больш звяртае ўвагу, чым асуджае.

Езус казаў настаўнікам Закону, што яны падобныя на “пабеленыя труны”, бо клапаціліся толькі пра “ўпрыгожванне таго, што звонку”, а не ўнутры. Яны былі сапсутыя марнасцю, тым, што вонкавае: знешняй прыгажосцю і знешняй справядлівасцю. У той час, як язычнікі былі сапсутыя ідалапаклонствам, замяняючы хвалу Божу, якую маглі пазнаць з дапамогай розума, на ідалаў, сказаў Папа.

Святы Айцец нагадаў пра існаванне сучасных форм ідалапаклонства, да якіх адносіцца кансумізм, пастаянны пошук выгады. Ёсць таксама і вернікі, якія паддаліся маральнаму разладу праз разуменне хрысціянства як ідэалогіі. Гэта значыць перасталі быць хрысціянамі, ператвараючыся ў ідэолагаў хрысціянства. Пантыфік назваў глупствам няздольнасць слухаць Божае слова.

“Неразумны не слухае. Ён перакананы , што слухае, але гэтага не адбываецца. Заўсёды робіць тое, што хоча. Таму Божае слова не можа ўвайсці ў сэрца і тут няма месца для любові. А нават калі ўвойдзе, уваходзіць па кроплі, перамененае маім разуменнем рэчаіснасці. Неразумныя не ўмеюць слухаць. Гэта глухата вядзе іх да амаральнасці. Не ўваходзіць Божае слова, няма месца для любові і, нарэшце, няма месца для свабоды”, — сказаў Пантыфік.

Францішак перакананы, што сёння шмат неразумных хрысціян і пастыраў. Ён нагадаў, што св. Аўгустын часта папракаў апошніх за неразумнасць, якая наносіць вялікую шкоду ўсяму статку. Перад абліччам гэтай з’явы Папа заклікаў глядзець на Пана, які заўсёды стаіць каля дзвярэй, стукае і чакае.

“Калі мы паддаемся гэтаму глупству, аддаляемся ад Хрыста, Ён заўсёды смуткуе з нашай прычыны. Езус, смуткуючы, плакаў над Ерузалемам: гэта быў смутак з прычыны народа, які Бог выбраў, палюбіў, але які аддаліўся ад Яго праз неразумнасць, бо аддаў перавагу ілюзіям, ідалам ці ідэалогіям”, — сказаў на заканчэнне гаміліі Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

Арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук: УГКЦ не мае патрэбы ў замежных святарах — яна дзеліцца сваімі

«У нас амаль няма замежных святароў. Ёсць адзінкі, якія прыязджаюць выкладаць. У пачатку 1990-х гадоў прыязджалі святары з захаду, але для таго, каб адрадзіць структуры. Зараз замежных святароў у нас практычна няма», — адзначыў у размове з Catholic.by Вярхоўны арцыбіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў Шаўчук.

«У нас ёсць пяць семінарый, у якіх навучаюцца каля 800 семінарыстаў. Але запатрабаванасць святароў існуе. Аднак, хвала Богу, украінская Царква дае Украіне неабходную колькасць пакліканняў. Нават больш: сёння нашыя святары, законнікі і законніцы едуць на захад для служэння. І нават біскупы. Вось я быў першым біскупам з Украіны, які паехаў служыць у Аргенціну», — падкрэсліў іерарх.

У параўнанні з многімі краінамі на постсавецкай прасторы сітуацыя ва Украіне супрацьлеглая: не з-за мяжы прыязджаюць ва Украіну, а з Украіны едуць святары ў дыяцэзіі, структуры і парафіі УГКЦ па ўсім свеце.

Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч па просьбе Catholic.by прыгадаў свае сустрэчы з сястрой Люцыяй — адной з трох дзяцей, якім у 1917 годзе ў Фаціме аб’яўлялася Маці Божая.

У 2017 годзе адзначаецца 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў.

— Ваша Эксцэленцыя, пры якіх абставінах Вы ўпершыню пабачылі сястру Люцыю?

— З сястрой я сустракаўся тры разы. Усе сустрэчы адбыліся ў 1990-я, калі я быў біскупам у Расіі, і праходзілі ў кляштары сясцёр-кармэлітак, да якіх належала с. Люцыя, у Каімбры (пад Фацімай).

Першы раз мы бачыліся ў кастрычніку 1991 года, калі разам з невялікай групай расійскіх католікаў — гэта была моладзь — паехалі на галоўныя святкаванні ў Фаціму.

Нас прымалі вельмі добра. Што казаць — у той час у сувязі з палітычнымі зменамі гэта была эўфарыя. Быў нават тэлемост Фаціма — Чырвоная плошча. Тады, чвэрць стагоддзя таму, гэта было для мяне ў навіну.

Тады ж у мяне ўзнікла ідэя паразмаўляць з сястрой Люцыяй.

Для гэтага патрэбны быў дазвол з Кангрэгацыі Веравучэння, якую на той час узначальваў кардынал Ёзаф Ратцынгер (пазней — папа Бэнэдыкт XVI). Дазвол далі, але толькі мне.

Было зазначана, што я не маю права пытацца пра трэцюю таямніцу (яе абвесцяць толькі ў 2000 годзе — заўв. рэд.).

Мы размаўлялі праз краты, бо кляштар, у якім прабывала сястра, быў кляўзуровы, г.зн закрыты. Размаўлялі праз перакладчыка. Я прадставіўся — біскуп з Масквы.

чытать далей

Хрысціянскае жыццё – гэта гісторыя любові з Богам, падкрэсліў Папа

15 кастрычніка 2017 г. падчас Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Падчас яе былі кананізаваны 35 святых: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа Франсіска Фэра і свецкі вернік Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітыя у 1645 г. у Бразіліі; Крыстабаль, Антоніа і Хуан, падлеткі, забітыя з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы; айцец Фаўстына Мігес Гансалес, іспанскі законнік з Ордэну піяраў, памерлы ў 1925 г.; айцец Анджэла да Акры, італьянскі капуцын, памерлы ў 1739 г. 

У гаміліі Пантыфік нагадаў, што Бог прагне асабістых адносін з кожным чалавекам. Ён нас запрашае і шукае, і “не задавольваецца тым, каб мы проста добра выконвалі свае абавязкі і прытрымліваліся Яго законаў, але хоча мець з намі сапраўднае жыццёвае адзінства, стасункі, якія складаюцца з дыялогу, даверу і прабачэння”.

чытать далей

…Дзе знаходзіцца месца нашай сустрэчы з Богам? Прагнем яе і нават хацелі б ведаць, дзе, калі і пры якіх абставінах гэта адбудзецца, але ведаць нам не дадзена. Бог Сам прызначае на гэта час. Для многіх вернікаў, якія сведчаць аб Божай любові, гэтым месцам з’яўляецца Гудагай – невялікая вёска ў Астравецкім раёне Гро-дзенскай вобласці, дзе на ўзгорку ўзвышаецца касцёл, у галоўным алтары якога знаходзіцца цудатворная ікона Маці Божай Шкаплернай. У ліпені бягучага года вернікі збяруцца, каб сумесна памаліцца за 250 гадоў знаходжання абраза  Маці Божай у Гудагаі і за ласкі, атрыманыя праз Яе.

Месца вызначыў Бог f-str-19Наконт таго, якім чынам з’явіўся тут цудатворны абраз Маці Божай, існуе некалькі легендаў. У адной з іх гаворыцца, што ў мясцовых ваколіцах у старажытнай ашмянскай пушчы жыў пустэльнік, які ў аддаленасці ад людзей па-глыбляўся ў малітву і практыкі пакаяння, а таксама даваў парады і аказваў духоўную дапамогу лю-дзям, якія да яго прыходзілі. Непадалёку праходзіў шлях, што яднаў Захад з Усходам. У той час ездзілі па ім шматлікія купцы, якіх вельмі часта рабавалі злодзеі. Аднойчы на купецкі караван напалі рабаўнікі, і на месцы, дзе гэта адбылося, засталося шмат каштоўных рэчаў. Сярод іх магла быць і ікона Маці Божай, якую потым прынеслі пустэльніку, а ён змясціў яе ў сваім доме. Іншая легенда апавядае, што непадалёку ад Бернасішак, на хутары Паляны, стаяла леснічоўка, дзе жыў вельмі пабожны ляснік, які меў асаблівае набажэнства да Найсвяцейшай Маці. У яго шалашы, або вартаўнічым будане, і з’явіўся абраз Марыі. Паводле яшчэ адной легенды, гэты абраз быў выкінуты з дома аднаго са шляхецкіх родаў пасля прыняцця гаспадарамі пратэстантызму (кальвінізму), у якім адмаўляўся культ Маці Божай і святых.

Каранаванне абраза Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі             кардыналам Казімірам Свёнткам

Каранаванне абраза Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі кардыналам Казімірам Свёнткам

Незалежна ад праўдзівасці версій, відавочна адно: сам Бог выбраў гэтае месца, як і шмат іншых, каб удзяляць свае ласкі людзям. Касцёл у Гудагаі быў пабудаваны багатым родам па прозвішчы Война ў 1763 годзе. Праз год, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 верасня 1764 года кармэліты босыя, якія прыбылі з Вільні  дзеля  апекі  цудатворным абразом, урачыста перанеслі абраз у касцёл і змясцілі яго ў галоўным алтары. Кляштарны летапісец занатаваў, што «ўвесь Гудагай набыў урачысты выгляд. Узведзены і прыгожа аздоблены брамы на месцах прамоваў. Шлях каля ўваходу ў касцёл на некалькі метраў быў высланы дыванамі і кветкамі… Меладычная музыка злівалася з боем касцёльных званоў». З самага пачатку сваёй прысутнасці ў Гудагаі кармэ­літы пашыралі культ Маці Божай, асабліва развіваючы шкаплернае набажэнства і беручы пад душпастырскую апеку мясцовае насельніцтва. На жаль, гісторыя парафіі і яе святыні не абыходзілася без рэпрэсій з боку кіруючых уладаў, што прыводзіла ў розныя часы да абмежавання рэлігійнага жыцця. Так адбылося і пасля Лістападаўскага паўстання, калі  дэкрэтам цара Мікалая I у 1832 г. гудагайскі кляштар кармэлітаў быў ліквідаваны, парафія падзелена і далучана да суседніх, а касцёл,  званіца і іншыя збудаванні былі прададзены габрэям на разборку. Аднак славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай знайшоў сховішча ў касцёле ў Ашмянах, куды яго разам з вотамі ва ўра­чыстай працэсіі занеслі адданыя шанавальнікі і дзе ён знаходзіўся на працягу 75 гадоў. На сваё даўняе месца, у той самы храм, які, дзякуючы апецы Маці Божай Гудагайскай, а таксама малітвам і дзейнасці парафіянаў, габрэі не разабралі, абраз вярнуўся 2 жніўня 1907 года. f-str-21Пасля ліквідацыі кляштару кармэлітаў босых душпастырскія паслугі аказвалі ахвярныя  дыяцэзіяльныя ксяндзы, сярод якіх найбольш працяглы час у гудагайскай парафіі працавалі  кс. Павел Сянкевіч і кс. Адам  Вайцэхоўскі. Дзень 7 ліпеня 1990 года ў гісторыі парафіі знамянальны тым, што ў Гудагай, пасля 158 гадоў перарыву, зноў вярнуліся кармэліты босыя і сталі сапраўднымі вартаўнікамі санктуарыя Маці Божай Гудагайскай, развіваючы Яе культ, яднаючы людзей з Богам.  Айцец Казімір Мораўскі разам з айцамі-кармэлітамі прыклаў намаганні, каб аднавіць кароны да цудатворнага абраза Маці Божай Гудагайскай. 18 кастрычніка 2003 года святы Ян Павел II асвяціў кароны, якія былі выкананыя з залатых дароў удзячных вернікаў і шанавальнікаў цудатворнага абраза Маці Божай Гудагайскай, а 15 ліпеня 2007 года кардынал Казімір Свёнтэк каранаваў абраз Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Дотык Божага пальца    Колькі шляхоў-дарог пракладзена людзьмі ў Гудагай! Колькі слёз тут праліта, і колькі верных атрымалі ў гэтым намоленым месцы ласку Божую праз заступніцтва Маці Божай Гудагайскай, адчулі на сабе дотык Божага пальца! Ніжэй прыводзяцца некалькі са шматлікіх ласкаў Маці Божай Гудагайскай, якія былі запісаны і па-цверджаны душпастырамі.

чытать далей

…Хіба адрозніваецца ён ад адпачынку нехрысціян? Павінен адрознівацца! Гэта прынцыпова іншы падыход да  кароткага, але такога благаславёнага часу, на які мае права кожны чалавек. Такую думку выказаў пробашч парафіі  Нараджэння Маці Божай  у Браславе а. Станіслаў Мжыглуд, SDS. І з гэтага пачалася наша гутарка пра адпачынак хрысціяніна.

 

 

 

 

f-str-13– Ойча, якім, на Ваш погляд, з’яўляецца або нават павінен быць добры адпачынак?
– О, гэта даволі складанае пытанне. Не ў сэнсе, што  на яго цяжка  адказаць, – але як добры адпачынак  арганізаваць. І гэта не прывілея для багатых, а натуральная патрэба кожнага чалавека. Хоць на кароткі час, але неабходна адарвацца ад што-дзённасці, паглядзець на сябе “з боку”,  расслабіцца і набрацца новых сіл, бо чалавек – не машына і час ад часу патрабуе святога спакою. Да таго ж адпачынак спрыяе і таму, што чалавек атрымлівае многа новых уражанняў, здольны па-новаму пагля-дзець на сваю працу, гэта важна. А паколькі гаворым зараз аб тым, што адпачынак аднаўляе нас перш за ўсё фізічна, то параіў бы такую рэч: адпачываць патрэбна так, каб усе клопаты, што былі перад гэтым, пакінуць, на некаторы час “забыцца” пра іх, не вяртацца нават у думках, даць адпачыць сваёй галаве… Калі чалавек, паехаўшы нават на мора, будзе бясконца вяртацца да праблемаў на сваёй працы, ён атрымае бяссонніцу, муку, і гэта ніяк не будзе добрым  адпачынкам, а марна затрачаным часам. Хрыстус не хоча, каб мы перасільваліся сваёй працай. Праца звыш меры таксама грэх, падобна, як і лянота. Езус дае параду ўсім: “Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце” (Мк 6, 31).

 

– Як лічыце, ці патрэбна рыхтавацца да адпачынку?
– Ёсць  катэгорыя людзей, асабліва сярод дзяцей і моладзі, якая трактуе адпачынак як татальны адыход ад усяго. Лічыць, што водпуск, канікулы павінны быць часам, вольным ад малітвы, ад удзелу ў святой Імшы, ад Пана Бога, ад дабра і паслухмянасці. Памыляюцца! Патрэбна так выкарыстаць гэты час, каб даць адпачнуць целу і не загубіць душу.  Больш таго, патрэбна набрацца пазітыўных уражанняў, карысных ведаў, расшырыць свой кругагляд, каб пасля з новымі сіламі працаваць, вучыцца, а таксама сведчыць пра Евангелле. Значыць, перыяд адказны, і да яго  трэба  рыхтавацца. Пра тое, што неабходна  сабраць грашовыя сродкі, вядома ўсім. Але ж не толькі ў  гэтым справа. Патрэбна вызначыць, куды паехаць, для чаго, з якой мэтай, што там па-глядзець, што паказаць сваім дзецям. Сёння магчымасці ёсць, седзячы за кампутарам, вызначыць і маршрут паездкі, і месца адпачынку, і ўзровень камфорту. Але хацеў бы параіць пры гэтым, каб не забываліся хрысціяне пра сваю душу. Няма месцаў, дзе б не было храмаў, капліц, іншых сакральных скарбніц. Таму, вывучаючы “геаграфію” будучага адпачынку, мэтазгодна  загадзя азнаёміцца з раскладам набажэнстваў у мясцовым касцёле. Гэта вельмі прыемна для святара бачыць на святой Імшы людзей, якія, адпачываючы нават у незнаёмых мясцінах,  прагнуць атрымаць святыя сакрамэнты. Дарэчы, у наш касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе звычайна прыходзіць многа  адпачываючых, прычым некаторыя – не прапускаюць  святой Імшы. Часам збіраюцца групамі і замаўляюць экскурсію, падчас якой вікарый парафіі кс. Уладзімір Шыдлоўскі расказвае гісторыю храма і гісторыю цуда-дзейнага абраза Маці Божай Валадаркі азёраў.

чытать далей