НАВIНЫ

Вельмі часта ў адрас Касцёла можна пачуць прыкладна такія правакацыйныя словы: “Вы пастаянна кажаце пра любоў, міласэрнасць і дабрачыннасць, але ў Ватыкана столькі багаццяў – чаму б не прадаць іх усе і не раздаць грошы бедным?”. Каб адказаць на гэта пытанне, неабходна спачатку скіраваць яго да сябе: чаму я не прадам ўсё, што маю, і не раздам атрыманых грошай патрабуючым? Напэўна, адказ будзе чаканым: таму што я павінен на нешта жыць, павінен думаць пра будучыню, патрэбы свае і сваіх блізкіх. Тое ж тычыцца і Ватыкана. Калі прадаць усё, што тут захоўваецца, то існаванне цэлай дзяржавы будзе пастаўлена пад сур’ёзнае пытанне. 

Існаванне Ватыкана з’яўляецца важным, бо гэта дапаможная суверэнная тэрыторыя Апостальскай Сталіцы. Тут пражывае і працуе Папа, дзейнічаюць шматлікія структуры, якія дапамагаюць Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам – гэта Дзяржсакратарыят і дыкастэрыі, якія адказваюць за пытанні, звязаныя з веравучэннем, арганізацыяй місій, дабрачыннай дзейнасцю, працай Касцёла ў адукацыйнай і медыцынскай сферах і многіх іншых.

Узгадаем, што Ватыкан патрабуе прынамсі мінімальнай бяспекі, якую гарантуе жандармерыя і маленькае папскае войска – Швейцарская гвардыя. У Ватыкане  неабходна сачыць за парадкам і чысцінёй вуліц, плошчаў, садоў і працай камунальных камунікацый. На тэрыторыі гэтай дзяржавы знаходзяцца ўнікальныя манументальныя пабудовы – базылікі, касцёлы, капліцы, помнікі, якія таксама патрабуюць дагляду, рэстаўрацыі і прафесійнага клопату. 

Акрамя таго, на плошчы св. Пятра часта праводзяцца рэлігійныя мерапрыемствы і ўрачыстыя цэлебрацыі, у якіх прымаюць удзел нават да 1 млн. чалавек. Уявім сабе, колькі трэба прыкласці намаганняў, а таксама задзейнічаць чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў, каб падрыхтавацца да іх – устанавіць алтар, раставіць крэслы, наладзіць гукаўзмацняльнае абсталяванне, захаваць нормы бяспекі.

чытать далей

Мы ўжо прызвычаіліся да навін пра тое, як жыхарам некаторых еўрапейскіх краін, пад пагрозай звальнення, забараняюць насіць на працы нацельныя крыжыкі. Мы даведваемся пра шакуючыя факты, як бацькоў саджаюць у турмы ці пазбаўляюць бацькоўскіх правоў за тое, што не дазваляюць уласным дзецям наведваць заняткі па палавым выхаванні, падчас якіх настаўнікі вучаць жыць насуперак хрысціянскай этыцы. Мы ўжо звыкліся з судовымі пазовамі супраць устаноў, у якіх прысутнічаюць рэлігійныя сімвалы, хоць яны тут знаходзіліся спрадвеку.

 

Нас не здзіўляе прымушэнне каталіцкіх медыцынскіх інстытутаў распаўсюджваць кантрацэптыўныя сродкі ці рабіць аборты, і прызнанне медыкаў, якія не згаджаюцца на гэта, не прыгоднымі з прафесійнага пункту гледжання. Не будзем казаць пра тое, што ўзгадванне пра Бога і рэлігійныя каштоўнасці ў публічнай сферы выклікаюць супраціў і асмейванне. Цікава, што ўсё гэта здзейсняецца ў імя свабоды і роўнасці паміж людзьмі. Але, што гэта такое на самой справе? З чым даводзіцца мець справу хрысціянам – са свецкасцю ці агрэсіўнай формай атэізму? Пра гэта мы пагаворым у сённяшняй праграме.

 

У нашу эпоху для большасці людзей свецкасць з’яўляецца сінонімам секулярызма. Відавочна, што ўсё больш пашыраецца ментальнасць, натхнёная лайцызмам – ідэалогіяй, якая паступова, больш ці менш свядома, вядзе да абмежавання рэлігійнай свабоды аж да зневажання і ігнаравання рэлігіі, звязваючы веру выключна з прыватнай сферай і перашкаджаючы яе публічнаму вызнанню. Лайцызм – гэта не элемент нейтральнасці, які спрыяе свабодзе ўсіх, гэта ідэалогія, якая навязваецца праз палітычныя рашэнні і не дае рэлігійнаму пункту гледжання месца ў публічнай прасторы.

 

Рэлігія для ідэалогіі лайцызма – гэта выключна прыватная справа. Ідэалогіі не прадугледжваюць плюралізму, і таму, з боку лайцызма не існуе талерантнасці ў адносінах да праяваў рэлігійнасці.

чытать далей
Ватыкан: дэвізы і лагатыпы візіту Пантыфіка ў краіны Балтыі

У Ватыкане прадставілі дэвізы і лагатыпы візіту Святога Айца ў Літве, Латвіі і Эстоніі 22-25 верасня 2018 г. 

Дэвізам літоўскага этапу папскага падарожжа будуць словы з Першага паслання св. Паўла да Цімафея (1,1) – “Езус Хрыстус – наша надзея”. Асноўныя элементы лагатыпа: крыж і сімволіка Святога Духа. Ён нагадвае велікодны штандар і спасылаецца на пакуты, перажытыя за свабоду і веру літоўскага народа.

Дэвізам візіту Францішка ў Латвіі сталі словы з папулярнага старажытнага літургічнага гімну “Ave Maris Stella”: „Monstra te esse Matrem”. Яны спасылаюцца на Апякунку Латвіі – Маці Божую Аглонскую, а таксама на прысвячэнне папам Інакенціем III на Чацвёртым Латэранскім Саборы ў 1215 г. Эстоніі і Лівоніі Панне Марыі. 

Лагатып падарожжа Святога Айца ў Эстонію ўключае дату – 25 верасня 2018 г. і словы “Mu süda, ärka üles” з эстонскай рэлігійнай песні “Прачніся, маё сэрца”. Сімвалічна паказаны контуры краіны, упрыгожаныя жоўтым і белым колерамі. У лагатыпе таксама змешчаны партрэт Францішка.

Арцыбіскуп Вільнюсскі Гінтарас Грушас з вялікай радасцю ўспрыняў навіну аб папскім візіце ў Літву. Ён адзначыў, што “Святы Айцец умацуе веру і падорыць надзею ўсім краінам, якія наведвае”. Іерарх нагадаў, што візіт Яна Паўла II у Літву 25 гадоў таму ўмацаваў народ, які выходзіў з эпохі “савецкай акупацыі і пачынаў жыць у свабодзе”. “Сёння мы чакаем Францішка, каб прыбыў і ўмацаваў нас у імкненні жыць сапраўды па-хрысціянску перад абліччам праблем сучаснага свету”, - сказаў арцыбіскуп.

Візіт Францішка стане вялікім Божым благаслаўленнем для латышскага народа, - так пракаментаваў навіну аб папскім візіце арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч. Ён адзначыў, што краіны Балтыі былі абраныя сярод многіх, якія запрашалі Пантыфіка. На яго думку, праз 25 гадоў пасля візіту Яна Паўла ІІ, Францішак прыбудзе ўмацаваць латышскі народ “на шляху складаных пераўтварэнняў”. “Я перакананы, што Латвіі даручана адмысловая місіі ў Божых планах”, - сказаў іерарх.

22-25 верасня 2018 г. Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве ён наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Дакладная праграма візіту будзе апублікавана пазней.

Эўхарыстычная малітва вучыць свабоднаму і бескарысліваму дару любові, а таксама будаванню адзінства ў Касцёле і чалавецтве, адзначыў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 сакавіка 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён засяродзіў увагу на Эўхарыстычнай малітве, якая з’ўляецца “цэнтральным момантам” усёй літургіі і адлюстроўвае тое, што сам Езус учыніў падчас Апошняй Вячэры.

Спасылаючыся на Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала, Папа заўважыў, што “сэнс гэтай малітвы ў тым, каб уся супольнасць верных паядналася з Хрыстом у вызнаванні велічных справаў Божых і ў складанні ахвяры”. “А каб паяднацца, трэба разумець. Таму Касцёл пажадаў, каб гэта цэлебрацыя адбывалася на мовах, якія людзі разумеюць, каб далучаліся да гэтага праслаўлення і гэтай вялікай малітвы са святаром”, - падкрэсліў ён.

Папа нагадаў, што адной з частак Эўхарыстычнай малітвы з’яўляецца прэфацыя, падчас якой узносіцца падзяка Богу за атрыманыя дары, асабліва за спасланне Яго Сына як Збаўцы. На завяршэнне прэфацыі спяваецца або прамаўляецца “Sanctus”, у якой увесь сход яднае свае галасы з галасамі анёлаў і святых, праслаўляючы Бога.

чытать далей

«Кожны добры ўчынак вяртаецца да чалавека шчодраю Божаю ўзнагародаю! Нават за кубак вады, пададзенай у Імя Божае, падрыхтаваная вялікая ўзнагарода (пар. Мк 9, 41). Даверцеся Божай ласцы і распачніце тое, што яшчэ ўчора лічылі немагчымым! Будзьце паслухмяныя Святому Духу і дазвольце Яму кіраваць вамі на шляхах дабрачыннай дзейнасці», — адзначаецца ў пасланні.

«Свет змяняецца, калі чалавек адкрывае сваё сэрца, слухае іншых і дзеліцца з імі».

Папа Францішак


Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Разважаючы над словамі папы Францішка ў кантэксце вучэння Евангелля, мы разумеем, наколькі важна кожнаму з нас, веруючых людзей, стаць яшчэ больш дзейным хрысціянінам. Нашыя ўчынкі павінны стаць яшчэ больш скіраванымі на карысць бліжняга. Мы мусім навучыцца разумець наказ Езуса: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; пасля прыходзь і ідзі за Мною» (Мц 19, 21).

Гэтае радыкальнае патрабаванне Хрыста можа нас напалохаць, бо не кожны гатовы вось так проста адрачыся ад гэтага свету і стаць слугою для іншага чалавека, асабліва для таго, хто знаходзіцца ў патрэбе. Не кожны гатовы чыніць усё паводле слоў апостала Паўла: «Ці ясце, ці п’яце, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую» (1 Кар 10, 31). На першы погляд здаецца, што гэта немагчыма, бо сучасныя рэаліі адрозніваюцца ад тых часоў, калі жыў святы апостал Павел. Таму мы пачынаем шукаць розныя апраўданні таго, што не робім дабра ў Імя Хрыстовае на сваім жыццёвым шляху.

Аднак, дарагія браты і сёстры, запрашаем вас паразважаць над словамі наступнай малітвы:
Пане Езу, у Цябе няма рук, апроч нашых, каб Ты мог далей рабіць сваю збаўчую справу.
Пане Езу, у Цябе няма ног, апроч нашых, каб весці людзей Тваім шляхам. 
Пане Езу, у Цябе няма вуснаў, апроч нашых, каб Ты і сёння мог абвяшчаць людзям пра сваё Валадарства. 
Калі мы сапраўды верым, то мы — жывое ўвасабленне Добрай Навіны, якую грамадства ўсё яшчэ ўспрымае.
Калі мы сапраўды верым, то мы — апошні заклік Бога, які сёння гучыць у нашых словах і ўчынках. 
Але часам ногі вядуць нас да граху, а вусны гавораць тое, што Ты, Пане, лічыш пустым…
Дазволь жа нам, Пане, цалкам належаць Табе, каб для іншых мы маглі стаць знакам надзеі. Надзеі, якую даеш толькі Ты.

чытать далей
Святы Казімір

 

Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.

Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.

У першыя дні студзеня, пасля амаль 27-мі гадоў паслугі ў Касцёле на Гродзеншчыне, Беларусь пакінуў польскі святар кс. доктар Раман Катлімоўскі – шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ініцыятар разнастайных душпастырскіх акцый, выдатны прапаведнік, поўнасцю адданы святарскай паслузе і заклапочаны будучыняй Касцёла. Кс. Раман быў звязаны з Гродзенскай дыяцэзіяй з моманту яе ўзнікнення: стаяў ля вытокаў стварэння касцёльных структур, з’яўляўся сведкам мноства гістарычных падзей. У інтэрв’ю святар успамінае пра сваю паслугу ў Беларусі і, ад’язджаючы ў родныя мясціны, складае выразныя словы пажаданняў Касцёлу на Гродзеншчыне.

– Ксёндз Раман, ці памятаеце Вы, калі прыехалі ў Беларусь?

– Я прыехаў у Беларусь 20 сакавіка 1990 года разам з кс. прафесарам Ежы Лявінскім. Ён застаўся тады ў Гродне разам з першым біскупам у Беларусі, сённяшнім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Мяне ж скіравалі ў парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску, дзе я служыў каля 3-ох месяцаў. Там спазнаў цудоўную набожнасць і вялікую сардэчнасць людзей. Затым біскуп Эдвард Матэрскі, які скіраваў мяне ў Ваўкавыск, прапанаваў паехаць у Вільнюс у парафію Святога Духа, дзе пробашчам быў кс. Аляксандр Кашкевіч.

kotlimowski 3

Там я служыў больш за 10 месяцаў. Гэта быў цудоўны час. Я ўбачыў прыгажосць маладога Касцёла, які праслаўляе Пана, нягледзячы на пануючую на працягу многіх гадоў атэістычную сістэму, што вымывала ўсе евангельскія, больш таго, нават сямейныя каштоўнасці з пакалення, якое “кармілі” бязбожнай ідэалогіяй, што абсалютна супярэчыць Усемагутнаму і Касцёлу.

Калі з Польшчы я вярнуўся ў Вільнюс, распачалося зусім іншае жыццё. Было вырашана, што паеду разам з новапрызначаным біскупам у Гродна. Біскуп Матэрскі даў дазвол на гэта, паколькі ён быў маім ардынарыем. Памятаю, як пастыр тады вельмі слушна сказаў: “Ты яшчэ замалады”. І сапраўды, калі я прыехаў у Гродна, зразумеў гэтыя словы. Аднак дзякуючы зычлівасці старэйшых святароў і акружэння, дзякуючы іх вопыту і падтрымцы я стараўся добра рэалізоўваць свае абавязкі.

– Шмат гадоў Вы выкладалі ў духоўнай семінарыі ў Гродне. Якімі прынцыпамі кіраваліся ў нялёгкай паслузе выхавання маладога пакалення святароў?

– Пасаду прэфекта і выкладчыка літургікі ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі мне прапанаваў біскуп Аляксандр. Шчыра кажучы, я адмаўляўся ад гэтых функцый. А сёння дзякую Пану Богу, што Ён карыстаўся мною для фармацыі новых пакаленняў святароў, якіх з “кузні” гродзенскай семінарыі выйшла ўжо больш за 200. Я вельмі часта паўтараў ім тады: “Выносьце з семінарыі самае прыгожае, святарскае, людскае, бо тады вы будзеце аўтэнтычнымі ў перадачы Евангелля, а таксама ў абвяшчэнні хрысціянскай культуры і традыцыі Касцёла”.

чытать далей

Раней любая неартадаксальная заява духоўнай асобы выклікала ў мяне абурэнне і злосць, а святар павінен быў быць ідэалам заўсёды і ва ўсім. З часам я змяніў сваю думку на гэты конт. Чаму?

Я сфарміраваў для сябе пяць пунктаў, якімі стараюся кіравацца пры ацэнцы выказвання той ці іншай духоўнай асобы.

1. Давяраць, але правяраць

«Досвед паказвае, што не варта верыць сенсацыйным заявам прэсы, нават каталіцкай, а тым больш адразу рабіць высновы. Спачатку варта перачытаць першакрыніцу, лепш на мове арыгіналу, а ўжо потым аналізаваць тэкст.

Вельмі часта, на жаль, журналісты (і я не выключэнне) любяць шукаць сенсацый і вырываюць словы з кантэксту, каб узмацніць уражанне і прыцягнуць увагу. І гэта часам скажае саму думку, нават ідзе ёй на шкоду.

чытать далей
КІШЭННЫ НОВЫ ЗАПАВЕТ ПА-БЕЛАРУСКУ ВЫДАЛІ НАКЛАДАМ 30 ТЫС.

Гэтая кніга стала самым масавым Біблейскім выданнем за ўсю гісторыю.

«Новы Запавет» у кішэнным фармаце ў перакладзе на беларускую мову выдадзены накладам 30 тыс. асобнікаў. Кнігу выпусцілі «Гедэонавы браты», у выданні выкарыстаны пераклад Беларускай праваслаўнай царквы.

- Новенькі, маленькі Новы Запавет - самае масавае Біблейскае выданне за ўсю нашу гісторыю! 30 тыс. асобнікаў адным махам! І гэта ўжо шостае біблейскае выданне 2017 года! - піша ў Facebook хрысціянскі блогер Mikalai Malaščonak.

Бясплатна атрымаць кішэнны «Новы Запавет» па-беларуску можна ў прадстаўніцтве «Гедэонавых братоў» у Беларусі. У выданні адзначаецца, што яно выпушчана не для продажу.

Хрысціянская асацыяцыя «Гедэон» - гэта пратэстанцкая арганізацыя, дзейнасць якой заключаецца ў выданні Святога Пісання (пераважна Новага Запавету) у перакладзе, традыцыйным для той краіны, у якой ажыццяўляецца місія. Напрыклад, у Расіі «Гедэонавы браты» перавыдаюць самы традыцыйны Сінадальны пераклад.

- Наша мэта - гэта выданне Бібліі і данясенне Евангелля па ўсім свеце, каб кожны чалавек меў магчымасць спазнаць Госпада Ісуса Хрыста як свайго Збавіцеля. У супольнасці «Гедэона» служыць больш чым 300 тысяч сябраў і памочнікаў па ўсім свеце. Пачынаючы з 1908 года, па ўсім свеце былі распаўсюджаны 2 мільярды асобнікаў Біблій і Новых Запаветаў, - гаворыцца ў інфармацыі супольнасці.

Нагадаем, нядаўна Каталіцкая царква прадставіла свой варыянт Новага Запавету на беларускай мове - да 500-годдзя першай беларускай друкаванай кнігі, Бібліі Францішка Скарыны.

Папа скіраваў пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага

Таямніца крыжа і роля Марыі на шляху пакут Хрыста, сталі лейтматывам сёлетняга паслання Францішка на Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Папскі дакумент быў абнародаваны 11 снежня 2017 г. у Ватыкане. Яго Пантыфік пачаў ад шырокага разважання пра тое, што адбывалася на Галгофе.  

Езус жадае прывесці ўсіх людзей да сустрэчы з Айцом. Сведчаннем гэтаму з’яўляюцца яго адносіны да шматлікіх людзей, якія пакутавалі ад духоўных і фізічных хвароб. Ён дарыў ім міласэрнасць і прабачэнне, а таксама цялеснае вылячэнне. Вычні Хрыста павінны дзейнічаць такім жа чынам, заключыў Пантыфік. 

Гэта матчына пакліканне Касцёла да маючых патрэбу і хворых знайшло канкрэтны выраз на працягу двух тысяч гадоў гісторыі ў безлічы ініцыятыў на карысць хворых. Тое ж адбываецца і сёння. Праца каталіцкіх медыцынскіх устаноў накіравана не толькі на забеспячэнне якаснай дапамогі, але і на прысвячэнне цэнтральнага месца чалавечай асобе. Касцёл, як “палявы шпіталь”, які вітае ўсіх, параненых жыццём.

Святы Айцец заклікаў каталіцкія медустановы бараніцца ад небяспечнай бізнес-логікі, якая ва ўсім свеце спрабуе ўключыць сферу аховы здароўя ў рынкавую актыўнасць, у выніку чаго адбываецца адмова ад бедных. Арганізацыйнае мысленне і любоў патрабуюць павагі да чалавечай годнасці пацыента і прысвячэння яму цэнтральнага месца, падкрэсліў Папа.

Адказам на дар Езуса з’яўляецца місія Касцёла, які ведае, што павінен дарыць хвораму Хрыстовы погляд, поўны пяшчоты і спагады. Душпастырства аховы здароўя заўсёды будзе неабходнай і асноўнай задачай, якую трэба рэалізаваць з новым энтузіязмам, і на ўзроўні парафіяльных супольнасцяў, і ў самых буйных медыцынскіх установах. 

У сваім пасланні Францішак узгадаў пра пяшчоту і настойлівасць, з якой многія сем’і клапоцяцца пра сваіх дзяцей, бацькоў і сваякоў, што пакутуюць ад хранічных захворванняў або цяжкіх форм інваліднасці. Такога роду догляд, звярнуў увагу аўтар, павінен падтрымлівацца адпаведнай дзяржаўнай палітыкай.

Марыя, Маці пяшчоты, Пантыфік даверыў усіх хворых целам і духам і нагадаў, што Касцёл мае патрэбу ў асаблівай ласцы для рэалізацыі евангельскага служэння ў апецы над хворымі. “Няхай Дзева Марыя дапамагае хворым людзям перажываць свае пакуты ў лучнасці з Панам Езусам, і няхай падтрымае тых, хто клапоціцца пра іх”, - завяршыў сваё пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага папа Францішак.

Два манаха пайшлі ў горад і там запалі ў блуд. Абодвух адправілі на сорак дзён у затвор на пакаянне. Пасля заканчэння тэрміну першы манах выйшаў стомлены і бледны, а другі - радасны і зіхатлівы. Першы ўсе сорак дзён аплакваў сваё падзенне і маліў Бога аб прабачэнні. Другі - усхваляў Бога за Яго міласць, якая дала яму магчымасць пакаяцца і пачаць новае жыццё. Настаяцелю было адкрыццё, што пакаянне абодвух братоў роўнае перад Богам.

Усім удалага і радаснага Адванта!

Сам Ісус пра пост казаў мала, але Яго словы адкрыюць нам шлях і матывы сапраўднага посту. Вось урывак з Евангелля ад Матфея:

«Калі посціце, не будзьце маркотныя, як крывадушнікі, бо яны прымаюць на сябе змрочныя твары, каб паказаць сябе людзям поснікамі. Праўду кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць узнагароду сваю. А ты, калі посціш, памаж галаву тваю і ўмый аблічча тваё, каб явіцца поснікам не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, Які ў тайнасці; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасць табе на яве».

З ўрыўка вынікае, што не трэба пасціцца, каб зрабіць уражанне, адлюстраваць духоўнасць. Любая справа, зробленая для ўласнай хвалы, не мае каштоўнасці. Біблейскі пост - гэта ўстрыманне ад усякай ежы, часам і пітва (часам і ад палавых адносін) на працягу нейкага перыяду. Гэты час пакоры і знішчэння сваёй пыхі перад Богам. Пасціцца трэба з любові да Бога і толькі перад ім, без знешняй паказухі і крывадушнай духоўнасці. Калі чалавек посціцца з праведным сэрцам і стаўленнем да Бога, Бог абяцае духоўнае дабраславенне для гэтага чалавека.

А цяпер самае галоўнае пытанне: ці з правільным сэрцам мы прыступілі да паста ці не? Ці пачуе Бог вашу малітву і ці будзе яму даспадобы наш пост? І на самой справе не важна, як ты посцішся - галоўнае, каб гэты пост падрыхтаваў тваё сэрца да прыходу Госпада.

чытать далей
І нядзелю Адвэнту, 3 снежня

Распачаўся новы літургічны год. Час Адвэнту, які характарызуецца чаканнем прыйсця Хрыста.

Для нас — гэта перыяд, калі мы асабліва рыхтуемся, чарговы раз у сваім жыцці, перажыць нараджэнне Божага Сына. Сустрэць разам з Марыяй поўню часу, як піша святы апостал Павел да Галатаў. Гэты час для нас таксама з'яўляецца новым выклікам, часам надзеі, жаданнем адкрыць нанова Божую Таямніцу Уцелаўлення і перспектыву, звязаную з ёй.

А дзеля таго, каб нашае чаканне апраўдалася, нам абавязкова патрэбны перамены: пакінуць за сабою тое, што нам не прыносіць карысці ў перажыванні адвэнтавага часу, адкрыць у сваім жыцці нанова ўсе тыя аспекты, якія набліжаюць нас да радаснага чакання Езуса Хрыста. Таму сёння Езус кажа: «Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому!» Сённяшні заклік да чування з'яўляецца дэвізам перажывання часу Адвэнту, які распачаўся.

Умілаваныя браты і сёстры! Нашай мэтай у новым літургічным перыядзе з'яўляецца плённае перажыццё Адвэнту: каб падрыхтаваць нашыя сэрцы да прыйсця Езуса Хрыста як падчас урачыстасці Божага Нараджэння, калі мы ўзгадваем гэтую радасную і велічную таямніцу, так і напрыканцы часоў, калі Хрыстус прыйдзе з анёламі ў славе, каб судзіць свет. Менавіта чуванне з'яўляецца тым дзеяннем, якое нам можа выдатна дапамагчы добра перажыць гэты час, не змарнаваць яго. Бо сустрэча з Хрыстом, якую мы чакаем, адбываецца перш за ўсё ў нашай шэрай штодзённасці: у малітве, у чытанні Святога Пісання, ва ўдзеле ў святой Імшы, ва ўчынках міласэрнасці да бліжніх і г. д.

Для нас вельмі важна, каб мы змаглі распазнаць прысутнасць Хрыста ў нашым жыцці. Нам трэба дазволіць, каб Езус Хрыстус увайшоў у нашу самотнасць, у нашыя турботы і клопаты, у нашу радасць і ў наш сум. Бо Ён жадае напоўніць сабою нашае жыццё; не толькі нейкія асаблівыя моманты нашага жыцця, але і кожную яго хвіліну.

Дарагія! Кожны Адвэнт патрэбны нам для таго, каб мы штосьці распачалі нанова. Таму новы літургічны год нам дадзены як час, калі праз чуванне і малітву мы аднаўляем свае духоўныя сілы і мабілізуем нашую ўвагу да слухання і выканання Божага слова.

Наступным элементам у добрым перажыцці Таямніцы Божага Нараджэння з'яўляецца вернасць нашаму сумленню. Чалавек, які верны свайму сумленню, адчувае бяспеку і ўнутраны спакой, якія яму даюць перакананне ў тым, што ён, калі паступае паводле сумлення – паступае правільна. У чуванні мы здольныя заўважыць іншага чалавека і, калі мы шчырыя перад сабою, то таксама шчырыя перад іншымі людзьмі, а гэта нам дапаможа заўважыць патрэбы іншага і адказаць канкрэтным чынам са свайго боку. Гэта значыць дапамагчы чалавеку ці добрым словам, ці канкрэтным учынкам, у залежнасці ад сітуацый і абставінаў.

Сённяшняе Евангелле прадстаўляе нам чалавека, які пакінуў дом свой, даручаючы слугам пэўную ўладу, і меўся вярнуцца ў неакрэслены час. Зразумела, што гэтым чалавекам з прыпавесці з'яўляецца Хрыстус, а мы – Ягоныя слугі, якія праз чуванне і сумленнае жыццё павінны верна чакаць прыйсця свайго Гаспадара.

Дарагія! Быць чуйным — значыць быць чалавекам адказным не толькі за сябе, але і за іншых. Адказны чалавек – гэта той, хто, кіруючыся сваім сумленнем, верна выконвае свае абавязкі, а нават больш – гэта той, хто здольны зрабіць значна больш, чым ад яго патрабуецца, бо прымушае яго да гэтага любоў, якая з'яўляецца асноўным матывам чування. Адказны чалавек не марнуе ніводнай нагоды да дзейнасці, не чакае, пакуль ягоную працу хтосьці іншы зробіць за яго. Вось такім паставам вучыць нас час Адвэнту, у прыватнасці фрагмент сённяшняга Евангелля.

Евангельскі вобраз адказнага чуваючага чалавека датычыць не толькі справаў матэрыяльных, прафесійных, грамадскіх ці сямейных. Прыярытэт, які ставіць сённяшняя прыпавесць, датычыць справаў Божага Валадарства: калі чалавек добра яго рэалізоўвае, то і ўсё астатняе ў яго жыцці будзе ўпарадкавана на адпаведным узроўні. Бог жадае, каб мы жылі годна і ў дастатку, каб у нашым жыцці панавалі спакой і радасць, каб мы жылі справядліва і адчувалі сябе ўпэўнена і бяспечна. У гэтым Бог заўсёды гатовы нам дапамагчы. Ён дае нам неабходныя магчымасці і здольнасці не для таго, каб яны проста прысутнічалі ў нашым жыцці, але каб мы, па-сапраўднаму іх выкарыстоўваючы, узбагачалі сваё жыццё.

Апостал Народаў святы Павел неаднаразова ў сваіх пасланнях падкрэсліваў неабходнасць малітвы і чування, бо праз гэта веруючы чалавек будзе адораны ўсім неабходным. А ў Хрысце насамрэч здольны рэалізавацца ўсе аб'ектыўныя чаканні веруючага чалавека.

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Няхай гэты нядоўгі перыяд Адвэнту, які распачаўся, стане для нас часам чування і духоўнай адновы, каб мы, як тыя слугі з сённяшняй евангельскай прыпавесці, аказаліся вернымі свайму Гаспадару Хрысту, які прыходзіць.