НАВIНЫ

Св. Джана Берэта Мола: заступніца ўрачоў. Касцёл узгадвае св. Джану 28 красавіка.
З’яўляецца апякункай сужэнстваў, сямей, зачатых дзяцей, цяжарных маці, а таксама арганізацый, якія аб’ядноўваюць урачоў акушэраў-гінеколагаў на службе жыццю.

    Гераічная маці
    Джана з’явілася на свет у Маджэнта каля Мілана (Італія) 4 кастрычніка 1922 года ў шматдзетнай сям’і. Ужо ва ўзросце 16-ці гадоў задумвалася аб місійнай працы дзе-небудзь далёка ў трапічных краінах. Запісала тады ў нататніку: “Езу, я абяцаю паддацца ўсяму, чаму Ты дазволіш са мной здарыцца. Учыні толькі, каб я распазнала Тваю волю”. А потым выпісала 11 жыццёвых дэвізаў. Між іншым, што ў кіно пойдзе толькі тады, калі даведаецца, ці адпавядае фільм маральным нормам, што кожны дзень будзе маліцца “Вітай, Марыя” ў інтэнцыі добрай смерці і прасіць Пана Езуса, каб не быць асуджанай у пекле.
У 1949 годзе атрымала дыплом у галіне медыцыны і хірургіі, а праз 3 гады здабыла таксама спецыялізацыю педыятра. Па стане здароўя адмовілася ад выезду на місіі ў Бразілію, дзе служыў місіянерам яе брат. Аднак часта дабіралася да хворых у аддаленых і закінутых мясцовасцях. Неўзабаве стала медыцынскім дырэктарам ясляў і бясплатна працавала ўрачом дзіцячага садка і агульнай школы, якую ўтрымлівалі сёстры кананічкі ў Понтэ Нуова дзі Маджэнта.
    У 1955 годзе Джана выйшла замуж за 43-гадовага Пятра Молу, уносячы ў шлюбнае жыццё радасць і спантаннае жаданне нарадзіць шмат дзяцей. З вясельнага падарожжа пісала сваёй малодшай сястры манахіні: “Малюся, каб Пан Бог у хуткім часе падарыў мне многа паслухмяных і святых дзяцей”. Праз год пасля шлюбу ў іх нарадзіўся сын П’ерлуіджы, які быў ахвяраваны Маці Божай Добрай Рады. Яшчэ праз год на свет з’явілася Марыя Зіта, якую пяшчотна называлі Марыялінай. Праз 2 гады нарадзілася Лаўра. Добра арганізаваная, Джана прысвячала свой час сям’і, якая хутка павялічвалася, і клапацілася аб развіцці ўласнага духоўнага жыцця. Штодзённа раніцай удзельнічала ў св. Імшы, а вечарам на каленях малілася разам з мужам.
    У верасні 1961 года, будучы на 2-ім месяцы цяжарнасці, даведалася аб сваім сур’ёзным захворванні, а таксама аб тым, што выратаваць яе можа толькі аперацыя, якая будзе пагражаць жыццю дзіцяці. Рашэнне маці было адназначным: “Выратуйце дзіця любой цаной”. За некалькі дзён да родаў яна яшчэ раз сказала мужу і ўрачам: “Абавязваю вас выбраць дзіця”. Раніцай 21 красавіка 1962 года свет убачыла Джана Эмануэла, здаровая і прыгожая дзяўчынка. Гераічная маці памерла з малітвай на вуснах праз тыдзень пасля нараджэння дзіцяці. Муж нават не думаў пра тое, каб ажаніцца яшчэ раз, паколькі Джана была ў яго вачах непараўнальнай жонкай і маці.
    Джана беатыфікавана 24 красавіка 1994 года, кананізавана – 16 мая 2004 года. 
   
    Чаму мы можам навучыцца ў св. Джаны Берэты Молы? 
    Для сучасных жанчын святая з’яўляецца прыкладам гераічнай маці і ўзорам хрысціянскай жонкі. Яе жыццё вучыць удзячнасці за ўсё: не толькі за добрае, прыемнае і лёгкае, але і за крыж. Сведчыць пра тое, як прымаць Божую волю з пакорай і лагоднай усмешкай. 
   
    Цікава! 
    Свае афіцыйныя заручыны пара пачала св. Імшой і прыняццем Камуніі. Затым нарачоныя паехалі на лыжы. Пасля вызначэння даты шлюбу Джана прапанавала будучаму мужу падрыхтавацца да гэтай падзеі праз 3-дзённы пост і супольную малітву. 
   
    З вуснаў святой 
    “Кахаць – значыць прагнуць удасканальваць самога сябе і любімага чалавека, пераадольваючы ўласны эгаізм”. 
   
    Літургічны ўспамін 
    Касцёл узгадвае св. Джану 28 красавіка.

У Чырвоным касцёле прэзентуюць фотаальбом «Містэрыі Гервятаў»

18 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца прэзентацыя фотаальбома Валерыя Вядрэнкі «Містэрыі Гервятаў», які ўбачыў свет у сталічным выдавецтве «Тэхналогія».

 Catholic.by

У альбом увайшлі працы, створаныя фотамастаком у 2008–2013 гадах. Гэта дакументальныя фотаздымкі рэстаўрацыі і выгляду касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах ў розныя поры года; фасады і інтэр’еры, стылізаваныя пад фотагравюры канца XIX – пачатку XX стагоддзя; фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля. Асобную частку складае рэпартаж пра святкаванне Вялікадня 23–24 красавіка 2011 года.

Валерый прысвяціў свой фотаальбом памяці шматгадовага пробашча касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах кс. Леаніда Несцюка, які адышоў у вечнасць 24 сакавіка мінулага года.

«Ён [кс. Леанід] неаднойчы казаў, што ў аднаўленні касцёла ўнёсак тутэйшых жыхароў быў самым важкім і вызначальным. І гэта стала галоўным матывам стварэння апошняй часткі альбома»,

— дзеліцца ўспамінамі яго аўтар.

Змешчаныя ў кнізе фотаздымкі, паводле словаў мастака, перадаюць непаўторную і натхняльную моц архітэктуры святыні, напаўняюць пачуццём гонару за высокі ўзор стылю і дасканалы вобраз увасобленай у ёй веры, нагадваюць пра веліч мінуўшчыны і даюць надзею на адраджэнне.

У межах прэзентацыі запланаваны таксама паказ фотафільма «Апосталы Гервятаў» — своеасаблівага «кіно ў дзвюхмернай прасторы», створанага, каб яшчэ глыбей перадаць эмоцыі, якія ўзнікаюць падчас наведвання гервяцкай святыні.

Прэзентацыя фотаальбома Валерыя Вядрэнкі «Містэрыі Гервятаў» распачнецца а 18-й гадзіне (пасля святой Імшы) у зале на цокальным паверсе касцёла св. Сымона і св. Алены. Запрашаем усіх жадаючых.

 

Валерый (Валер) Вядрэнка — беларускі фатограф, фотакрытык, мастак. Нарадзіўся 19 жніўня 1956 г. Каля 40 гадоў займаецца фатаграфічнай дзейнасцю, аднак у розныя перыяды творчага жыцця займаўся таксама жывапісам, скульптурай і кіно. Вялікая частка фотапрац створана на мяжы фатаграфіі і выяўленчага мастацтва. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельнік калектыўных і персанальных выставаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Республікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Дзяржаўным гістарычна-культурным запаведніку «Заслаўе», Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Іспаніі, ЗША. Аўтар фотаальбома «Лошыцкі дыярыуш».

22 красавіка, з нагоды урвчыстасці святога Юрыя, ў Гервятскім касцеле ў 10.00 (па літоўску) і 12.00 (па бяларуску) Св. Імша за земляробаў і жывёлу.

22 красавіка, з нагоды урвчыстасці святога Юрыя, ў Гервятскім касцеле ў 10.00 (па літоўску) і 12.00 (па бяларуску) Св. Імша за земляробаў і жывёлу.

 

Святы Юрый, мучанік

 

 

Паводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Паступова культ святога распаўсюдзіўся ва ўсім тагачасным хрысціянскім свеце. У XV ст. у Германіі ён быў залічаны да чатырнаццаці святых памочнікаў, а таксама абвешчаны апекуном Англіі.

 

З яго імем звязаная вельмі папулярная ў Сярэднявеччы легенда пра тое, як Юрый, калі быў рымскім афіцэрам, выратаваў дачку Кападоцкага цара, якую аддалі на разарванне цмоку. У гэты момант з’явіўся святы Юрый, які паразіў цмока дзідай і, скаванага ланцугамі, але яшчэ жывога, кінуў перад натоўпам. Ён паабяцаў забіць цмока, калі ўсе жыхары ахрысцяцца. Кароль і падданыя згадзіліся, і цмок быў забіты, а 1500 чалавек прынялі хрост. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. Святы Юрый (Юргіс) з’яўляецца таксама адным з апекуноў Літвы.

Гродзенская семінарыя рэарганізаваная ў міждыяцэзіяльную

Гродзенская семінарыя рэарганізаваная ў міждыяцэзіяльную

семинария
У Гродне падчас 69-га пленарнага паседжання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое распачалося 11 красавіка, было абвешчанае рашэнне аб рэарганізацыі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў міждыяцэзіяльную з прызначэннем яе рэктарам кс. Віталія Вайцяхоўскага.

Ксёндз Вацяхоўскі прадставіў біскупам сваё бачанне працэсу фармацыі будучых святароў і практычнага функцыянавання семінарыі. У бліжэйшы час новапрызначаны рэктар выступіць з канкрэтнымі прапановамі, паведамляе catholic.by.

Ксёндз Віталій Вайцяхоўскі нарадзіўся ў 1979 годзе, паходзіць з парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы, святарскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў 2004 годзе.

У Беларусі распадаецца амаль палова шлюбаў

У Беларусі распадаецца амаль палова шлюбаў

razvod

 

У Беларусі з кожным годам становіцца ўсё менш шлюбаў. Калі ў 2014 годзе распісаліся 83,9 тыс. пар, дык у 2017-м — 66,2, або амаль на 18 тыс. менш. Пра гэта гаворыцца ў зборніку Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Беларусь у лічбах».

Пры гэтым амаль палова шлюбаў распалася: за 2017 год аформлена 32 тыс. разводаў. У цэлым гэтая лічба менш, чым у папярэднія гады: у 2014-м — развяліся 34,9 тыс. пар, у 2015-м — 33 тыс., у 2016-м — 32,6 тыс. Аднак адносная колькасць разводаў павялічылася: у 2017 годзе было 483 разводы на тысячу шлюбаў, а ў 2014-м — 415.

Таксама ў Беларусі расце сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб. У 2014 годзе мужчына ўступаў у шлюб у сярэднім у 27,4 года, а жанчына — у 25,3 года. У 2017 годзе гэты ўзрост павялічыўся адпаведна да 27,9 і 25,8 года.

Святар, які любіў жыццё і людзей
Ужо мінуў год, як па ўзнагароду да Пана адышоў светлай памяці кс. Леанід Нясцюк. Адкрыты, добры чалавек, верны пакліканню душпастыр. Сваімі ўспамінамі пра былога пробашча дзеляцца вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (дэканат Астравец).

   Кс. Леанід Нясцюк служыў пробашчам у гервяцкай парафіі з 1996 года. За гэты час дзякуючы яго намаганням была цалкам адноўлена мясцовая святыня: перакрыты дах, пакладзена плітка, пафарбаваны фасад. Па задуме святара на прыкасцёльнай тэрыторыі спілаваны таполі, выкарчавана карэнне, завезена зямля. Вакол святыні высаджаны парк вечназялёных хмызнякоў.
“Ні адна расліна не загінула, – распавядае Віктар Ёдка, які дапамагаў кс. Леаніду ствараць прыгажосць каля касцёла. Ён і сёння даглядае за паркам. – А пачалося ўсё з таго, што аднойчы ляснік з Іўеўскага раёна, дзе кс. Леанід служыў пробашчам на працягу 14-ці гадоў, паказаў, як правільна высаджваць дрэвы. Той зацікавіўся. Потым звяртаўся за парадамі да кс. Юозаса Булькі, які на той час акультурыў плошчу вакол касцёла ў Мосары. Крок за крокам – і зараз маем такі шыкоўны від ля святыні!”. 
    З-за адметнай прыгажосці госці мястэчка празвалі Гервяты “жамчужынай Беларусі”, параўноўваючы іх з маленькай Швейцарыяй ці французскім Версалем, а непасрэдна сам касцёл – “беларускім Нотр-Дамам”. “Кс. Леанід праславіў Гервяты на ўвесь свет! – гаворыць Віталій Сыс. – Ён быў працалюбівы, творчы, крэатыўны. Імкнуўся паказаць людзям гармонію паміж знешняй і ўнутранай прыгажосцю, якая павінна быць у чалавеку. Заўсёды знаходзіў час, каб паразмаўляць з парафіянамі. Адрозніваўся ўважлівасцю, чуласцю. Яго шчыра цікавіла, чым людзі жывуць”. Неаднаразова святара заўважалі ў акружэнні незнаёмых людзей, гасцей мястэчка. Ён лёгка знаходзіў агульную мову з чалавекам, быў адкрыты, ветлівы і добразычлівы. З задавальненнем паказваў мясцовую святыню, распавядаў пра яе гісторыю.
    “Кожны святар валодае пэўным дарам, – адзначае Ганна Стэфановіч. – Мне здаецца, кс. Леанід меў дар бачыць душу чалавека. Ён умеў выцягнуць на паверхню самае лепшае, што ёсць у душы. Часта нехта мог папросту і не ведаць гэта пра сябе! Вельмі любіў людзей… Жыў перакананнем: дрэнных людзей няма. Быў упэўнены, што чалавека робяць злым нейкія цяжкія абставіны, непрабачаныя крыўды. Заўсёды знаходзіў у асобе нешта добрае, светлае. Людзі яго таксама вельмі любілі”.
    Як адзначаюць парафіяне, кс. Леанід меў добрае пачуццё гумару, часта жартаваў. Запомніўся пазітыўным чалавекам: яго не бачылі без настрою, панурым. Ніколі не скардзіўся на жыццё, хоць цяжка цярпеў па стане здароўя. Дарэчы, пра гэта ніхто нават і не здагадваўся: усе цяжкасці святар маўкліва складаў на Божы алтар. Вернікі моляцца за яго душу і спадзяюцца, што былы пробашч ужо цешыцца ўзнагародай у Небе.
Памінальная св. Імша з нагоды першай гадавіны смерці кс. Леаніда Нясцюка адбылася ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах 24 сакавіка ў 12.00. Яе цэлебравалі: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і іншыя святары. Гамілію сказаў святар Сяргей Сурыновіч.
Уже прошёл год после кончины настоятеля Белорусского Нотердама ксендза Леонида Нестюка.

Уже прошёл год после кончины настоятеля Белорусского Нотердама ксендза Леонида Нестюка. В настоящее время, по инициативе прихожан, ООО "Черный Камень" создаёт надгробие и памятник почившему ксендзу. Памятник будет установлен к середине мая и освящён 26 мая в Навечерие Торжества Святейшей Троицы. Всех желающих принять участие в этой инициативе просим перевести пожертвования на благотворительный счёт Гервятского прихода:

Приход костела Святой Троицы в д.Гервяты Островецкого района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь.


УНП 500018592
р/р: BY61AKBB31350975900144200000 (бел.руб.)
ОАО "АСБ Беларусбанк" филиал 413
BIC: AKBBBY21413

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ 22, 23 і 24 красавіка

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ

22, 23 і 24 красавіка

 

22 красавіка

10.00 св. Імша з агульным навучаннем

11.00 12.00  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.30 - Песні жальбы

12.00 св. Імша з агульным навучаннем

14.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Завельцах

18.00 св. Імша з агульным навучаннем

 

23 красавіка

10.00 св. Імша з агульным навучаннем

11.00 12.00  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.30 - Песні жальбы

12.00 св. Імша з агульным навучаннем

14.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Гірах

17.00 Крыжовы шлях Збаўцы нашага Ісуса Хрыста

18.00 св. Імша з агульным навучаннем

 

24 красавіка

12.00 Ютрань за памерлага кс. Леаніда Несцюка

          Св. Імша за памерлага кс. Леаніда Несцюка

 (з нагоды першай гадавіны смерці.) 

Св.Імшу узначаліць Біскуп Гродзенскі Александр Кашкевіч

 

Епіскапат Беларусі прапануе малітву за Беларусь і народ

У Пальмавую нядзелю, якая сёлета прыпадае на 25 сакавіка 2018 г., у касцёлах будуць маліцца за Беларусь і беларускі народ. Справа ў тым, што ў гэты ж дзень шырокая грамадскасць будзе святкаваць 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна стала першай беларускай дзяржавай – незалежнасць БНР была абвешчана 25 сакавіка 1918 г.

 

Выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Санько ў інтэрв'ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё адзначыў, што абвяшчэнне незалежнасці БНР, безумоўна, важная падзея ў гісторыі сучаснай Беларусі.

 

“Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі – першы крок да сённяшняй незалежнасці. Касцёл не можа застацца ў баку, нягледзячы на тое, што 25 сакавіка сёлета будзе вельмі важным днём у Вялікім посце – гэта Пальмавая нядзеля. Касцёл сваёй малітваю, сваёй прысутнасцю асвячае нашу зямлю, таму біскупамі было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловай малітвы, якой святары ў гэты дзень будуць прасіць Бога за нашу Бацькаўшчыну, наш народ, каб добры Бог дабраслаўляў і напаўняў нашу штодзённасць сваёй прысутнасцю”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Касцёла ў Беларусі.

 

Канчаткова яшчэ не вырашана, як будзе выглядаць малітва – як адзін з заклікаў Малітвы вернікаў, або асобная малітва, што прачытаюць на завяршэнне Эўхарыстыі. У некаторых парафіях будзе цэлебравацца асобная св. Імша за Беларусь. “Пакуль гэта ў распрацоўцы. Думаю, кожны святар сам будзе прымаць рашэнне ў сваёй парафіі, як будзе выглядаць малітва за Беларусь, бо ў адным касцёле, напрыклад, у мінскім Чырвоным, дзевяць імшаў у нядзелю, у якімсьці парафіяльным касцёле на вёсачцы – адна. Святар абавязаны адпраўляць у гэты дзень св. Імшу за парафію. У бліжэйшы час будзе ўсё будзе вядома”, - зазначыў кс. Санько.

 

Гісторык Сяргей Харэўскі у каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё зазначыў, што лёс Касцёла ў Беларусі наўпрост апынуўся знітаваным з лёсам БНР. “У часе, калі адбываліся гэтыя падзеі, 100 гадоў таму, разгарнула сваю дзейнасць Беларуская хрысціянская дэмакратыя. На хвалі гэтых падзей у Мінск вярнуліся многія ксяндзы, знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, такія як Адам Станкевіч, Язэп Германовіч, Вінцэнт Гадлеўскі – ён прымаў удзел і ў першым Усебеларускім з’ездзе ў Мінску, ад імя каталіцкага святарства выступаў на гэтым з'ездзе. І так выйшла, што каля паловы лідараў народнага руху ў Мінску былі менавіта католікамі”, - падкрэсліў спадар Харэўскі.

 

Як і 100 гадоў таму Касцёл у Беларусі імкнецца быць актуальным і прысутным у жыцці грамадства, адпавядаць яго запатрабаванням. Як ў 1918 г. біскуп Зыгмунт Лазінскі ў катэдры прачытаў казанне па-беларуску, так і сёння біскупы і святары дэманструюць, што яны на баку свабоды і незалежнасці Беларусі, пракаментаваў навуковец ініцыятыву беларускага каталіцкага епіскапату.

Вельмі часта ў адрас Касцёла можна пачуць прыкладна такія правакацыйныя словы: “Вы пастаянна кажаце пра любоў, міласэрнасць і дабрачыннасць, але ў Ватыкана столькі багаццяў – чаму б не прадаць іх усе і не раздаць грошы бедным?”. Каб адказаць на гэта пытанне, неабходна спачатку скіраваць яго да сябе: чаму я не прадам ўсё, што маю, і не раздам атрыманых грошай патрабуючым? Напэўна, адказ будзе чаканым: таму што я павінен на нешта жыць, павінен думаць пра будучыню, патрэбы свае і сваіх блізкіх. Тое ж тычыцца і Ватыкана. Калі прадаць усё, што тут захоўваецца, то існаванне цэлай дзяржавы будзе пастаўлена пад сур’ёзнае пытанне. 

Існаванне Ватыкана з’яўляецца важным, бо гэта дапаможная суверэнная тэрыторыя Апостальскай Сталіцы. Тут пражывае і працуе Папа, дзейнічаюць шматлікія структуры, якія дапамагаюць Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам – гэта Дзяржсакратарыят і дыкастэрыі, якія адказваюць за пытанні, звязаныя з веравучэннем, арганізацыяй місій, дабрачыннай дзейнасцю, працай Касцёла ў адукацыйнай і медыцынскай сферах і многіх іншых.

Узгадаем, што Ватыкан патрабуе прынамсі мінімальнай бяспекі, якую гарантуе жандармерыя і маленькае папскае войска – Швейцарская гвардыя. У Ватыкане  неабходна сачыць за парадкам і чысцінёй вуліц, плошчаў, садоў і працай камунальных камунікацый. На тэрыторыі гэтай дзяржавы знаходзяцца ўнікальныя манументальныя пабудовы – базылікі, касцёлы, капліцы, помнікі, якія таксама патрабуюць дагляду, рэстаўрацыі і прафесійнага клопату. 

Акрамя таго, на плошчы св. Пятра часта праводзяцца рэлігійныя мерапрыемствы і ўрачыстыя цэлебрацыі, у якіх прымаюць удзел нават да 1 млн. чалавек. Уявім сабе, колькі трэба прыкласці намаганняў, а таксама задзейнічаць чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў, каб падрыхтавацца да іх – устанавіць алтар, раставіць крэслы, наладзіць гукаўзмацняльнае абсталяванне, захаваць нормы бяспекі.

чытать далей

Мы ўжо прызвычаіліся да навін пра тое, як жыхарам некаторых еўрапейскіх краін, пад пагрозай звальнення, забараняюць насіць на працы нацельныя крыжыкі. Мы даведваемся пра шакуючыя факты, як бацькоў саджаюць у турмы ці пазбаўляюць бацькоўскіх правоў за тое, што не дазваляюць уласным дзецям наведваць заняткі па палавым выхаванні, падчас якіх настаўнікі вучаць жыць насуперак хрысціянскай этыцы. Мы ўжо звыкліся з судовымі пазовамі супраць устаноў, у якіх прысутнічаюць рэлігійныя сімвалы, хоць яны тут знаходзіліся спрадвеку.

 

Нас не здзіўляе прымушэнне каталіцкіх медыцынскіх інстытутаў распаўсюджваць кантрацэптыўныя сродкі ці рабіць аборты, і прызнанне медыкаў, якія не згаджаюцца на гэта, не прыгоднымі з прафесійнага пункту гледжання. Не будзем казаць пра тое, што ўзгадванне пра Бога і рэлігійныя каштоўнасці ў публічнай сферы выклікаюць супраціў і асмейванне. Цікава, што ўсё гэта здзейсняецца ў імя свабоды і роўнасці паміж людзьмі. Але, што гэта такое на самой справе? З чым даводзіцца мець справу хрысціянам – са свецкасцю ці агрэсіўнай формай атэізму? Пра гэта мы пагаворым у сённяшняй праграме.

 

У нашу эпоху для большасці людзей свецкасць з’яўляецца сінонімам секулярызма. Відавочна, што ўсё больш пашыраецца ментальнасць, натхнёная лайцызмам – ідэалогіяй, якая паступова, больш ці менш свядома, вядзе да абмежавання рэлігійнай свабоды аж да зневажання і ігнаравання рэлігіі, звязваючы веру выключна з прыватнай сферай і перашкаджаючы яе публічнаму вызнанню. Лайцызм – гэта не элемент нейтральнасці, які спрыяе свабодзе ўсіх, гэта ідэалогія, якая навязваецца праз палітычныя рашэнні і не дае рэлігійнаму пункту гледжання месца ў публічнай прасторы.

 

Рэлігія для ідэалогіі лайцызма – гэта выключна прыватная справа. Ідэалогіі не прадугледжваюць плюралізму, і таму, з боку лайцызма не існуе талерантнасці ў адносінах да праяваў рэлігійнасці.

чытать далей
Ватыкан: дэвізы і лагатыпы візіту Пантыфіка ў краіны Балтыі

У Ватыкане прадставілі дэвізы і лагатыпы візіту Святога Айца ў Літве, Латвіі і Эстоніі 22-25 верасня 2018 г. 

Дэвізам літоўскага этапу папскага падарожжа будуць словы з Першага паслання св. Паўла да Цімафея (1,1) – “Езус Хрыстус – наша надзея”. Асноўныя элементы лагатыпа: крыж і сімволіка Святога Духа. Ён нагадвае велікодны штандар і спасылаецца на пакуты, перажытыя за свабоду і веру літоўскага народа.

Дэвізам візіту Францішка ў Латвіі сталі словы з папулярнага старажытнага літургічнага гімну “Ave Maris Stella”: „Monstra te esse Matrem”. Яны спасылаюцца на Апякунку Латвіі – Маці Божую Аглонскую, а таксама на прысвячэнне папам Інакенціем III на Чацвёртым Латэранскім Саборы ў 1215 г. Эстоніі і Лівоніі Панне Марыі. 

Лагатып падарожжа Святога Айца ў Эстонію ўключае дату – 25 верасня 2018 г. і словы “Mu süda, ärka üles” з эстонскай рэлігійнай песні “Прачніся, маё сэрца”. Сімвалічна паказаны контуры краіны, упрыгожаныя жоўтым і белым колерамі. У лагатыпе таксама змешчаны партрэт Францішка.

Арцыбіскуп Вільнюсскі Гінтарас Грушас з вялікай радасцю ўспрыняў навіну аб папскім візіце ў Літву. Ён адзначыў, што “Святы Айцец умацуе веру і падорыць надзею ўсім краінам, якія наведвае”. Іерарх нагадаў, што візіт Яна Паўла II у Літву 25 гадоў таму ўмацаваў народ, які выходзіў з эпохі “савецкай акупацыі і пачынаў жыць у свабодзе”. “Сёння мы чакаем Францішка, каб прыбыў і ўмацаваў нас у імкненні жыць сапраўды па-хрысціянску перад абліччам праблем сучаснага свету”, - сказаў арцыбіскуп.

Візіт Францішка стане вялікім Божым благаслаўленнем для латышскага народа, - так пракаментаваў навіну аб папскім візіце арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч. Ён адзначыў, што краіны Балтыі былі абраныя сярод многіх, якія запрашалі Пантыфіка. На яго думку, праз 25 гадоў пасля візіту Яна Паўла ІІ, Францішак прыбудзе ўмацаваць латышскі народ “на шляху складаных пераўтварэнняў”. “Я перакананы, што Латвіі даручана адмысловая місіі ў Божых планах”, - сказаў іерарх.

22-25 верасня 2018 г. Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве ён наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Дакладная праграма візіту будзе апублікавана пазней.

Эўхарыстычная малітва вучыць свабоднаму і бескарысліваму дару любові, а таксама будаванню адзінства ў Касцёле і чалавецтве, адзначыў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 сакавіка 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён засяродзіў увагу на Эўхарыстычнай малітве, якая з’ўляецца “цэнтральным момантам” усёй літургіі і адлюстроўвае тое, што сам Езус учыніў падчас Апошняй Вячэры.

Спасылаючыся на Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала, Папа заўважыў, што “сэнс гэтай малітвы ў тым, каб уся супольнасць верных паядналася з Хрыстом у вызнаванні велічных справаў Божых і ў складанні ахвяры”. “А каб паяднацца, трэба разумець. Таму Касцёл пажадаў, каб гэта цэлебрацыя адбывалася на мовах, якія людзі разумеюць, каб далучаліся да гэтага праслаўлення і гэтай вялікай малітвы са святаром”, - падкрэсліў ён.

Папа нагадаў, што адной з частак Эўхарыстычнай малітвы з’яўляецца прэфацыя, падчас якой узносіцца падзяка Богу за атрыманыя дары, асабліва за спасланне Яго Сына як Збаўцы. На завяршэнне прэфацыі спяваецца або прамаўляецца “Sanctus”, у якой увесь сход яднае свае галасы з галасамі анёлаў і святых, праслаўляючы Бога.

чытать далей