НАВIНЫ

Папа Францішак падзякаваў Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу за яго намаганні на карысць міру. 26 мая 2014 г. Пантыфік наведаў Прэзідэнцкі палац у Іерусаліме. Тут разам з ізраільскім лідэрам ён пасадзіў аліўнае дрэва – сімвал міру. Звяртаючыся да сабраных, Папа адзначыў важнасць Іерусаліма для вызнаўцаў трох монатэістычных рэлігій – юдаізма, хрысціянства і іслама.

 

Мясцовыя святыні не павінны стаць музеямі або помнікамі для турыстаў, але месцамі, дзе супольнасці могуць жыць сваёй верай, культурай і дабрачыннасцю, адзначыў Папа. Францішак заклікаў захаваць іх сакральнасць, клапоцячыся такім чынам не толькі пра мінулае, але і пра людзей, якія наведваюць гэтыя святыя месцы, пра турыстаў, пілігрымаў і мясцовых жыхароў, якія павінны мець магчымасць свабоднага ўваходу ў іх і ўдзелу ў набажэнствах. Папа нагадаў пра тое, што і юдэі, і хрысціяне, і мусульмане шануюць годнасць чалавечай асобы, вераць, што чалавек створаны Богам і прызначаны для вечнага жыцця. У сувязі з гэтым, Францішак заклікаў змагацца з насіллем і тэрарызмам, дыскрымінацыяй на расавай ці рэлігійнай глебе, імкненнем навязаць свой пункт гледжання іншым, антысемізмам, неталерантнасцю ў адносінах да людзей і зневажаннем культавых месцаў.


 

чытать далей

 Словы з трэцяга раздзелу Кнігі Быцця: “Дзе ты, Адаме”, сталі лейтматывам прамовы-разважання Святога Айца ў іерусалімскім мемарыяле Халакоста “Яд ва-Шэм”, які Пантыфік наведаў пасля сустрэчы з вялікім муфтыем. Ён падкрэсліў разбуральную рэчаіснасць звернутага супраць чалавека зла, якое заўсёды знаходзіцца ў кантрасце з годнасцю чалавечай асобы, створанай Богам на яго вобраз і падабенства.

 

Для Папы, іерусалімскі мемарыял – гэта напамін пра тое, да чаго можа прывесці ідалапаклонства і адмова ад Бога. Разважанне Францішка ў вялікай частцы складалася з пытанняў, якія можна знайсці на старонках Старога Запавету, і аўтарам якіх быў Бог, адрасатам жа – чалавек. Прайшлі вякі, але для сучасных людзей яны гучаць яшчэ больш актуальна: “Хто ты, чалавек? (...) Да якіх зверстваў ты быў здольны? Што прымусіла цябе так нізка ўпасці? (...) Хто цябе заразіў ганарыстасцю гаспадара дабра і зла? Хто пераканаў цябе, што ты бог?”. “Ты не толькі катаваў і забіваў сваіх братоў, але паклаў іх у ахвяру для самога сябе, таму што абвясціў сябе богам”, - з горыччу прамовіў Пантыфік.


 

чытать далей
Святы Айцец: хрысціяне і юдэі пакліканы да дыялогу аб сваёй духоўнай сувязі

 Хрысціяне і юдэі могуць зрабіць вялікі ўнёсак на карысць міру, могуць разам сведчыць аб Божым плане адносна стварэння і супрацьстаяць любым формам антысемізма і дыскрымінацый, адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з двума Вярхоўнымі рабінамі Іерусаліма.

 

Звяртаючыся да прысутных, Папа нагадаў, што яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса меў сяброўскія адносіны і супрацоўнічаў з многімі вызнаўцамі юдаізму. Каталіцка-юдэйскі дыялог, звярнуў увагу ён, з’яўляецца плёнам ІІ Ватыканскага Сабора, але развіваецца дзякуючы канкрэтным асобам і ўстановам. У сувязі з гэтым, Францішак адзначыў важнасць супрацоўніцтва паміж Вярхоўным рабінатам Ізраіля і Камісіяй па рэлігійных адносінах з юдаізмам Апостальскай Сталіцы.

Гаворачы пра дыялог паміж хрысціянамі і юдэямі, Папа адзначыў, што гаворка ідзе не толькі пра адносіны на чалавечым узроўні, але пра пакліканне да глыбокага дыялогу аб духоўным значэнні сувязі, якая існуе паміж дзвюма рэлігіямі. “Гаворка ідзе пра сувязь, якая паходзіць звышыні”, - заўважыў Францішак.

Паводле Святога Айца, з каталіцкага боку існуе жаданне прызнаваць юдэйскія карані ўласнай веры. Ён пажадаў, каб і сярод юдэяў, асабліва маладых, расла зацікаўленасць знаёмствам з хрысціянствам. Папа перакананы, што ўзаемнае знаёмства з супольнай духоўнай спадчынай, адпаведная ацэнка агульнага і павага да таго, што адрознівае хрысціян і юдэяў, могуць стаць кіраўніцтвам для далейшага развіцця адносін паміж вызнаўцамі дзвюх рэлігій.


 

Трэці дзень апостальскага падарожжа ў Святую Зямлю папа Францішак пачаў з візіту на Храмавую гару ў Іерусаліме, дзе знаходзяцца мячэць Аль-Акса і мусульманская святыня Купал Скалы. Тут Пантыфік сустрэўся з Вялікім муфтыем Іерусаліма Мухамадам Ахмад Хусэйнам і іншымі мусульманскімі лідэрамі. У сваёй прамове да іх Папа адзначыў, што мэта яго пілігрымкі звязана з наведваннем месцаў зямнога жыцця Езуса Хрыста, і яна не была б поўнай без сустрэчы з асобамі і супольнасцямі, якія жывуць на гэтай зямлі, асабліва з вызнаўцамі ісламу.

Папа нагадаў што мусульман, хрысціян і юдэяў аб’ядноўвае пашана да асобы Абрагама. Ён стаў пілігрымам, пакінуўшы ўласную зямлю і ўласны дом, каб пачаць духоўнае падарожжа, да якога Бог яго клікаў. І гэта, на думку Францішка, павінна быць прыкладам для сучасных вернікаў. Нельга заставацца самадастатковымі, закрытымі і ўпэўненымі ва ўласных перакананнях. “Перад таямніцай Бога мы адчуваем, што павінны быць гатовымі выйсці за свае рамкі, паслухмяныя закліку, скіраванаму Богам, адкрытыя на будучыню, якую Ён хоча пабудаваць для нас”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца, Бог жадае, каб вернікі розных рэлігій былі сведкамі Яго дзейнасці ў свеце і для гэтага неабходна быць будаўнікамі міру і справядлівасці.


 

чытать далей

“І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях”, – гэтымі евангельскімі словамі Святы Айцец пачаў сваю гамілію падчас Эўхарыстыі на плошчы перад базылікай Божага Нараджэння ў Бэтлееме 25 мая 2014 г. Пантыфік нагадаў, што Дзіцятка Езус, народжанае ў Бэтлееме, было знакам, які Бог даў тым, хто чакаў збаўлення, і застаецца знакам Божай пяшчоты і прысутнасці ў свеце.

 

“Таксама і сёння, дзеці – гэта знак. Знак надзеі, знак жыцця, але таксама “дыягнастычны” знак, неабходны для разумення стану здароўя сям’і, грамадства, усяго свету. Калі дзеці прымаюцца, калі іх любяць, бароняць – тады і сям’я здаровая, грамадства развіваецца, а свет становіцца больш гуманным”, адзначыў Папа.


 

чытать далей
Святы Айцец маліўся ля сцяны, аддзяляючай Ізраіль ад Палестыны

На шляху ад прэзідэнцкага палаца на плошчу перад базылікай Божага Нараджэння, дзе адбывалася св. Імша 25 мая 2014 г., папа Францішак спыніўся ля высокай сцяны, якая аддзяляе Бэтлеем ад Ізраіля. Святы Айцец выйшаў з папамабіля, падышоў да сцяны і ізраільскай ахоўнай вышкі. У яго напрамку пабегла група палестынцаў са сцягамі у колерах Ватыкана і вялікім сцягам Палестыны. Папа маліўся моўчкі, потым прыхіліўся да сцяны ілбом і вярнуўся ў папамабіль.

Васьмімятровая сцяна, якая аддзяляе палестынцаў ад ізраільцян, увесь час расце. Гэта асабліва заўважальна ў Бэтлееме, горадзе цара Давіда і нараджэння Езуса Хрыста. Каб трапіць сюды, трэба пераадолець ізраільскія кантрольна-прапускныя пункты, часта чакаючы на працягу некалькіх гадзін. На сённяшні дзень узведзены 400 з запланаваных 700 км сцяны.


 

Пантыфік скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да прэзідэнтаў Палеcтыны і Ізраіля

Папа скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідэраў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў ён на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г.

 

Пантыфік адзначыў, што кожы, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - адзначыў Святы Айцец.


 

З адвагай і рашучасцю аднавіць імкненне да міру, заклікаў папа Францішак палестынскі і ізраільскі народы, а таксама іх палітычнае кіраўніцтва. Мір, на яго думку, можа стаць кропкай апоры для пераадолення і вырашэння праблем, і магчымасцю для ўраўнаважанага развіцця, якое стане прыкладам для іншых канфліктных тэрыторый. Святы Айцец звярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў палестынскіх уладаў і членаў дыпламатычнага корпусу, з якімі сустрэўся 25 мая 2014 г. у Бэтлееме.

 

Канфлікт на Блізкім Усходзе на працягу дзесяцігоддзяў наносіць шматлікія раны, заўважыў Папа. Нестабільная сітуацыя і непаразуменне паміж бакамі, на яго думку, прыводзяць да небяспекі, парушэння правоў, ізаляцыі і міграцыі цэлых супольнасцяў, пакутаў рознага кшталту. Зараз настаў час пакласці канец гэтай сітуацыі, якая становіцца ўсё больш і больш непрымальнай, адзначыў Святы Айцец і дадаў, што гэта неабходна зрабіць дзеля агульнага дабра.


 

чытать далей
Францішак прыбыў у Палестыну

Другі дзень апостальскага падарожжа папы Францішка ў Святую Зямлю пачаўся развітаннем з Іарданіяй і пералётам у суседнюю Палестыну. Каля 8.00 раніцы 25 мая 2014 г. Пантыфік прыбыў у Міжнародны аэрарорт Амана. Там адбылося яго развітанне з каралём Абдалой ІІ і прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны. Затым ватыканская дэлегацыя на трох верталётах ваенна-паветраных сіл Іарданіі накіравалася ў Бэтлеем – месца нараджэння Езуса Хрыста. Па прыбыцці на тэрыторыю Палестыны, Францішка сустрэў Прэзідэнт краіны Махмуд Абас. Цырымонія прывітання Пантыфіка адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Бэтлееме. Пасля яе Святы Айцец правёў кароткую сустрэчу з палестынскім лідэрам; у ёй таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў з Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.


 

Ватыканскі іерарх сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі

22 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча паміж сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Савіо Хонам Тай-Фаем і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

 

У ёй прыняў удзел таксма Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам у галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.


Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай прыбыў у Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў гэтым горадзе.


 

Падчас сустрэчы з эмігрантамі і інвалідамі ў Бэтаніі 24 мая 2014 г. вечарам Святы Айцец прызнаўся, што падчас пілігрымкі ў Святую Зямлю для яго вельмі важнай была сустрэча менавіта з гэтай групай асоб. Месца спаткання, узбярэжжа ракі Ярдан, дзе Езус атрымаў хрост, нагадвае аб вяртанні годнасці кожнаму чалавеку і яго пакліканні да збаўлення, звярнуў увагу Францішак. Хрыстус зрабіў гэта праз сваю пакору і ўвагу да чалавечых ранаў.

 

Такімі ранамі сучаснасці з’яўляюцца канфлікты на Блізкім Усходзе, у першую чаргу, у Сірыі, у выніку якіх мільёны людзей сталі бежанцамі, вялікую частку якіх прыняла Іарданія. Святы Айцец падзякаваў мясцовым уладам і народу за адкрытасць. Ён адзначыў падтрымку і салідарнасць з боку шматлікіх дабрачынных арганізацый, у тым ліку касцёльных.


 

чытать далей
Кардынал Дзяржсакратар наведае Польшчу

З 31 мая па 4 чэрвеня 2014 г. кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, будзе знаходзіцца з візатам у Польшчы. Падарожжа высокага ватыканскага іерарха будзе прымеркаваны да 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай краінай і пачатку фундаментальных змен ў грамадскім і дзяржаўным ладзе Польшчы. У рамках візіту пурпурат прыме ўдзел у адным з агульнапольскіх мерапрыемстваў падзякі Богу за кананізацыю св. Яна Паўла ІІ, якое пройдзе на Віланоўскіх палях пад Варшавай, выступіць перад членамі дыпламатычнага корпуса і касцёльнымі ўладамі з дакладам прысвечаным адносінам паміж Польшчай і Святым Пасадам, узначаліць Эўхарыстыю у варшаўскім архікатэдральным касцёле і ўдзеліць біскупскую сакру новаму Апостальскаму нунцыю ў Зімбабвэ кс. Марку Залеўскаму. Кардынал Дзяржсакратар, акрамя Варшавы наведае гарады Кракаў, Вадавіцы і Чэнстахова.


 

Пастырскае слова б-па Аляксандра Кашкевіча на Свята Уваскрасення Пана

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне! Як кожны год, Велі­кодныя святы напаў­няюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова пера­жываем най­важ­нейшую праўду хрыс­­ціян­скай ве­ры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрасенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.

Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, я жадаю ўсім Вам, дарагія Дыяцэзіяне, глыбокай веры. Няхай яе святло, дапамагае Вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на Вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у сакраментальнай ласцы і ў асобе іншага чалавека. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля. Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для Вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.

Жадаю ўсім бласлаў­лёных, поўных радасці і супакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!


 

АЛЕКСАНДР ЛУКАШЕНКО ПОЗДРАВИЛ ХРИСТИАН БЕЛАРУСИ СО СВЕТЛЫМ ХРИСТОВЫМ ВОСКРЕСЕНИЕМ

Дорогие соотечественники!

Со Светлым Христовым Воскресением!

Пасха Христова — не просто праздник, это суть христианства. Она воплощает в себе важнейшие человеческие добродетели — милосердие, взаимопонимание и всепрощение. Воскресение Христово символизирует победу правды и высоких нравственных идеалов, придает жизни непреходящий смысл, вселяет веру в будущее.

В прекрасные дни пасхальных торжеств пробуждается все вокруг, в сердцах людей царят радость и любовь, укрепляется желание вновь и вновь творить благие дела.

Глубоко символично, что в этом году Пасху встречают одновременно последователи всех христианских Церквей. Сегодня нам, как никогда ранее, необходимы единство духа и сплоченность. Только совместными усилиями всех граждан страны мы сможем сберечь согласие и мир на родной земле.

Пусть радость Пасхального праздника наполнит каждый дом, каждую семью светом, добром и надеждой. И пусть никакие испытания не разрушат наш внутренний духовный строй и внешний миропорядок.

Крепкого вам здоровья, благополучия и весеннего настроения.

Александр Лукашенко


 

Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту беларусцы

Падчас Пасхальнай Вігіліі, якая пачнецца ў 21.00 па беларускім часе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра папа Францішак удзеліць сакрамэнт хросту дзесяці асобам, у тым ліку беларусцы Юліі Дземянчук. Яна нарадзілася ў Магілёве ў 1974 г., але ўжо не працягу 18 гадоў жыве ў Італіі. У інтэрв'ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё яна падзялілася, што ў маленстве не атрымала знаёмства з верай, але заўсёды з павагай адносілася да веруючых людзей. Першым знакам да навяртання стала смерць Яна Паўла ІІ у 2005 г. “Усё пачалося ад яго. Гэта Ян Павел ІІ паставіў мяне на шлях”, - сказала яна. Гледзячы цырымонію пахавання Пантыфіка па тэлебачанні Юлія не магла стрымаць слёзаў і адчула патрэбу ў звароце да Бога. Натхненне для веры яна чэрпала з жыццёвых прыкладаў св. Францішка Асізскага і св. Кацярыны Сіенскай. Убачыўшы знакаміты абраз Езуса Міласэрнага яна яшчэ больш пераканалася ў любові Хрыста, які быў не толькі ўкрыжаваны за нас, але і выліў са свайго сэрца рэкі прабачэння і міласэрнасці. Затым былі некалькі пілігрымак у марыйныя санктуарыі, пасля чаго Юлія Дземянчук вырашыла прыняць сакрамэнт хросту.
 

Пад кіраўніцтвам пробашча адной з парафій у цэнтры Рыма яна прайшла больш чым 60 катэхетычных заняткаў. Падрыхтоўка трывала амаль 2 гады. Сёння яе кульмінацыяй стане хрост, які ўдзеліць сам Святы Айцец.

Іншыя катэхумены паходзяць з Італіі, Сенегалу, Лівана, Францыі і Вьетнаму. Самы малодшы з іх – італьянец. Ён мае 7 гадоў. А самы старэйшы – в’етнамец. Ён прыме хрост у 58 гадовым узросце. Традыцыя удзяленне хросту ў Пасхальную вігілію сягае сваімі каранямі яшчэ ў эпоху ранняга Касцёла. У першыя стагоддзі хрысціянства сакрамэнт хросту здзейсняўся толькі адзін раз у год – у Велікодную ноч.