НАВIНЫ

Эма, дай мне руку». Яна пачула гэтыя словы пасля таго, як некалькі гадзін ляжала на падлозе і безвынікова клікала на дапамогу. Праз хвіліну адчула, што яе хвароба адступае. 

Такое магло адбыцца з любым чалавекам. Дзень за днём з энергічнай, шчаслівай жанчыны Эма станавілася асобаю, цалкам залежнай ад іншых: прыкаваная да інваліднага крэсла, амаль паралізаваная, неверагодна пакручаная цярпеннем. На яе падалі і падалі новыя ўдары лёсу: развод, фінансавыя цяжкасці ... Аднак яна ніколі не сумнявалася, што яе цярпенні маюць глыбокі сэнс. І не верыла ўрачам, якія не давалі ёй ніякіх шанцаў на аздараўленне. 

З гісторыі хваробы: «Жанчына, якая мела няшчасны выпадак на працы і на працягу двух з паловай гадзін вісела галавой уніз, учапіўшыся левай нагой па шчыкалатку. Гэта прывяло да праблем з болем, які асабліва атакаваў яе вочы, зубы і сківіцу. Дыягнаставана хранічную рэфлекторную дыстрафію нервовай сістэмы. Сядзела сагнутай у інвалідным крэсле больш за 20 гадоў. Не пакідала свайго крэсла нават на час сну. Яе тулава было моцна скрыўлена, левая рука заціснутая ў кулак, толькі правая рука часткова актыўная. Мылася яна вільготнай губкай, паколькі струмень вады з душа наносіў ёй моцны боль. Яе стан не паляпшаўся нягледзячы на медыцынскую дапамогу. Ела высокакаларыйныя бялковыя растворы, бо не магла спажываць цвёрдай ежы. На Вігілію ў 1.00 ночы па прычыне зламанага кола інваліднай каляскі яна ўпала на падлогу ...» «Эма, дай мне руку». Яна пачула гэтыя словы пасля таго, як некалькі гадзін ляжала на падлозе і безвынікова клікала на дапамогу. Праз хвіліну адчула, што яе хвароба адступае. 

Такое магло адбыцца з любым чалавекам. Дзень за днём з энергічнай, шчаслівай жанчыны Эма станавілася асобаю, цалкам залежнай ад іншых: прыкаваная да інваліднага крэсла, амаль паралізаваная, неверагодна пакручаная цярпеннем. На яе падалі і падалі новыя ўдары лёсу: развод, фінансавыя цяжкасці ... Аднак яна ніколі не сумнявалася, што яе цярпенні маюць глыбокі сэнс. І не верыла ўрачам, якія не давалі ёй ніякіх шанцаў на аздараўленне. 

З гісторыі хваробы: «Жанчына, якая мела няшчасны выпадак на працы і на працягу двух з паловай гадзін вісела галавой уніз, учапіўшыся левай нагой па шчыкалатку. Гэта прывяло да праблем з болем, які асабліва атакаваў яе вочы, зубы і сківіцу. Дыягнаставана хранічную рэфлекторную дыстрафію нервовай сістэмы. Сядзела сагнутай у інвалідным крэсле больш за 20 гадоў. Не пакідала свайго крэсла нават на час сну. Яе тулава было моцна скрыўлена, левая рука заціснутая ў кулак, толькі правая рука часткова актыўная. Мылася яна вільготнай губкай, паколькі струмень вады з душа наносіў ёй моцны боль. Яе стан не паляпшаўся нягледзячы на медыцынскую дапамогу. Ела высокакаларыйныя бялковыя растворы, бо не магла спажываць цвёрдай ежы. На Вігілію ў 1.00 ночы па прычыне зламанага кола інваліднай каляскі яна ўпала на падлогу ...» 

чытать далей
Прашу прабачэння за тое, што прывяло да падзелаў паміж хрысціянамі

Папа Францішак папрасіў прабачэння за крокі Каталіцкага Касцёла, якія ўмацавалі падзел паміж хрысціянамі, і за раны, нанесеныя іншым хрысціянскім супольнасцям. Падчас агульнай аўдыенцыі 28 мая 2014 г. Пантыфік падзяліўся ўражаннямі ад апостальскага падарожжа на радзіму Хрыста, якое здзейсніў 24-26 мая 2014 г. У першую чаргу, ён нагадаў, што галоўная мэта гэтай пілігрымкі была звязана з адзначэннем 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж папам Паўлам VI і Патрыярхам Афінагорам. Гаворка ідзе пра першы візіт Рымскага Пантыфіка ў Святую Зямлю, які даў пачатак усім іншым папскім візітам за межы Італіі. “Гэты прароцкі жэст Біскупа Рыма стаў важным этапам у пакутным, але шматабяцальным шляху да адзінства паміж усімі хрысціянамі, на якім, з таго часу былі зроблены значныя крокі. Таму, мая сустрэча з Яго Святасцю Барталамеем І, умілаваным братам у Хрысце, стала кульмінацыяй гэтага візіту. Мы супольна маліліся пры магіле Езуса, а разам з намі былі праваслаўны Патрыярх Іерусаліма Тэафіл ІІІ і Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы Нурхан, а таксама архіепіскапы і епіскапы іншых Цэркваў і супольнасцяў, прадстаўнікі грамадзянскіх уладаў і многія вернікі”, - нагадаў Папа.

Францішак адзначыў, што ўдзельнікі малітвы ў базыліцы Гробу Пана адчулі заклік Хрыста да адзінства і вырашылі з рашучасцю крочыць у накірунку гэтай мэты. “У гэтым месцы, дзе загучала навіна аб уваскрасенні, мы адчулі ўсю горыч і боль падзелаў, якія працягваюць існаваць паміж вучнямі Хрыста (...); але, перш за ўсё, падчас гэтага набажэнства, напоўненага ўзаемным братэрствам, павагай і любоўю, мы адчулі моцны голас Уваскроскала Добрага Пастыра, які хоча сабраць усіх сваіх авечак у адзіны статак. Мы адчулі жаданне залячыць яшчэ адкрытыя раны і з настойлівасцю працягваць шлях да поўнага адзінства. Яшчэ раз, як рабілі мае папярэднікі, прашу прабачэння за тое, што мы зрабілі, каб адбыўся гэты падзел, і прашу Святога Духа дапамагчы залячыць раны, якія мы нанеслі братам”, - сказаў Пантыфік. 

Іншая мэта падарожжа папы Францішка на радзіму Езуса заключалася ў падтрымцы мірных ініцыятыў на Блізкім Усходзе. Ён нагадаў, што як пілігрым наведаў Іарданію, Палестыну і Ізраіль, несучы ў сэрцы вялікае спачуванне да сыноў гэтай зямлі, якія ўжо на працягу доўгага часу жывуць ва ўмовах вайны і “маюць права нарэшце ўбачыць дні міра”.

“Таму я заклікаў хрысціянскіх вернікаў, з адкрытым і паслухмяны сэрцам дазволіць Святому Духу “намасціць” сябе, каб станавіцца ўсё больш і больш здольнымі да жэстаў пакоры, братэрства і прымірэння. Святы Дух дазваляе рабіць гэтыя жэсты ў штодзённым жыцці адносна асоб розных культур і рэлігій, і, такім чынам, станавіцца стваральнікамі міру. Мір будуецца ўласнаручна – не існуе індустрыі міру. Ён будуецца штодзённа, уласнаручна, з сэрцам адкрытым на прыход дару Божага”, - падкрэсліў Папа. 

Францішак прызнаўся, што быў асабліва ўражаны дзейнасцю іарданскіх уладаў на карысць міру ў рэгіёне і дапамогі бежанцам. Ён нагадаў, што запрасіў у Ватыкан на супольную малітву за мір прэзідэнтаў Палестыны і Ізраіля. Асаблівым чынам Папа падкрэсліў дзейнасць хрысціянскіх супольнасцяў у Святой Зямлі, якія, працуючы ў адукацыйнай і медыцынскай сферах, спрыяюць паяднанню і прабачэнню, робячы ўнёсак у супольнае дабро грамадстваў рэгіёну.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак нагадаў, што падыходзіць да завяршэння май – месяц, традыцыйна прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Ён заклікаў моладзь пастаянна шукаць падтрымкі ў Маці Божай, хворых – углядаючыся ў Яе прыклад, несці свой штодзённы крыж, а маладых сужонкаў – імкнуцца, каб іх сем’і станавіліся хатнімі агменямі малітвы і ўзаемнага разумення.


 

Святы Айцец заклікаў не абмяжоўваць тэматыкі кастрычніцкага Сінода Біскупаў выключна да пытання прыняцця св. Камуніі католікамі, якія пасля разводу ўступілі ў новыя саюзы. Гэту тыму Папа закрануў падчас сустрэчы з журналістамі 26 мая 2014 г. у самалёце падчас вяртання са свайго падарожжа па Святой Зямлі. Ён нагадаў, што Сінод будзе прысвечаны сям’і ва ўсім багацці яе цяперашняй сітуацыі. Пантыфік адзначыў, што ўвядзенне, зробленае ў лютым падчас пасяджэння Калегіі кардыналаў кардыналам Вальтэрам Касперам мела пяць раздзелаў: чатыры з іх казалі пра станоўчы бок сям’і яе тэалагічныя асновы. Пяты – быў прысвечаны душпастырскаму пытанню сепарацыі і несапраўднасці сужэнства. У гэта ўваходзіць таксама пытанне аб св. Камуніі для разведзеных, якія жывуць у іншых, несакрамэнтальных саюзах. Папа не хаваў свайго нежадання звесці Сіноду толькі да гэтай праблемы і да рашэння гэтага пытання казуістычна: ці можна ўдзяляць св. Камунію ці не? Ён адзначыў, што ў Касцёле ёсць глыбокае ўсведамленне таго, што крызіс сям’і носіць глабальны характар ​, што маладыя людзі не хочуць заключаць сакрамэнт сужэнства, жывуць разам без яго. Францішак адзначыў складанасці душпастырскай апекі сем’яў і неабходнасць вывучэння кожнага выпадку індывідуальна.


 

чытать далей

Падчас размовы з журналістамі на борце самалёта на зваротным шляху са Святой Зямлі 26 мая 2014 г. Пантыфік адказаў на пытанні, якія мелі палітычны кантэкст. Францішак падкрэсліў, што ініцыяваная ім сустрэча ў Ватыкане паміж прэзідэнтамі Ізраіля і Палестыны будзе выключна малітоўнай. Гэта не нейкія перамовы, удакладніў ён. “Мы сустрэнемся толькі для таго, каб маліцца. Я думаю, што малітва будзе важнай і карыснай. Пасля ўсе вернуцца дадому”, - сказаў Папа. Ён дадаў, што разам з ім на малітоўнай сустрэчы будуць прысутнічаць рабін і імам. Пантыфік асабіста папрасіў айца Пьербацісту Піцабала, францішканскага кусташа Святой Зямлі, заняцца арганізацыяй практычнага боку спаткання. Францішак прызнаўся, што ён хацеў арганізаваць гэту сустрэчу падчас сваёй пілігрымкі ў Святую Зямлю, але гэтаму перашкодзілі лагістычныя праблемы.


 

чытать далей

Пра магчымасць адстаўкі пыталі Францішка журналісты 26 мая 2014 г. у самалёце на зваротным шляху ў Рым пасля яго пілігрымкі ў Святую Зямлю, што праходзіла з 24 па 26 мая 2014 г. “Зраблю ўсё, што Пан Бог скажа мне зрабіць”, - адказаў Святы Айцец, дадаўшы, што Божую волю трэба шукаць у малітве. “Бэнэдыкт XVI ужо больш не меў сіл, і шчыра, як чалавек веры і сціпласці, прыняў такое рашэнне. Шэсцьдзесят гадоў таму не было нават біскупаў-пенсіянераў. Што будзе адбывацца з Папамі-пенсіянерамі? Мы павінны глядзець на Бэнэдыкта XVI як на інстытут – ён адчыніў дзверы для Пантыфікаў-пенсіянераў. Дзверы адчыненыя, але толькі Бог ведае, ці будуць іншыя, ці не”, - патлумачыў Святы Айцец. На яго думку, “Біскуп Рыма, які адчувае, што траціць сілы, павінен задаваць сабе тыя ж пытанні, што і Бэнэдыкт XVI”. Размова Пантыфіка з журналістамі была вельмі шчырай і адкрытай. Прагучалі розныя, часам вельмі вострыя, пытанні.

Супрацоўнікі СМІ запыталіся пра будучыню цэлібата ў Рыма-каталіцкім Касцёле. “Цэлібат – гэта не дагмат веры, але правіла жыцця”, - сказаў Францішак. Папа дадаў, што ён асабіста вельмі цэніць цэлібат і лічыць, што ён з’яўляецца “дарам для Касцёла”. Аднак, паколькі ён не з’яўляецца дагматам веры, “дзверы заўсёды адчыненыя”. Францішак нагадаў аб тым, што ў Каталіцкім Касцёле ёсць жанатыя святары – ва ўсходніх абрадах.


 

чытать далей


 

Святы Айцец абвясціў аб сваіх двух падарожжах у Азію

Папа Францішак абвясціў свае два бліжэйшыя замежныя падарожжы. Абодва завядуць яго ў Азію. Выступаючы перад журналістамі на борце самалёта падчас зваротнага шляху з Ізраіля ў Рым, Святы Айцец прызнаўся, што ў дадатак да ўжо абвешчанага візіту ў Паўднёвую Карэю, у жніўні 2014 г., запланавана яго двухдзённая паездка ў Шры-Ланку і на Філіпіны. Яна пройдзе ў студзені 2015 г. года. На Філіпінах Папа наведае раёны, пацярпелыя ад тайфуна Хаян, які прайшоў праз краіну ў пачатку лістапада 2013 г. і забраў больш за 5 тыс. жыццяў. Гэта быў самы моцны ў гісторыі метэаралогіі цыклон, які калі-небудзь прыходзіў на мацярык. Аб тым, што Пантыфік можа наведаць раёны, пацярпелыя ад тайфуна, гаварыў у студзені 2014 г. Мітрапаліт Пала арцыбіскуп Джон Ду пасля сустрэчы з старшынёй Папскай рады „Cor Unum”, кардыналам Раберам Сара, які знаходзіўся з візітам на Філіпінах.

У сваю чаргу, візіт Папы ў Шры-Ланку будзе спрыяць нацыянальнаму прымірэнню пасля збройнага канфлікту паміж таміламі і сінгаламі, які працягваўся з 1983 па 2009 гг.. Таксама мясцовы Касцёл мае надзею на кананізацыю бл. Джозэфа Ваза, які быў беатыфікаваны св. Янам Паўлам II падчас яго візіту ў Шры-Ланку ў 1995 г.


 

 Тут нарадзіўся Касцёл і адсюль выйшаў, з падзеленым хлебам у руках, з ранамі Езуса перад вачыма, і Духам любові ў сэрцы, адзначыў папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 26 мая 2014 г. у месцы Апошняй Вячэры. У сувязі з тым, што памяшканне Вячэрніка невялікае, св. Імша прайшла ў невялікім коле. Разам з Пантыфікам літургію цэлебравалі ардынарыі Святой Зямлі.

 

Менавіта у гэтым месцы, нагадаў Папа, уваскрослы Хрыстус удыхнуў у вучняў Святога Духа, каб Яго сілай пераманялі аблічча зямлі. Касцёл захоўвае памяць пра ўсё, што адбылося тады, адзначыў ён і дадаў, што Дух Суцяшыцель нагадвае кожнае слова, кожны жэст і адкрывае іх сэнс. Вячэрнік, на думку Святога Айца, нагадвае пра важнасць служэння, таму што тут Езус абмыў ногі апосталам; пра самаахвяраванне, бо менавіта тут была ўстаноўлена Эўхарыстыя; пра сяброўства, таму што Пан учыніў людзей сваімі сябрамі; пра развітанне з Настаўнікам і абяцанне прабывання сярод Яго сяброў. Адначасова, Вячэрнік нагадавае пра подласць і здраду. Кожны можа здрадзіць Хрыста сваімі грахамі, высакамернасцю і асуджэннем бліжніх, лічыць Папа.


 

чытать далей

Папа Францішак падзякаваў Прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу за яго намаганні на карысць міру. 26 мая 2014 г. Пантыфік наведаў Прэзідэнцкі палац у Іерусаліме. Тут разам з ізраільскім лідэрам ён пасадзіў аліўнае дрэва – сімвал міру. Звяртаючыся да сабраных, Папа адзначыў важнасць Іерусаліма для вызнаўцаў трох монатэістычных рэлігій – юдаізма, хрысціянства і іслама.

 

Мясцовыя святыні не павінны стаць музеямі або помнікамі для турыстаў, але месцамі, дзе супольнасці могуць жыць сваёй верай, культурай і дабрачыннасцю, адзначыў Папа. Францішак заклікаў захаваць іх сакральнасць, клапоцячыся такім чынам не толькі пра мінулае, але і пра людзей, якія наведваюць гэтыя святыя месцы, пра турыстаў, пілігрымаў і мясцовых жыхароў, якія павінны мець магчымасць свабоднага ўваходу ў іх і ўдзелу ў набажэнствах. Папа нагадаў пра тое, што і юдэі, і хрысціяне, і мусульмане шануюць годнасць чалавечай асобы, вераць, што чалавек створаны Богам і прызначаны для вечнага жыцця. У сувязі з гэтым, Францішак заклікаў змагацца з насіллем і тэрарызмам, дыскрымінацыяй на расавай ці рэлігійнай глебе, імкненнем навязаць свой пункт гледжання іншым, антысемізмам, неталерантнасцю ў адносінах да людзей і зневажаннем культавых месцаў.


 

чытать далей

 Словы з трэцяга раздзелу Кнігі Быцця: “Дзе ты, Адаме”, сталі лейтматывам прамовы-разважання Святога Айца ў іерусалімскім мемарыяле Халакоста “Яд ва-Шэм”, які Пантыфік наведаў пасля сустрэчы з вялікім муфтыем. Ён падкрэсліў разбуральную рэчаіснасць звернутага супраць чалавека зла, якое заўсёды знаходзіцца ў кантрасце з годнасцю чалавечай асобы, створанай Богам на яго вобраз і падабенства.

 

Для Папы, іерусалімскі мемарыял – гэта напамін пра тое, да чаго можа прывесці ідалапаклонства і адмова ад Бога. Разважанне Францішка ў вялікай частцы складалася з пытанняў, якія можна знайсці на старонках Старога Запавету, і аўтарам якіх быў Бог, адрасатам жа – чалавек. Прайшлі вякі, але для сучасных людзей яны гучаць яшчэ больш актуальна: “Хто ты, чалавек? (...) Да якіх зверстваў ты быў здольны? Што прымусіла цябе так нізка ўпасці? (...) Хто цябе заразіў ганарыстасцю гаспадара дабра і зла? Хто пераканаў цябе, што ты бог?”. “Ты не толькі катаваў і забіваў сваіх братоў, але паклаў іх у ахвяру для самога сябе, таму што абвясціў сябе богам”, - з горыччу прамовіў Пантыфік.


 

чытать далей
Святы Айцец: хрысціяне і юдэі пакліканы да дыялогу аб сваёй духоўнай сувязі

 Хрысціяне і юдэі могуць зрабіць вялікі ўнёсак на карысць міру, могуць разам сведчыць аб Божым плане адносна стварэння і супрацьстаяць любым формам антысемізма і дыскрымінацый, адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з двума Вярхоўнымі рабінамі Іерусаліма.

 

Звяртаючыся да прысутных, Папа нагадаў, што яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса меў сяброўскія адносіны і супрацоўнічаў з многімі вызнаўцамі юдаізму. Каталіцка-юдэйскі дыялог, звярнуў увагу ён, з’яўляецца плёнам ІІ Ватыканскага Сабора, але развіваецца дзякуючы канкрэтным асобам і ўстановам. У сувязі з гэтым, Францішак адзначыў важнасць супрацоўніцтва паміж Вярхоўным рабінатам Ізраіля і Камісіяй па рэлігійных адносінах з юдаізмам Апостальскай Сталіцы.

Гаворачы пра дыялог паміж хрысціянамі і юдэямі, Папа адзначыў, што гаворка ідзе не толькі пра адносіны на чалавечым узроўні, але пра пакліканне да глыбокага дыялогу аб духоўным значэнні сувязі, якая існуе паміж дзвюма рэлігіямі. “Гаворка ідзе пра сувязь, якая паходзіць звышыні”, - заўважыў Францішак.

Паводле Святога Айца, з каталіцкага боку існуе жаданне прызнаваць юдэйскія карані ўласнай веры. Ён пажадаў, каб і сярод юдэяў, асабліва маладых, расла зацікаўленасць знаёмствам з хрысціянствам. Папа перакананы, што ўзаемнае знаёмства з супольнай духоўнай спадчынай, адпаведная ацэнка агульнага і павага да таго, што адрознівае хрысціян і юдэяў, могуць стаць кіраўніцтвам для далейшага развіцця адносін паміж вызнаўцамі дзвюх рэлігій.


 

Трэці дзень апостальскага падарожжа ў Святую Зямлю папа Францішак пачаў з візіту на Храмавую гару ў Іерусаліме, дзе знаходзяцца мячэць Аль-Акса і мусульманская святыня Купал Скалы. Тут Пантыфік сустрэўся з Вялікім муфтыем Іерусаліма Мухамадам Ахмад Хусэйнам і іншымі мусульманскімі лідэрамі. У сваёй прамове да іх Папа адзначыў, што мэта яго пілігрымкі звязана з наведваннем месцаў зямнога жыцця Езуса Хрыста, і яна не была б поўнай без сустрэчы з асобамі і супольнасцямі, якія жывуць на гэтай зямлі, асабліва з вызнаўцамі ісламу.

Папа нагадаў што мусульман, хрысціян і юдэяў аб’ядноўвае пашана да асобы Абрагама. Ён стаў пілігрымам, пакінуўшы ўласную зямлю і ўласны дом, каб пачаць духоўнае падарожжа, да якога Бог яго клікаў. І гэта, на думку Францішка, павінна быць прыкладам для сучасных вернікаў. Нельга заставацца самадастатковымі, закрытымі і ўпэўненымі ва ўласных перакананнях. “Перад таямніцай Бога мы адчуваем, што павінны быць гатовымі выйсці за свае рамкі, паслухмяныя закліку, скіраванаму Богам, адкрытыя на будучыню, якую Ён хоча пабудаваць для нас”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца, Бог жадае, каб вернікі розных рэлігій былі сведкамі Яго дзейнасці ў свеце і для гэтага неабходна быць будаўнікамі міру і справядлівасці.


 

чытать далей

“І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях”, – гэтымі евангельскімі словамі Святы Айцец пачаў сваю гамілію падчас Эўхарыстыі на плошчы перад базылікай Божага Нараджэння ў Бэтлееме 25 мая 2014 г. Пантыфік нагадаў, што Дзіцятка Езус, народжанае ў Бэтлееме, было знакам, які Бог даў тым, хто чакаў збаўлення, і застаецца знакам Божай пяшчоты і прысутнасці ў свеце.

 

“Таксама і сёння, дзеці – гэта знак. Знак надзеі, знак жыцця, але таксама “дыягнастычны” знак, неабходны для разумення стану здароўя сям’і, грамадства, усяго свету. Калі дзеці прымаюцца, калі іх любяць, бароняць – тады і сям’я здаровая, грамадства развіваецца, а свет становіцца больш гуманным”, адзначыў Папа.


 

чытать далей
Святы Айцец маліўся ля сцяны, аддзяляючай Ізраіль ад Палестыны

На шляху ад прэзідэнцкага палаца на плошчу перад базылікай Божага Нараджэння, дзе адбывалася св. Імша 25 мая 2014 г., папа Францішак спыніўся ля высокай сцяны, якая аддзяляе Бэтлеем ад Ізраіля. Святы Айцец выйшаў з папамабіля, падышоў да сцяны і ізраільскай ахоўнай вышкі. У яго напрамку пабегла група палестынцаў са сцягамі у колерах Ватыкана і вялікім сцягам Палестыны. Папа маліўся моўчкі, потым прыхіліўся да сцяны ілбом і вярнуўся ў папамабіль.

Васьмімятровая сцяна, якая аддзяляе палестынцаў ад ізраільцян, увесь час расце. Гэта асабліва заўважальна ў Бэтлееме, горадзе цара Давіда і нараджэння Езуса Хрыста. Каб трапіць сюды, трэба пераадолець ізраільскія кантрольна-прапускныя пункты, часта чакаючы на працягу некалькіх гадзін. На сённяшні дзень узведзены 400 з запланаваных 700 км сцяны.


 

Пантыфік скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да прэзідэнтаў Палеcтыны і Ізраіля

Папа скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідэраў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў ён на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г.

 

Пантыфік адзначыў, што кожы, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - адзначыў Святы Айцец.