НАВIНЫ

Гісторыя
 

  На пераломе ХІІ – ХІІІ стагоддзяў на гары Кармэль у Палестыне ўзнікла новая супольнасць пустэльнікаў, якіх

пазней назвалі кармэлітамі. Яны вялі жыццё, поўнае малітвы і пакуты, па прыкладзе св. Іллі і называлі сябе Братамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

  У першай палове ХІІІ стагоддзя пераслед з боку мусульманаў прымусіў манахаў пакінуць Святую Зямлю і

перабрацца ў Еўропу. Новы лад жыцця, іншая культура, а таксама непрыняцце манахаў мясцовым духавенствам сталі прычынай крызісу, у якім апынуліся кармэліты. Тады генерал ордэна Сымон Сток, пабожны англійскі кармэліт, прасіў Марыю, каб захавала прысвечаны Ёй ордэн. Паводле традыцыі, Маці Божая з’явілася яму ноччу з 15 на 16 ліпеня 1251 года і, паказаўшы шкаплер, які быў верхняй часткай манаскага габіта, учыніла яго знакам сваёй асаблівай матчынай апекі: “Гэта будзе прывілея для цябе і для ўсіх кармэлітаў: хто ў ім памрэ, не спазнае агню пякельнага”. Праз семдзесят гадоў пасля гэтай падзеі папа Ян ХХІІ у гэтак званай суботняй буле ад 3 сакавіка 1322 года да ранейшых прывілеяў (захаванне ад агню пякельнага, асаблівая апека ў небяспецы душы і цела) дадаў яшчэ суботнюю прывілею, якая датычыць абяцання Маці Божай, што ў першую суботу пасля смерці выбавіць з чысца таго, хто пабожна насіў шкаплер. Сёння Касцёл таксама памятае і развівае гэтую пабожнасць. У 1950 годзе, з нагоды 700-годдзя аб’яўлення Марыі Сымону Стоку, папа Пій ХІІ скіраваў да генеральных настаяцеляў абодвух кармэліцкіх ордэнаў спецыяльны ліст, у якім нагадаў пра суботнюю прывілею. Папа Ян ХХІІІ назваў суботнюю прывілею “вельмі каштоўнай для пабожнасці вернікаў”. Папа Ян Павел ІІ між іншым сказаў: “У шкаплернай духоўнасці ёсць вельмі моцны і глыбока ўкаранёны хрыстацэнтрычны і Марыйны парастак: ісці за Хрыстом, наследуючы Марыю! Гэтая духоўнасць мае свой бачны знак – шкаплер, які нашу ўжо даўно. Я застаўся верны шкаплеру, ён з’яўляецца маёй сілай. Дзень Маці Божай Шкаплернай для мяне вельмі дарагі”.

Духоўнасць

 

  Шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла, роляй якіх заключаецца ў асвячэнні розных жыццёвых

акалічнасцяў чалавека, падрыхтоўка вернікаў да прыняцця асвячальнай ласкі. Праз шкаплер Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, нашай Каралевы, Сястры і Маці. Уводзіць нас у рэчаіснасць духоўнага мацярынства Марыі, якая пад Крыжам атрымала ад Хрыста заданне клапаціцца пра кожнага чалавека (пар. Ян 19, 26). Адказваючы на просьбу Сына, Яна ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. Як у Бэтлеемскай гроце Яна клапацілася пра нованароджанага Езуса, спавіваючы ў пялёнкі, каб сагрэць Яго, так і сёння хоча духоўна ахінуць нас, сваіх дзяцей. Марыя вучыць нас наследаванню Езуса. Шкаплер жа азначае нашую гатоўнасць стаць падобнымі да Яе Сына.

  Кожны, хто надзявае святы шкаплер, далучаецца да марыйнай пабожнасці Кармэлю: мае ўдзел ва ўсіх духоўных

плёнах малітвы і жыцця кармэліцкай сям’і і ўсю спадчыну Кармэлю можа лічыць сваёй. Кожны, хто “аздоблены” шатай Марыі, запрошаны штодзённа ствараць кармэліцкую духоўнасць. Ідэал Кармэлю – верная малітва, сузіранне Бога, свабода і, вынікаючае з яе, служэнне братам па прыкладзе Марыі. Гэтыя заданні можна рэалізаваць рознымі спосабамі, згодна са станам свайго жыцця. Вяршыняй кармэліцкага ідэалу з’яўляецца гатоўнасць ісці разам з Марыяй, а таксама з сёстрамі і братамі да Бога, які з’яўляецца Любоўю.

Абяцанні

чытать далей

Марыя — прыклад пакоры, любові і дабрыні для кожнага з нас. Менавіта да Яе ў самы яскравы вясновы месяц мы ўзносім свае малітвы, каб праз Яе заступніцтва атрымаць у Бога патрэбныя дары і ласкі.  

Адкуль пайшло маёвае набажэнства?

Гісторыя маёвых набажэнстваў пачалася яшчэ ў далёкім V стагоддзі. Тады ў Егіпце хрысціяне копты збіраліся ў маі на працягу ўсяго месяца і спявалі песні ў гонар Марыі. 

На Захадзе ж яшчэ ў І стагоддзі ў некаторых мясцовасцях май лічыўся месяцам Марыі. І паступова ўзнікла прапанова прысвяціць гэты месяц Божай Маці.

Напрыклад, іспанскі кароль Альфонс Х (памёр у 1284 г.) не толькі сам удзельнічаў у маёвых набажэнствах, але і заахвочваў да гэтага ўсіх сваіх падданых.

Упершыню май назвалі месяцам Марыі ў 1549 годзе ў Германіі. Тады была выдадзена кніга «Май духоўны». А ў пачатку ХІХ стагоддзя Папа Пій VII выдаў булу, якой дазволіў практыкаваць маёвыя набажэнствы. 

 

Гэтую малітоўную практыку Папа заахвоціў праводзіць з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля афіцыйнага адабрэння Святым Пасадам маёвае набажэнства пачало шырока распаўсюджвацца ў Касцёле. 

 

Паступова з’явіўся звычай праводзіць набажэнствы каля прыдарожных каплічак, бо не ўсе вернікі маглі даязджаць да касцёла. 

 

Айцы езуіты паступова распаўсюдзілі маёвыя набажэнствы па ўсёй Італіі, а таксама на тэрыторыі Францыі. Папа Пій VII устанавіў спецыяльны адпуст, звязаны з набажэнствам. А ў 1859 годзе благаслаўлёны Пій ІХ зацвердзіў канчаткова форму маёвага набажэнства, якое ўключае Ларэтанскую літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, навучанне святара і благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. 

 

Ужо да канца ХІХ ст. маёвае набажэнства распаўсюдзілася практычна па ўсім свеце. На нашы землі яго прынеслі таксама айцы езуіты. 

чытать далей

27 красавіка ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымала больш за 130 чалавек.

Канфірмацыя з’яўляецца сакрамэнтам, у якім Святы Дух удзяляецца ахрышчанаму чалавеку як дар, які дазваляе больш дасканала яднацца з Касцёлам, умацоўвае і абавязвае да таго, каб чалавек, які прымае сакрамэнт, словам і ўчынкам быў сведкам Хрыста, пашыраючы веру і баронячы яе.

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч адзначыў, што чалавек, які ў сакрамэнце канфірмацыі прымае дар Святога Духа, становіцца моцным хрысціянінам, «тым, хто шукае супакою пры любых умовах».

Святар зазначыў, што, прымаючы дар Святога Духа, кожны чалавек атрымлівае таксама канкрэтнае заданне «трываць у Хрыстовай любові і захоўваць Яго навуку».

«Трэба любіць Бога без увагі на тое, радасці ў жыцці чалавека ці смуткі, вядзе дарога ў яго жыцці ўгару ці з горкі. Трэба любіць людзей без уліку таго, любяць яны мяне ці ненавідзяць, шануюць мяне ці раўнадушна праходзяць міма», — сказаў кс. Юрый Марціновіч.

чытать далей

26 красавіка парафія Маці Божай Фацімскай у Дуброўне (Віцебская дыяцэзія) перажывала падвойнае свята: падчас кананічнай візітацыі парафіі Віцебскі ардынарый здзейсніў асвячэнне муроў касцёла. 

 

Перад гэтым біскуп Віцебскі ўсклаў вянок ў мемарыяльным комплексе «Рыленкі», дзе знайшлі свой апошні прытулак воіны, якія загінулі падчас вызвалення Дуброўна у 1944 годзе.

Пачаткі

Дождж шчодра палівае рознакаляровыыя сцяжкі, якімі ўпрыгожана тэрыторыя вакол касцёла. Але, нягледзячы на дождж і шэрае неба, настрой у парафіян узнёслы. І ў гэты святочны дзень яны з гонарам успамінаюць пачаткі адраджэння сваёй  парафіі.

 

Леакадзія Арлова жыве тут ужо 40 гадоў — у 1975 г. яна прыехала сюды па размеркаванні з Гродзеншчыны. У параўнанні з захадам тут была проста «духоўная пустыня» — апошнія парасткі веры былі жорстка вынішчаныя яшчэ перад вайной.

Таму для соцень тых, хто прыбыў на сталае жыхарства ва ўсходнія раёны Беларусі гэта было і пэўнае «развітанне» з Касцёлам — хіба раз на год, наведваючы родны мясціны, людзі мелі магчымасць прыйсці на Імшу ў касцёл, а нехта ў такіх умовах  і ўвогуле пра яго забываўся.

 

Больш падрабязна пра гісторыю парафіі чытайце тут»

 

Леакадзія прыгадвае, як у 1990-ыя гг., шукаючы духонай апоры, яна знайшла касцёл у Оршы, ездзячы на Імшу за 18 кіламетраў. А затым айцец Яраслаў Хыбза МІС, які на той час служыў у Оршы, папрасіў яе адшукаць католікаў у Дуброўне. Вось так і сабралася ў Дуброўне разам група каталікоў.  

Першапачаткова новаствораная супольнасць збіралася на Імшу ў кватэры спадарыні Леакадзіі, таксама у Пятра Жыха. Пасля вяртання ў Дуброўна праз шмат гадоў супольнасці бернардынцаў, калі ў 2001 г. сюды прыехалі на службу айцец Сабін Яцэк Тлок OFM і Адам Наталіс Фалькус OFM, для парафіяльнай супольнасці была набыта хата ў мікрараёне Бярозкі.

чытать далей

26 красавіка, у 30-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша ў інтэнцыі ахвяр ЧАЭС. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У сваёй гаміліі іерарх нагадаў пра небяспеку, якую нясе атам незалежна ад таго, ваенны ён ці «мірны».

«Сам факт катастрофы нагадвае пра тое, што атам застаецца небяспечным, i таму патрэбна ўдасканаленне атамных тэхналогій, бо пры ўсё ўзрастаючым патрабаванні энергіі нялёгка абысціся без атамных электрастанцый», — адзначыў Мітрапаліт.

«Праз 30 гадоў многія забываюцца пра ЧАЭС, але не Касцёл»

Праводзячы паралелі паміж АЭС у Чарнобылі і Фукусіме, арцыпастыр адзначыў, што прычынай Фукусiмскай катастрофы стала імкненне людзей атрымаць прыбытак любым коштам:

«Тэрмін дзеяння Фукусiмскай станцыі быў 40 гадоў, але камісія працягнула час яе эксплуатацыі яшчэ на 10 гадоў, i ў выніку магутнага цунамі здарылася аварыя. Але станцыя не была закрыта i ацалелыя рэактары працягваюць працаваць...»
Тэкст гаміліі цалкам можна прачытаць тут››

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што сённяшняя Імша адпраўляецца ў інтэнцыі ахвяр і ўсіх, хто пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС, у тым ліку ліквідатараў:

«З часу Чарнобыльскай катастрофы прайшло 30 гадоў і свет, у якім шмат новых небяспечных выклікаў, пакрысе забываецца аб ёй. Але Касцёл не забываецца», — зазначыў іерарх.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што сённяшняя Імша адпраўляецца ў інтэнцыі ахвяр і ўсіх, хто пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС, у тым ліку ліквідатараў:

«З часу Чарнобыльскай катастрофы прайшло 30 гадоў і свет, у якім шмат новых небяспечных выклікаў, пакрысе забываецца аб ёй. Але Касцёл не забываецца», — зазначыў іерарх.

чытать далей
Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

23 красавіка ў Паставах біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы крыж на пляцы, дзе будзе ўзведзена святыня Езуса Міласэрнага. Ва ўрачыстай падзеі прынялі ўдзел жыхары Паставаў і духавенства.

Звяртаючыся да прысутных, біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што будаўніцтва новай святыні вельмі патрэбна, таму што яна будзе месцам сустрэчы людзей з Богам.

У кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці, які перажывае зараз Касцёл, пастаянна нагадваючы людзям пра дзеянне Бога, багатага міласэрнасцю і ласкай, новая святыня атрымае тытул Езуса Міласэрнага.

Біскуп заахвоціў удзельнікаў урачыстай падзеі маліцца аб паўстанні новай святыні ў Паставах, бо для яе ўзвядзення патрэбна здзейсніць велізарную працу. Зараз у Паставах існуе адна каталіцкая святыня Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, дзе з 1994 г. служаць ксяндзы сэрцане.

Аб сваім рашэнні стварыць у Паставах новую парафію і пабудаваць новую святыню біскуп Віцебскі Алег Буткевіч паведаміў вернікам 16 сакавіка 2014 г. падчас святой Імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага.

Прыкладна палова дарослых, якія атрымліваюць хрост у Вене, — былыя мусульмане

Расце колькасць мусульман, якія пераходзяць у хрысціянства ў Аўстрыі, сведчаць даныя, якія былі сабраны журналістамі.

Чалавек у чорных акулярах просіць не называць яго імя па пашпарце. «Можаце называць мяне Крыстофам. Гэта маё хрысціянскае імя», — кажа ён.

Ад пяці да дзесяці чалавек у тыдзень звяртаюцца ў Венскую архідыяцэзію з просьбай аб атрыманні сакрамэнту хросту.

За пачатак 2016 года больш за 80 чалавек былі падрыхтаваны да хрышчэння, прычым каля паловы з іх былі мусульманамі, паведаміла прадстаўніца Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аўстрыі Фрэдэрыка Досталь.

Пры гэтым падрыхтоўка дарослага да хросту працягваецца каля года — такім чынам, вынікі павелічэння колькасці мусульманскіх бежанцаў у Заходняй Еўропе ў 2015-2016 гадах будуць заўважныя толькі праз некалькі месяцаў.

У той жа час мусульмане, якія хочуць стаць хрысціянамі, стараюцца хавацца ад публічнасці — ім і іх родным пагражае помста з боку некаторых былых адзінаверцаў нават у хрысціянскіх еўрапейскіх краінах.

«Хрысціянства — гэта сапраўдная рэлігія. Я абраў свой шлях», — кажа Крыстоф.

Аляксандр Гелагаеў

«Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.

Стаць семінарыстам на ўікэнд — гэта значыць пражыць адзін або некалькі дзён так, як жывуць семінарысты, акунуцца ў паўсядзённае жыццё духоўнай установы, якая рыхтуе будучых святароў. Гэта магчымасць пражыць дзень ад пачатку і да канца па семінарыйным раскладзе, як перажывае яго кожны навучэнец семінарыі: з 6.00 да 22.30 — з малітвай і спортам, вучобай і працай, духоўна і фізічна.

Гэта нагода на ўласным вопыце даведацца, як ісці шляхам кандыдата да святарства, акунуцца ў семінарыйную штодзённасць, адчуць рытм жыцця юнакоў, якія жадаюць быць апосталамі Хрыста, рыхтуюцца без рэшты прысвяціць сябе ратаванню людскіх душ, ідучы шляхам святарскага паклікання.

«Стань семінарыстам на ўікэнд» — адна з альтэрнатыў вядомых многім рэкалекцый па распазнанні паклікання. Ідэя праводзіць падобныя моладзевыя акцыі ў духоўных семінарыях свету скіравана на тое, каб хлопцы, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, маглі бліжэй пазнаць жыццё семінарыста, сустрэцца з выхаваўцамі і выкладчыкамі духоўнай установы, непасрэдна з імі паразмаўляць і памаліцца. 

чытать далей

Усе збаўленыя разам ствараюць Валадарства Езуса Хрыста. Паміж усімі гэтымі грамадзянамі, ці то яны ўжо шчасліва дасягнулі мэты, ці то яшчэ змагаюцца на зямлі, ці расплачваюцца ў месцы ачышчэння, існуе жывая сувязь, узаемны абмен. Добрыя плёны і пакуты, заслугі і адплаты — словам, усё плёны ласкі — з’яўляюцца агульным дабром, з якога ўсе атрымліваюць і ў якое ўсе робяць унёсак. Менавіта цэлебрацыя Імшы нагадвае нам пра шчасце і годнасць прыналежнасці да такой слаўнай супольнасці, пра тое, што мы “суграмадзяне святым і свае для Бога” (Эф. 2:19). Бо, калі святар пахадайнічаў за ваюючы Касцёл і яго членаў, ён імкнецца дадаць большую вагу і эфектыўнасць сваім малітвам, заклікаючы святых. Зрок яго розуму скіраваны ў бок Нябеснага Ерузалема. Шчасліва усведамляючы гэтыя ўзаемаадносіны і блізкую сувязь, ён радуецца з праслаўленымі святымі, адзначае іх памяць, як бы запрашаючы іх, як “каралёў і святароў” (Ап. 5:10), скласці Ахвяру разам з намі і сваім магутным заступніцтвам і шматлікімі заслугамі падтрымаць нашую слабую малітву, каб праз моц іх дапамогі мы дасведчылі Божую дапамогу і абарону ва ўсіх сітуацыях і патрэбах (ut in omnibus protectionis tuae muniamur auxilio). Таму ў той час, як Касцёл “прыступае да Езуса, Пасрэдніка Новага Запавету, і да Крыві акраплення”, гэта значыць, да Ахвяры Алтара, ён таксама прыступае “да Касцёла першародных, запісаных на нябёсах, і да душаў праведнікаў, якія дасягнулі дасканаласці” (Габр 12:22-24), каб усе яго дзеці з’ядналіся ў Божай справе і супольна з Агульным Галавою, Езусам Хрыстом, складалі ахвяру і былі ахвяраваныя.

чытать далей

Першая беларуская дзяржава — Полацкае княства — стала хрысціянскай раней за сваіх паўднёвых і ўсходніх суседзяў дзякуючы працы місіянера Торвальда Вандроўніка, піша беларускі гісторык, спецыяліст па беларуска-скандынаўскіх сувязях Андрэй Катлярчук.

Яшчэ ў 1992 годзе мінскі гісторык Сяргей Тарасаў заўважыў супярэчнасць паміж афіцыйнай канцэпцыяй хросту Беларусі з Кіева каля 988 года і фактамі моцных сувязяў тагачаснага Полацка і Турава са Скандынавіяй.

Наш герой — вікінг Торвальд, сын Кодрана, па мянушцы Вандроўнік (Thorvald Kodransson) — нарадзіўся каля 950 года на поўначы Ісландыі побач з затокай Скага (Skagafjоrd) у найбольш вулканічнай зоне краіны. Ягоны жыццяпіс «Апавяданне пра Торвальда Вандроўніка» захаваўся ў тэкстах трох ісландскіх сагаў: «Сага пра Улава Трыгвасона», «Флатэйр кніга» і «Сага пра Хрост». Інфармацыю пра Торвальда змяшчаюць таксама розныя еўрапейскія кронікі, што дае ўсе падставы лічыць яго рэальнай гістарычнай асобай.

У маладосці Торвальд служыў памочнікам дацкага караля Свэна па мянушцы «Вілабароды». Заўважым, што кароль Даніі (960-1014) і Англіі (1013-1014) Свэн часта бываў на славянскіх землях усходняй Балтыкі. Ягонай жонкай была дачка польскага караля Мешкі I.

чытать далей
Біблія перакладзена на 563 мовы свету

Біблія ў поўным складзе цяпер даступная на 563 мовах, у той час як у 2014 гэтая лічба складала 542. Пра гэта паведаміла Нямецкае біблійнае таварыства са спасылкай на статыстычныя даныя Міжнароднага біблійнага таварыства ў Лондане.

Паводле інфармацыі, у мінулым годзе члены Таварыства прымалі ўдзел у 50 перакладах.

Толькі Новы Запавет сёння перакладзены на 1334 мовы (у 2014 годзе — на 1324). У адрозненне ад гэтага, асобныя часткі Бібліі перакладзены на 1038 моў свету (у 2014 г. — на 1020). Такім чынам, на 2935 мовах даступная як мінімум адна з кніг Бібліі (у 2014 г. — на 2886).

Мовазнаўцы лічаць, што сёння ў свеце налічваецца каля 6 900 жывых моў. Сярод першых перакладаў Бібліі былі пераклады на мову сідама — мову, якую выкарыстоўваюць народы паўднёва-заходняй часткі Эфіопіі.

Біблійнае таварыства адзначыла таксама прагрэс у вывучэнні Бібліі для сляпых, слабавідушчых і глухіх. Поўны пераклад Бібліі на мове Брайля ў цяперашні час дасяжны ў сінгалі, адной з двух афіцыйных моў у Шры-Ланцы.

Гэта 44-ы па ліку поўны пераклад пісьмом Брайля. У цэлым на сёння біблійныя таварыствы па ўсім свеце працуюць над больш чым 400 перакладамі Святога Пісання.

Міжнароднае біблійнае таварыства аб'ядноўвае 148 нацыянальных асацыяцый з больш чым 200 краін.

Паводле Deon.pl,

Такога тут не было з 1945 году.

Касцёл Святога Барталамея ў Вільні перадалі беларускай грамадзе яшчэ ў 1997 годзе. Але толькі з 13 сакавіка 2016 году тут пачалі адпраўляць Імшу выключна на беларускай мове. “Свабода” наведала чарговую Імшу, якую праводзіць беларускамоўны паляк айцец Арыюш Малыска.

Мы стаялі ля брамы, маліліся, каб нам далі гэты касцёл

vilnia_2

Касцёл у Зарэччы існуе з 1644 года. Апошні раз перабудоўваўся ў 1824 годзе

чытать далей
Сёння ў каталікоў — Звеставанне

Добрую вестку прынёс у гэты дзень арханёл Габрыэль Панне Марыі: у яе народзіцца дзіцятка Езус, Збаўца гэтага свету ад грахоў. Божы пасланнік паведаміў Прасвятой Дзеве, што зачацце яе бязгрэшнае, ад Святога Духа. Так сцвярджае біблейскае паданне. Роўна праз дзевяць месяцаў пасля 25 сакавіка — 25 снежня сапраўды народзіцца Месія, Сын Божы. Гэтыя даты — найважнейшыя ў каталіцкім календары.

Паводле старажытных вераванняў, сёння яшчэ і дзень стварэння свету, які калісьці супадаў з днём вясновага раўнадзенства — 20 сакавіка. Беларусы ж адзначаюць у гэты час яшчэ адно свята — Гуканне вясны.

Паводле даўніх звычаяў, трэба выпускаць з клетак птушак, якія прыспешаць прыход цёплай пары. На Дабравешчанне, вераць людзі, буслы мусяць вярнуцца на радзіму з паўднёвых краёў. Калі гэтага не здарыцца — чакайце да 7 красавіка, тады Благавешчанне будуць адзначаць праваслаўныя хрысціяне. Як кажа народная прымаўка, да Благавешчання зіму не лай і сані трымай. Дарэчы, сіноптыкі сёлета цалкам пацвярджаюць гэтую мудрасць: толькі ў пачатку наступнага месяца сонца поўнасцю пераможа снег.

Другая Велікодная нядзеля. Нядзеля Божай Міласэрнасці

Першая нядзеля пасля Вялікадня называецца нядзеляй Божай Міласэрнасці. Устанавіў гэтае свята сам Езус, калі аб’явіўся св. Фаўстыне Кавальскай. Свята Божай Міласэрнасці прыпадае на актаву Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Вялікадня.

 

Гісторыя свята

 

22 лютага 1931 года Езус аб’явіўся сястры Фаўстыне Кавальскай у кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку. Ён паведаміў манахіні, што жадае ўстанавіць у Касцёле свята Божай Міласэрнасці. 

Як вядома, святая з Польшчы перажыла 23 містычныя аб’яўленні і запісала пра іх у сваім «Дзённіку», які вяла па просьбе Езуса і спаведнікоў. У дзённіку манахіня распавядае пра цярпенні, якія перажывала, пра свой містычны стан і аб’яўленні Езуса. 

Акрамя ўстанаўлення свята Божай Міласэрнасці, падчас аб’яўленняў Хрыстус таксама прасіў св. Фаўстыну стварыць абраз «Езу, давяраю Табе», устанавіць Вяночак да Божай Міласэрнасці і Гадзіну Міласэрнасці (15.00 — гадзіна смерці Езуса на крыжы).

Да ўсяго гэтага — заснаваць новую супольнасць для абвяшчэння культу Божай Міласэрнасці ва ўсім свеце.

Усе просьбы Збаўцы былі выкананы, і зараз мы маем цэлы культ Божай Міласэрнасці

Спачатку свята адзначалася толькі ў Польшчы. У 1985 годзе кардынал Францішак Махарскі ўпісаў свята ў літургічны каляндар Кракаўскай дыяцэзіі. 

Потым свята стала адзначацца ў некаторых іншых дыяцэзіях. У 1995 годзе па просьбе епіскапату Польшчы Папа Рымскі Ян Павел II увёў гэтае свята ва ўсіх дыяцэзій Польшчы. 

А 30 красавіка, у дзень кананізацыі сястры Фаўстыны, Папа Ян Павел II пашырыў гэтае свята на ўвесь Касцёл.


Свята вялікай надзеі

 

Падчас аднаго з аб’яўленняў Езус сказаў сястры Фаўстыне: «Прагну, каб першая нядзеля па Вялікадні была святам Міласэрнасці» (Дз. 299), «Прагну, каб свята Міласэрнасці было паратункам і прытулкам для ўсіх душаў, і асабліва для бедных грэшнікаў. У гэты дзень адкрытыя глыбіні Маёй Міласэрнасці».

Згодна з абяцаннямі Езуса, кожны, хто напярэдадні свята або падчас яго прыступіць да сакрамэнту пакаяння, а ў дзень свята прыме святую Камунію, «атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў. У гэты дзень адкрыты ўсе Божыя каналы, па якіх сыходзяць ласкі» (Дз. 699).

За дзевяць дзён да свята распачынаецца Навэнна да Божай Міласэрнасці. Ад Вялікай пятніцы і да свята Божай Міласэрнасці вернікі кожны дзень моляцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці, просячы ў Бога прабачэння для сябе і ўсяго свету. 

«Свята Маёй Міласэрнасці выйшла знутры Мяне для суцяшэння ўсяго свету» (Дз. 1517), — сказаў Езус сястры Фаўстыне.

Урачыстасць вернікі павінны перажываць з чыстым сэрцам, у вялікім даверы Богу і міласэрнасці ў адносінах да бліжніх. Толькі ў такой паставе можна чакаць спаўнення абяцанняў Хрыста, якія звязаны з гэтай формай культу Божай Міласэрнасці. 

«Першая нядзеля па Вялікадні — гэта свята Міласэрнасці, але павінна быць і дзеянне. Я патрабую ўшанавання Маёй міласэрнасці праз урачыстае адзначэнне гэтага свята і праз ушанаванне намаляванага абраза» (Дз. 742).

Свята Божай Міласэрнасці — свята вялікай надзеі для кожнага, заснаванай на бязмежнай міласэрнасці Бога. І ў Год Божай Міласэрнасці яно набывае яшчэ больш асаблівы сэнс.

У сваіх аб’яўленнях Езус падкрэсліў, што ў дзень свята ўсе людзі, нават тыя, якія нядаўна прыйшлі да Бога, могуць атрымаць надзвычайныя ласкі Божай Міласэрнасці. У гэты дзень можна прасіць Бога аб усім, што не супярэчыць Яго волі, для сябе і сваіх родных і блізкіх. 

«Няхай не баіцца наблізіцца да Мяне ніводная душа, нават калі б яе грахі былі, як пурпур» (Дз. 699), — заклікаў Збаўца. Не будзем жа баяцца атрымаць гэтыя незвычайныя ласкі і даверымся бязмежнай міласэрнасці Бога.

Па матэрыялах інтэрнэт-старонак падрыхтавала Марына Валасар

Папа: наша дэкларацыя не палітычна-сацыялагічны дакумент Наша размова з Патрыярхам Кірылам – была размовай паміж братамі, сказаў папа Францішак у кароткім звароце да журналістаў, падчас пералёту з Кубы ў Мексіку 13 лютага 2016 г. У Гаване 12 лютага 2016 г. прайшла яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім. Святы Айцец падзяліўся, што ў ходзе размовы закраналіся пытанні, якія турбавалі іх абодвух. “Я адчуваў, што знаходжуся перад братам, і ён казаў мне тое ж. Два біскупы размаўлялі пра сітуацыю сваіх Цэркваў, а затым пра сітуацыю ў свеце, пра войны, якія сёння рызыкуюць перастаць быць “фрагментарнымі” і ахапіць усё; аб праваслаўі, маючым адбыцца Усеправаслаўным Саборы... Кажу шчыра, я адчуў вялікую ўнутраную радасць, якая сапраўды была ад Пана”, - падзяліўся Святы Айцец.
чытать далей