НАВIНЫ

Кардынал Анджэла Амата пра фацімскую таямніцу і вялікае зло

Выступ кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі святых, на канферэнцыі прысвечанай Фацімскім аб'яўленням «Пасланне з Фацімы: паміж прароцтвам і харызмай». 

 

Кардынал Амата звярнуўся да «трэцяй Фацімскай таямніцы» і адзначыў, што ў тэксце гаворыцца пра сённяшні пераслед Касцёла і пра хрысціянскіх мучанікаў мінулага стагоддзя. Як сакратар Кангрэгацыі веравучэння, ён меў прывілей чытаць арыгінальны рукапіс «фацімскіх таямніц»: «Я доўга разважаў над тэкстамі. Яны дазваляюць убачыць у святле веры драматычныя падзеі, сведкамі якіх мы сёння з'яўляемся, а таксама зразумець трагедыі мінулага стагоддзя». 

 

Кардынал Амата лічыць, што ХХ стагоддзе для многіх - эпоха вялікіх надзей і яднання народаў, аднак гэта самы трагічны перыяд у гісторыі хрысціянства: дзве сусветныя вайны, генацыд армян, рэпрэсіі ў Мексіцы, пераслед Касцёла ў Іспаніі, бяда нацызму, пераследу падчас камуністычных рэжымаў, крывавыя расправы ісламістаў. «Мільёны нявінных ахвяр - плёны ідэалогій зла, распальвалі канфлікты, падзел і нянавісць», - падкрэсліў кардынал. Кардынал успомніў таксама словы Папы Францішка, які назваў Касцёл сёння «Касцёлам мучанікаў», безабаронных хрысціян, непахісная вера якіх выклікае нянавісць многіх. Пасланне з Фацімы дапамагае зразумець сэнс гэтых канкрэтных гістарычных падзей, дзе, здаецца, «сатана разбурае выдатны Божы план, што да нас і працягвае спакушаць Касцёл так, як ён спакушаў Хрыста, сеючы зерне варожасці і смерці». Кардынал Амата лічыць аб’яўленні ў Фаціме «найбольш прароцкімі» з усіх сучасных з'яў. 

 

Кардынал запэўніў таксама, што «Фацімскія таямніцы» ужо апублікаваныя і аправергнуў існаванне нейкіх невядомых частак аб’яўлення, якія Касцёл нібы замоўчвае, насуперак таму, што казаў канадскі святар Нікалас Грунэр: «Няма чацвёртай Фацімскай таямніцы, ні якіх-небудзь іншых таямніц, якія б Касцёл утойваў сёння». 

 

Найсвяцейшая Панна Марыя аб'явілася дзецям Партугаліі ў 1917 і даверыла ім тры таямніцы. Сястра Люцыя запісала гэтыя таямніцы. У першых двух таямніцах гаворка ішла аб бачанні пекла, выбух Другой Сусветнай вайны, развіццё камунізму, аб даручэнні Расіі Сэрцу Марыі і аб канчатковай перамозе яе Беззаганнага Сэрца. Гэтыя таямніцы былі апублікаваныя ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. У 1957 Сястра Люцыя таксама напісала «трэцюю таямніцу», і ў запячатаным канверце перадала біскупу, ён адправіў пасланне ў Ватыкан. Апублікавалі «трэцюю Фацімскую таямніцу» толькі ў 2000 годзе. 

 

У тэксце гаварылася пра «біскупа ў белым», які гіне ад стрэлу салдата. Паясненне таямніцы было даверана Кангрэгацыі веравучэння. Кардынал Ратцынгер, які быў прэфектам кангрэгацыі, бачыў у гэтым вобразе фігуру тагачаснага Папы Яна Паўла II і замах, які быў здзейснены ў 1981г. «Фаціма дапамагае нам распазнаць знакі часу і прыняць іх у святле веры. Матчына рука Марыі змяніла кірунак кулі, паказваючы нам, што лёсам чалавека не кіруе сляпы выпадак. Сіла веры і малітвы можа паўплываць на гісторыю свету. Малітва мацнейшая, чым кулі», - тлумачыць кардынал. Прароцтвы актуальныя да гэтага часу, бо сёння ў вобразе «святара ў белым» бачым сотні мучанікаў за веру: біскупаў, святароў і свецкіх», - лічыць ён. Кардынал Амата падкрэслівае, што Фацімскія аб’яўленні адкрываюць таямніцу барацьбы дабра і зла: «Сын Божы прыходзіць разбураць дзеянне злога, Марыя ўваходзіць у выратавальную місію Хрыста і эфектыўна супрацоўнічае са сваім Сынам. Бачу вялікую патрэбу вучыць людзей распазнаваць дзеянне шкоднага ў гісторыі народаў і канкрэтных людзей. На працягу гісторыі Марыя суправаджае Касцёл і ўсё чалавецтва, дае імкненні да дабра і дапамагае перамагаць праявы зла. Пасланне з Фацімы - дар Найсвяцейшай Тройцы, дазваляе чалавецтву і Касцёлу быць свядомым пастаяннай барацьбы дабра і зла, і дадае веры ў непазбежную перамогу дабра».

 

Паводле CNS