GARBĖ JĖZUI KRISTUI! ПАХВАЛЁНЫ ЕЗУС ХРЫСТУС! ВІТАЕМ,ВАС, НА ПАРТАЛЕ ПАРАФІІ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ Ў ГЕРВЯТАХ!

Расклад набажэнстваў у Святы Пасхальны Трыдуум у гервяцкім касцёле

Літургія Вялікага Тыдня у гервяцкім касцёле

 

Са святкавання Пальмовай нядзелі ў католікаў распачынаеца Вялікі тыдзень, які дае магчымасць хрысціянам належным чынам падрыхтавацца да важнейшага гадавога свята — Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыстуса.

 

Вялікі чацвер (18 красавіка).  Літургія у 19.00 гадзін.

Падчас вячэрняй Святой Імшы ўзгадваюць Вячэру Пана і ўстанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. 

 

У касцёлах у гэты вечар пераносяць Найсвяцейшы Сакрамант у спецыяльна падрыхтаваны алтар, які сімвалізуе цямніцу, дзе знаходзіўся Езус пасля арышту ў Гефсіманскім садзе. З галоўнага алтара ў храмах здымуць абрусы, а табэрнакулюм (месца для захоўвання Найсвяцейшага Сакраманту) застанецца пустым і прыадчыненым аж да ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі падчас Пасхальнай вігіліі. 

 

Вялікая пятніца (19 красавіка). Літургія у 19.00 гадзін.

А трэцяй гадзіне дня ў першую Вялікую пятніцу Езус, распяты на крыжы, сканаў. Гэты час называецца "гадзінаю міласэрнасці".

 

На Літургіі ўзгадваюць асабліва значныя падзеі, на якіх грунтуецца хрысціянская вера: смерць Езуса Хрыстуса, без якой не было б Яго змёртвыхпаўстання і збаўлення свету.

У гэты дзень у храмах не гараць свечкі, маўчаць арганы і званы. Адкрыты пусты табэрнакулюм, у якім адсутнічае Найсвяцейшы Сакрамант (перанесены ў "вязніцу"), сведчыць: Езус памёр. Святой Імшы няма (такое бывае аднойчы на працягу ўсяго літургічнага года). Між тым вернікі могуць прыняць Камунію.

 

У пачатку набажэнства ў цішыні святар-цэлебрант і яго асістэнты выходзяць да галоўнага алтара і распрасціраюцца перад ім на падлозе ўніз тварам. Усе вернікі ў гэты час укленчваюць.

 

Пасля першага і другога чытанняў гучыць апісанне Мукі Пана з Евангелля паводле святога Яна. Калі чытаюцца словы аб смерці Езуса, усе становяцца на калені. Прамаўляецца ўрачыстая малітва вернікаў за Касцёл, за тых, хто рыхтуецца да хросту, за еднасць хрысціян, за габрэяў, за тых, хто не верыць у Бога, за кіраўнікоў дзяржаў, за церпячых.

 

Адметная частка набажэнства — ушанаванне Крыжа з распяццем Езуса Хрыстуса. Крыж з'яўляецца знакам цярпення, збаўлення і надзеі. Святар паступова здымае з яго цёмнае покрыва. Тройчы прамаўляе: "Вось дрэва Крыжа, на якім памёр Збаўца свету". Вернікі адказваюць: "Пойдзем з паклонам". Пазней будуць цалаваць распяцце — гэты рытуал паказвае любоў да Бога і дапамагае ўсвядоміць, што кожнаму трэба гэтак жа пакорліва, як і Сыну Божаму, несці свой крыж.

 

 

Вялікая субота (20 красавіка). Урачыстая Вігілія Пасхі. Літургія у 21.00 гадзін.

Асвячэнне страў на велікодны стол:

                                                              11.00 - Гервяты

                                                              12.00 - Гірі

                                                              12.30 - Рімдзюны

                                                              13.00 - Завельцы

                                                              14.00 - Гервяты

 

На працягу дня ў касцёлах не здзяйсняюцца Літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны. Традыцыйна асвячаюцца яйкі, соль і ежа для Велікоднага стала.

 

Выконваецца абрад бласлаўлення агню і Пасхалу. Побач з касцёлам распальваюць вогнішча, ад яго полымя запальваюць велікодную свечку, якая сімвалізуе святло Хрыстуса. На Пасхале святар выводзіць крыж, піша літары альфа і амега, прамаўляе: "Хрыстус Учора і Сёння, Пачатак і Канец, Альфа і Амега. Яму належыць час і вечнасць, Яму хвала і валадарства праз усе вякі вечныя. Амэн". Замацоўвае на воску пяць "зерняў" ладана ва ўспамін пра пяць ран Езуса на крыжы. Затым Пасхал нясуць у касцёл і ад яго запальваюць свечкі вернікі. У спеве Exsultet абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана. Гучыць урачыста: "Аллелюя! Хрыстус уваскрос!"

 

У Літургіі Слова падчас Святой велікоднай Вігіліі ўзгадваюць пра падзеі і цуды, якія па волі Божай адбываліся на працягу многіх стагоддзяў. Гучаць псалмы і малітвы.

 

Важная частка ўрачыстасці — Літургія хросту з правядзеннем абраду хрышчэння. Вернікі аднаўляюць абяцанні хросту.

Святар, прамаўляючы спецыяльную малітву, бласлаўляе ваду (пасля набажэнства парафіяне набіраюць яе ў асабісты посуд і нясуць дадому, каб акрапіць памяшканні, пабудовы).

 

Нядзеля, (21 красавіка), раніцай пачнецца Велікоднае набажэнства — у 8 гадзін.

У пачатку Святой Імшы, якая называецца рэзурэкцыяй (лац. resurrectio — уваскрасенне), парафіяне са святарамі пройдуць вакол касцёла ва ўрачыстай працэсіі, аб пачатку якой апавясцяць касцельныя званы.

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ 6 красавіка 2019

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ

 

6 красавіка 2019

 

10.00 св. Імша з агульным навучаннем  LT

11.00 – 12.00  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.30 - Песні жальбы

12.00 св. Імша з агульным навучаннем PL/BY

14.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Гірах LT

16.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Завельцах PL/BY

17.00 Крыжовы шлях Збаўцы нашага Ісуса Хрыста

18.00 св. Імша з агульным навучаннем PL/BY

Один из главных христианских праздников – Рождество Христово. В храмах идут службы, люди украшают свои дома, за одним столом собирают родных и дарят друг другу подарки. В документальном фильме на примере белорусского Троицкого костела в Гервятах расскажем о том, как в эти дни меняется жизнь прихода и что Рождество Христово и рождение веры в него значит для верующих.

чытать далей

Расклад набажэнстваў на Каляды у Гервятскай парафіі

 

У панядзелак, 24 снежня,  Вігілія Божага Нараджэння  :

21.00 Святая Імша (ПАСТЭРКА) BY/LT/PL

 

У аўтрак, 25 снежня: Божае Нараджэнне, I дзень

10.00  Святая Імша  LT

12.00  Святая Імша  BY/PL

14.00  Святая Імша LT (капліца у Гірах)

 

У сераду, 26 снежня: Божае Нараджэнне, II дзень

10.00  Святая Імша  LT

12.00  Святая Імша  BY/PL

14.00  Святая Імша BY/PL (капліца у Завельцах)

Расклад набажэнстваў ва урачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў ў Гервятской парафіі

 

1 лістапада - Урачыстасць Усіх Святых

10.00 Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00 Св. Імша

14.00 Св. Імша (на літоўскай мове) капліца ў Гірах

Распачынаецца АКТАВА Успаміну усіх памерлых вернікаў

18.00 НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

2 лістапада - Успамін усіх памерлых вернікаў

10.00 Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00 ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

14.00 Св. Імша (капліца ў Завельцах)

18.00 НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

3 лістапада АКТАВА Успаміну усіх памерлых вернікаў

10.00 ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ і СВЯТАЯ ІМША

18.00 НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

4 лістапада нядзеля - АКТАВА Успаміну усіх памерлых вернікаў

10.00 Св.Імша (на літоўскай мове)

12.00 Св. Імша

14.00 Св. Імша (капліца ў Завельцах)

18.00 НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ І СВЯТАЯ ІМША

 

5 8 лістапада - АКТАВА Успаміну усіх памерлых вернікаў

 

9.00 ЮТРАНЬ ЗА ПАМЕРЛЫХ і СВЯТАЯ ІМША

 

Выпамінкі у Гервятскім касцёле

 

4 лістапада -   16.00 -  Пелегрінда, Гірі, Петрікі, Мільцеі,

                                       Кністушкі.

 


5 лістапада -   09.00 – Гервяты, Рімдзюны, Соргаўцы, ,  

                                       Гальчуны, Мацкі

                         


6 лістапада –  09.00 - Безданы, Вашкуны, Засковічы,

                                      Кірелі, Гайголі, Газа. Пугавічі,  

                                      Яцыны,Гелюны, Завельцы,  

                                      Гудзенікі,Віктасіна, 

                                      Шатэрнікі, Гродзі,

 


7 лістапада –   09.00 – Новые Якентаны, Малыя Якентаны,   

                                        Большыя Якентаны, Швейляны,   

                                        Попішкі, Мітюны

 


8 лістапада  -   09.00 - Кірелі, Вашкуны, Клучнікі, Сакалойці, 

                                        Альгіняны,Чехі, Гродзі,    

                                        Швейляны,Радюлі,Чернішкі,Палястына,

 

 

Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.
 

Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца (Зых 32,1-8). Папа заўважыў, што юдэі збудавалі ідала ў дакладна акрэсленым месцы – пустыні

“Што такое пустыня? Гэта месца, дзе пануюць нястача і небяспека. У пустыні няма нічога: няма вады, няма ежы, няма прыстанішча. Пустыня – гэта вобраз чалавечага жыцця, стан якога няўпэўнены, якое не мае непарушных гарантый. Гэта небяспека нараджае ў чалавеку трывогу за свае першасныя патрэбы, якія Езус узгадвае ў Евангеллі: “Што будзем есці?”, “Што будзем піць?”, “Што апранем?”, - нагадаў Пантыфік.

чытать далей

Малітва вадзіцеля

Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі. Амэн.

25 ліпеня, Касцёл успамінае св. апостала Якуба і св. Крыштафа. Святы Крыштаф з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў, а яго імя з грэч. christophoros азначае «той, які нёс Хрыста». У гэты дзень у касцёлах Беларусі адбылося асвячэнне машын і благаслаўленне вадзіцеляў.

Як апавядае паданне, аднойчы пасля цяжкага працоўнага дня Крыштаф адпачываў. Разбудзіў яго голас дзіцяці, якое прасіла, каб яго перанеслі на другі бераг ракі. Крыштаф, які быў вельмі дужы, падхапіўся, узяў у рукі свой кій, які служыў яму падпораю пры пераходзе праз раку, пасадзіў на плячо дзіцятка і ступіў у ваду. Але з кожным крокам ноша станавілася ўсё цяжэйшай. Нарэшце Крыштаф не стрымаўся і спытаў: «Хто ты?». У адказ пачуў: «Я — Езус, твой Збавіцель. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет, бо Я — той, хто яго стварыў. Я з’яўляюся тваім Валадаром, якому ты тут служыш. А каб ты пераканаўся, што ўсё сказанае Мною, — праўда, калі вернешся, убі свой посах у зямлю — ты ўбачыш, як прыгожа ён заквітнее». Менавіта гэтая легенда натхняе мастакоў, якія малююць часцей за ўсё св. Крыштафа з Дзіцяткам Езус на плячах.

Магчыма, Езус паведаміў Крыштафу пра мучаніцкую смерць, якая яго чакае. З гэтага моманту св. Крыштаф вёў жыццё, поўнае пакаяння, аскезы, а таксама вучыў людзей веры ў Хрыста, пацвярджаючы сваё вучэнне цудамі, адным з якіх быў цуд з посахам. Ён насіў посах з сабою, а калі ўтыкаў яго ў зямлю — той зацвітаў. У канцы зямнога жыцця Крыштаф вяртаецца ў родныя мясціны, у Лікію (цяпер — паўднёвая Турцыя), дзе падтрымлівае хрысціян, якіх жорстка пераследавалі, чыніў цуды і перанёс мучаніцтва. 

Св. Крыштаф лічыцца заступнікам ад неспадзяванай смерці, апекуном вадзіцеляў, маракоў, падарожнікаў, пілігрымаў, а таксама атлетаў, шахцёраў, шукальнікаў скарбаў, садоўнікаў, прадаўцоў гародніны, дзяцей; сродкаў камунікацыі; да яго звяртаюцца пры эпідэміях чумы і іншых заразных хвароб, пры пагрозе стыхіі агню і вады, засухі, буры і граду, пры хваробах вачэй, пры зубным болю, пры раненнях. Святога Крыштафа залічваюць таксама да 14 заступнікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах.

Успамін 25 ліпеня. Святы Якуб (Большы), апостал

Якуб Большы, або Старэйшы, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам святога Яна Багаслова. Разам са сваім братам Янам і святым Пятром ён быў адным з улюбёных вучняў Езуса. Якуб і яго брат за свой парывісты тэмперамент былі празваныя Езусам Баанергес — Сынамі грому. Якуб стаў сведкам уваскрашэння дачкі Яіра і перамянення Пана, а таксама быў з Хрыстом у Гэтсыманіі. Пасля ўваскрасення Збаўцы Якуб мужна абвяшчаў Евангелле, і ў 43 ці 44 г. па загадзе Ірада Агрыпы быў забіты ў Ерузалеме праз адсячэнне галавы.

Такім чынам святы Якуб першым з апосталаў прыняў мучаніцкую смерць за Евангелле. Лічыцца, што ён абвяшчаў Добрую Навіну ў Іспаніі. Рэліквіі святога былі цудоўным чынам адшуканыя на Паўднёвым Захадзе Іспаніі: над полем, дзе спачывала яго цела, заззяла зорка. Пазней на гэтым месцы (лац. campus stellae – поле зоркі) быў заснаваны горад Сант’яга-дэ-Кампастэла, які ў Сярэднявеччы наведвала больш пілігрымаў, чым Рым і Ерузалем. Святы Якуб з’яўляецца апекуном Іспаніі і вайскоўцаў, а таксама яблыкаў і іншых пладоў. Яго заступніцтва просяць пры рэўматызме і ў малітвах аб добрым надвор’і. 

друкаваць