НАВIНЫ

 

 

GARBĖ JĖZUI KRISTUI! ПАХВАЛЁНЫ ЕЗУС ХРЫСТУС! ВІТАЕМ,ВАС, НА ПАРТАЛЕ ПАРАФІІ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ Ў ГЕРВЯТАХ!

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы адкрылася фотавыстава Валерыя Вядрэнкі «Містэрыі Гервят»

 

У межах гервяцкага фэсту, знакаміты ў Беларусі і за яе межамі фотамайстар Валерый Вядрэнка прэзентаваў серыю работ і фотаальбом «Містэрыі Гервят».

 

Фотавыстава складаецца з трох частак. У першай аўтар знаёміць гледача з мясцовасцю, касцёлам і яго інтэр’ерам. Стылізацыю гэтай часткі вызначае час стварэння храма – пачатак ХХ стагоддзя. У другой частцы аўтар паказвае касцёл у начны час, калі храм пусты, але яго вобразы жывуць сваім адметным жыццём. Трэцюю частку складаюць фотакампазіцыі, прысвечаныя тэмам Евангелля.

   Над цыклам фотаздымкаў гервяцкай святыні майстар працаваў больш за 10 гадоў: здымаў храм у розныя поры года і сутак, неаднойчы наведваўся ў Гервяты ў пошуках лепшага ракурсу. Плёнам гэтай тытанічнай работы стаў фотаальбом «Містэрыі Гервят» і аднайменная выстава – адзінае ў межах Беларусі фотапрысвячэнне храму.

   Падчас прэзентацыі фотамастак падарыў касцёлу 38 шырокафарматных работ з гэтай серыі, экспазіцыя якіх будзе дзейнічаць у храме пастаянна.

Валерый Вядрэнка і пробашч Гервяцкай парафіі ксёндз Эльяс Анатоліюс Маркаўскас замацавалі гэтую падзею сваімі подпісамі ў сімвалічным акце.

 

– У мяне было шмат выстаў у розных краінах свету, але ніколі так не хваляваўся, як сёння, – прызнаўся фотамастак. – Мае работы нарадзіліся тут і праз дзесяць гадоў вярнуліся ў свой дом – гервяцкі касцёл. Я дакладна ведаю, адкуль прыходзіць натхненне – гервяцкаму храму я аддаў доўг.

 

Ксёндз Эльяс Анатоліюс Маркаўскас шчыра падзякаваў фотамастаку і падкрэсліў, што на фотаработы трэба не толькі глядзець вачамі, але і адчуваць іх сэрцам.

 

…Будзеце мець час – абавязкова завітайце ў касцёл Святой Тройцы ў Гервятах. Праз работы Валерыя Вядрэнкі можна дакрануцца да вечнасці.

 

Біяграфічная даведка

Фатограф, мастак, публіцыст Валерый Вядрэнка нарадзіўся 19 жніўня 1956 года ў Мінску. Сябар экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. Аўтар цыкла інтэрв’ю з фатографамі краіны «Сустрэчы з легендамі». Працуе ва ўсіх жанрах фатаграфіі. Аддае перавагу пейзажу і метафарычнаму лічбаваму мантажу, які называе «фотапластыкай». Яго работы знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі, у прыватных калекцыях ў Расіі, Літве, Польшчы, Іспаніі, ЗША. Жыве і працуе ў Мінску.

 

Без понимания и поддержки председателя исполкома Островецкого района Игоря Ярославовича Шалудина, заместителя Виктора Збигневича Свилло, заместителя Павела Викторовича Милешко, руководителя Отдела идеологии Островецкого района Сергея Николаевича Соболева, руководителя сектора культуры Инги Владимировны Купревич, председателя Гервятского сельского исполкома Люции Ивановны Лях, ОВД Островецкого района, ЖКХ Островецкого района, МЧС Островецкого района, Медицинских работников, Пограничных войск, Островецкого Общепита, Островецких Электросетей - СвятоТроицкие празднования были бы невозможными. Я горжусь нашим Островецким районом, горжусь руководством нашего района, горжусь нашими людьми. Свято Троицкие Празднования являются ярким и поучительным примером взаимодействия Государства и Церкви! СПАСИБО ВСЕМ ВАМ ЗА ТО, ЧТО ВЫ ЕСТЬ!!! Бог пусть хранит Беларусь, Островетчину, наши Гервяты и каждого из Вас!!!

чытать далей

Программа проведения международного Троицкого феста в аг. Гервяты 15 и 16 июня

15 и 16 июня в аг. Гервяты состоится международный Троицкий фест, посвященный 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 75-летию Гродненской области.

 

0.jpg

 

В день проведения международного Троицкого феста  в аг. Гервяты будут организованы дополнительные автобусные  рейсы по маршруту Островец-Гервяты.

Отправление с авто­вокзала г. Островца 
в 9.00 и 20.00

                Отправление из аг. Гервяты       
       в 10.00 и 21.30

     Автостанция, г. Островец      Гервяты
     Центр (возле здания ЗАГС)       Ворняны
     МПМК-158      Филипаны 
     Мали       Мали
     Филипаны      МПМК-158
     Ворняны       Центр (возле здания ЗАГС)
     Гервяты  Автостанция, г. Островец
 

 


16 июня с 9.00 до 24.00 в связи с проведением в агрогородке Гервяты международного Троицкого феста будет перекрыт участок улицы Центральной напротив костела.

3.jpg


Объезд закрытого участка дороги будет осуществляться по автодороге Изабелино–Гервяты–Михалишки, затем по автодороге Слобода–Чехи–Соколойти и деревни Ожуловка и Гуденики.

Праздник Троицы в Гервятах

 

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, якая штогод збірае ў гервяцкім храме сотні вернікаў з розных куткоў Астравеччыны, Беларусі, Літвы, – час малітвы і сустрэч.

Першы дзень Міжнароднага троіцкага фэсту быў азнаменаваны адкрыццём фотавыставы Валерыя Вядрэнкі “Містэрыі Гервят”. Апагеем святкавання стала нядзеля.

На ўрачыстую імшу прыбылі шматлікія госці, у тым ліку старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін і яго намеснік Віктар Свіла, пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, епіскап вільнюскі Арунас Панішкайціс, святары Астравеччыны і многія іншыя.

чытать далей

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча

на IV Велікодную нядзелю (нядзеля Добрага Пастыра) 2019 года

 

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія дыяцэзіяне!

 

            Сёння, у IV Велікодную нядзелю, якая называецца традыцыйна нядзеляй Добрага Пастыра, мы ўжо ў 56-ы раз перажываем разам з усім паўсюдным Касцёлам Сусветны дзень малітваў аб пакліканні. Гэты дзень з’яўляецца для нас асаблівым напамінам, што Пан Бог у сваёй бясконцай мудрасці і дабрыні не толькі дорыць нам жыццё, не толькі дае нам у карыстанне ўвесь створаны Ім свет, але і адорвае нас пакліканнем, значыць указвае кожнаму з нас адзіны, непаўторны, найлепшы для нас жыццёвы шлях і нястомна клапоціцца аб тым, каб гэты шлях вёў да мэты, якой з’яўляецца вечнае збаўленне.

            На гэтым шляху паклікання да збаўлення мы не адны. Нас вядзе Хрыстус Пан, які кажа пра сябе: “Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне” (Ян 10, 14). Пры гэтым Ён звяртаецца да вядомага біблейскага матыву пастыра і авечак.

            У Старым Запавеце ізраэльцяне называлі Бога Пастырам, бо, як пастыр вядзе свой статак на зялёную пашу, так Айцец Нябесны вёў свой выбраны народ з егіпецкай няволі ў абяцаную зямлю. Уся гісторыя Ізраэля з’яўляецца ўзрушальным сведчаннем вернай і безумоўнай любові Бога, Яго айцоўскага клопату і чулай апекі над сваім народам. Таму чарговыя пакаленні ізраэльцян з гонарам і ўдзячнасцю вызнавалі сваю прыналежнасць Богу: “Мы Яго ўласнасць, Яго народ, авечкі Ягонай пашы” (Пс 100, 3).

            Калі Езус Хрыстус называе сябе добрым пастырам, які ведае сваіх авечак і дае ім жыццё вечнае (пар. Ян 10, 27-28), Ён указвае адназначна на здзейсненую ім справу адкуплення. У Пасхальнай таямніцы Сын Божы ўзяў на сябе нашы грахі, аддаў сябе дабравольна цярпенню і смерці, склаў за нас у ахвяры на крыжы сваё зямное жыццё, каб мы маглі атрымаць у дар жыццё вечнае.

            Як хрысціяне, моцай сакрамэнту святога хросту мы належым да народу Новага Запавету, утвараем супольнасць Касцёла – аўчарню Хрыста, Добрага Пастыра. “Мы народ Пана і Яго авечкі”, – паўтаралі мы хвіліну таму рэфрэн псальма. Мы верым, што Хрыстус Уваскрослы прысутнічае, жыве і дзейнічае ў сваім Касцёле, калі сказаў нам: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх” (Mц 18, 20).

            Гэтая прысутнасць Езуса Хрыста ў Касцёле найбольш відавочная ў абвяшчаным слове Евангелля і ва ўдзяленні святых сакрамэнтаў. Яна рэалізуецца дзякуючы служэнню біскупаў, святароў і дыяканаў. Таму сёння асаблівым чынам мы запрошаны засяродзіцца над таямніцай святарскага паклікання.

            Падобна як падчас сваёй зямной дзейнасці Пан Езус сам выбіраў і клікаў пэўных людзей, каб яны станавіліся Яго вучнямі і потым працягвалі справу абвяшчэння Добрай Навіны, так і сёння Хрыстус Уваскрослы адорвае ласкай паклікання тых, якіх сам выбірае, каб у Яго імя і Яго моцай спаўнялі служэнне навучання, асвячэння і кіравання ў Яго Касцёле.

            “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў” (Ян 15, 16), – гэтыя словы Пана Езуса, скіраваныя калісьці да вучняў, указваюць сутнасць паклікання. Яно заўсёды з’яўляецца дарам Хрыста, і дарам не толькі для самога пакліканага, але і для ўсёй супольнасці Касцёла. Бо кожны святар служыць тым, да каго пасылае яго Хрыстус Пан.

чытать далей
Расклад набажэнстваў у Святы Пасхальны Трыдуум у гервяцкім касцёле

Літургія Вялікага Тыдня у гервяцкім касцёле

 

Са святкавання Пальмовай нядзелі ў католікаў распачынаеца Вялікі тыдзень, які дае магчымасць хрысціянам належным чынам падрыхтавацца да важнейшага гадавога свята — Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыстуса.

 

Вялікі чацвер (18 красавіка).  Літургія у 19.00 гадзін.

Падчас вячэрняй Святой Імшы ўзгадваюць Вячэру Пана і ўстанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. 

 

У касцёлах у гэты вечар пераносяць Найсвяцейшы Сакрамант у спецыяльна падрыхтаваны алтар, які сімвалізуе цямніцу, дзе знаходзіўся Езус пасля арышту ў Гефсіманскім садзе. З галоўнага алтара ў храмах здымуць абрусы, а табэрнакулюм (месца для захоўвання Найсвяцейшага Сакраманту) застанецца пустым і прыадчыненым аж да ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі падчас Пасхальнай вігіліі. 

 

Вялікая пятніца (19 красавіка). Літургія у 19.00 гадзін.

А трэцяй гадзіне дня ў першую Вялікую пятніцу Езус, распяты на крыжы, сканаў. Гэты час называецца "гадзінаю міласэрнасці".

 

На Літургіі ўзгадваюць асабліва значныя падзеі, на якіх грунтуецца хрысціянская вера: смерць Езуса Хрыстуса, без якой не было б Яго змёртвыхпаўстання і збаўлення свету.

У гэты дзень у храмах не гараць свечкі, маўчаць арганы і званы. Адкрыты пусты табэрнакулюм, у якім адсутнічае Найсвяцейшы Сакрамант (перанесены ў "вязніцу"), сведчыць: Езус памёр. Святой Імшы няма (такое бывае аднойчы на працягу ўсяго літургічнага года). Між тым вернікі могуць прыняць Камунію.

 

У пачатку набажэнства ў цішыні святар-цэлебрант і яго асістэнты выходзяць да галоўнага алтара і распрасціраюцца перад ім на падлозе ўніз тварам. Усе вернікі ў гэты час укленчваюць.

 

Пасля першага і другога чытанняў гучыць апісанне Мукі Пана з Евангелля паводле святога Яна. Калі чытаюцца словы аб смерці Езуса, усе становяцца на калені. Прамаўляецца ўрачыстая малітва вернікаў за Касцёл, за тых, хто рыхтуецца да хросту, за еднасць хрысціян, за габрэяў, за тых, хто не верыць у Бога, за кіраўнікоў дзяржаў, за церпячых.

 

Адметная частка набажэнства — ушанаванне Крыжа з распяццем Езуса Хрыстуса. Крыж з'яўляецца знакам цярпення, збаўлення і надзеі. Святар паступова здымае з яго цёмнае покрыва. Тройчы прамаўляе: "Вось дрэва Крыжа, на якім памёр Збаўца свету". Вернікі адказваюць: "Пойдзем з паклонам". Пазней будуць цалаваць распяцце — гэты рытуал паказвае любоў да Бога і дапамагае ўсвядоміць, што кожнаму трэба гэтак жа пакорліва, як і Сыну Божаму, несці свой крыж.

 

 

Вялікая субота (20 красавіка). Урачыстая Вігілія Пасхі. Літургія у 21.00 гадзін.

Асвячэнне страў на велікодны стол:

                                                              11.00 - Гервяты

                                                              12.00 - Гірі

                                                              12.30 - Рімдзюны

                                                              13.00 - Завельцы

                                                              14.00 - Гервяты

 

На працягу дня ў касцёлах не здзяйсняюцца Літургіі, толькі чытаюцца літургічныя гадзіны. Традыцыйна асвячаюцца яйкі, соль і ежа для Велікоднага стала.

 

Выконваецца абрад бласлаўлення агню і Пасхалу. Побач з касцёлам распальваюць вогнішча, ад яго полымя запальваюць велікодную свечку, якая сімвалізуе святло Хрыстуса. На Пасхале святар выводзіць крыж, піша літары альфа і амега, прамаўляе: "Хрыстус Учора і Сёння, Пачатак і Канец, Альфа і Амега. Яму належыць час і вечнасць, Яму хвала і валадарства праз усе вякі вечныя. Амэн". Замацоўвае на воску пяць "зерняў" ладана ва ўспамін пра пяць ран Езуса на крыжы. Затым Пасхал нясуць у касцёл і ад яго запальваюць свечкі вернікі. У спеве Exsultet абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана. Гучыць урачыста: "Аллелюя! Хрыстус уваскрос!"

 

У Літургіі Слова падчас Святой велікоднай Вігіліі ўзгадваюць пра падзеі і цуды, якія па волі Божай адбываліся на працягу многіх стагоддзяў. Гучаць псалмы і малітвы.

 

Важная частка ўрачыстасці — Літургія хросту з правядзеннем абраду хрышчэння. Вернікі аднаўляюць абяцанні хросту.

Святар, прамаўляючы спецыяльную малітву, бласлаўляе ваду (пасля набажэнства парафіяне набіраюць яе ў асабісты посуд і нясуць дадому, каб акрапіць памяшканні, пабудовы).

 

Нядзеля, (21 красавіка), раніцай пачнецца Велікоднае набажэнства — у 8 гадзін.

У пачатку Святой Імшы, якая называецца рэзурэкцыяй (лац. resurrectio — уваскрасенне), парафіяне са святарамі пройдуць вакол касцёла ва ўрачыстай працэсіі, аб пачатку якой апавясцяць касцельныя званы.

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ 6 красавіка 2019

ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ГЕРВЯТАХ

 

6 красавіка 2019

 

10.00 св. Імша з агульным навучаннем  LT

11.00 – 12.00  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.30 - Песні жальбы

12.00 св. Імша з агульным навучаннем PL/BY

14.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Гірах LT

16.00 св. Імша з агульным навучаннем ў Завельцах PL/BY

17.00 Крыжовы шлях Збаўцы нашага Ісуса Хрыста

18.00 св. Імша з агульным навучаннем PL/BY

Один из главных христианских праздников – Рождество Христово. В храмах идут службы, люди украшают свои дома, за одним столом собирают родных и дарят друг другу подарки. В документальном фильме на примере белорусского Троицкого костела в Гервятах расскажем о том, как в эти дни меняется жизнь прихода и что Рождество Христово и рождение веры в него значит для верующих.

чытать далей